ООО «Эколеспродукт»: грибы — это бизнес
Хадзіць па грыбы і па ягады – любімы занятак многіх. Але гэта магчымасць не толькі зрабіць запасы на зіму для сябе, але і папоўніць сямейны бюджэт. А прадпрымальныя людзі на дарах прыроды арганізоўваюць уласную справу. Бізнес даходны, ды не такі просты, як здаецца на першы погляд.
Адразу трэба адзначыць, што колькасць суб’ектаў гаспадарання, якія займаюцца нарыхтоўкай ягад і грыбоў, расце з кожным годам. Сёлета на Пружаншчыне зарэгістраваны ажно 55 юрыдычных асоб. Лідар сярод іх – прыватнае прадпрыемства “Экалеспрадукт”, кіраўнік якога Валерый Баярын.
— Нарыхтоўка і перапрацоўка ягад і грыбоў не такая лёгкая справа,— расказвае Валерый Вячаслававіч.— Праца носіць сезонны характар і ад надвор’я залежыць. Напрыклад, могуць здарыцца замаразкі падчас цвіцення ягад або засуха ў перыяд росту гр







