Воскресенье, 19 апреля 2026

Автор: admin

Актриса Ольга Остроумова провела творческий вечер для пружанских зрителей

Культура, Новости
Напрыканцы мінулага тыдня ў Брэсце адкрыўся фестываль беларускага кіно — адна з адметных падзей нацыянальнага кінематографа. Акрамя маладых рэжысёраў, якія прадставілі на суд журы свае работы, сёлета на чырвоную дарожку выйшлі знакамітыя госці. Сярод іх актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Расіі Вольга Астравумава. Жыхарам нашага горада невыказна пашчасціла: нягледзячы на тое, што фестываль працягваўся ўсяго тры дні, зорка савецкага расійскага кіно знайшла час, каб сустрэцца са сваімі пружанскімі прыхільнікамі ў кінатэатры «Спадарожнік». Асацыяцыі, якія складваюцца ў гледачоў ад персанажаў, ролю якіх я выконваю ў кіно і на сцэне, могуць не супасці з тым, што я ўяўляю сабой у жыцці, — папярэдзіла напачатку сустрэчы Вольга Міхайлаўна. — Але сёння я не буду прыкідвацца кімсьці, а па

Психотерапевт Екатерина Тарасюк: «Безвыходных ситуаций не бывает»

Актуально, Здоровье
10 верасня прайшоў Сусветны дзень папярэджання самазабойстваў. Статыстыка засмучае: штогод самагубства ўчыняюць да 1 млн. чалавек ва ўсім свеце, у тым ліку 163 тысячы ў еўрапейскім рэгіёне. Самагубства з’яўляецца 13-ай па ліку прычынай смерці ва ўсім свеце, а ва ўзроставым дыяпазоне 15-35 гадоў у Еўропе яно займае другое месца пасля дарожна-транспартных здарэнняў. За шэсць месяцаў бягучага года на Пружаншчыне самазабойствам скончылі жыццё 5 чалавек, летась за такі ж перыяд — 9. У сацыяльных сетках часта можна ўбачыць, што ў Беларусі не развіта сістэма псіхалагічнай дапамогі, маўляў, чалавеку няма да каго пайсці са сваімі праблемамі. Псіхатэрапеўт Пружанскай ЦРБ К. Л. Тарасюк лічыць, што гэта не так. — Сёння дзяржава вельмі зацікаўлена, каб знізіць колькасць самазабойстваў і павысіць якасц
В Линово открылся новый детский сад

В Линово открылся новый детский сад

Новости
15 верасня ў аграгарадку Ліноўскім адбылася падзея, якая была сапраўды доўгачаканай для ўсіх яго жыхароў. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў вёсцы адкрыліся новыя яслі-сад. Падзея вельмі неардынарная, бо адкрылі не проста новы будынак, а сапраўды сучасную дашкольную ўстанову, якая была ўзведзена, абсталявана згодна з самымі апошнімі нормамі і патрабаваннямі. Як зазначыла загадчыца садка С.М.Гардзіеўская, тут будзе наладжаны і адпаведны адукацыйны працэс. Акрамя таго, значна пашырыліся магчымасці па ахопу дашкольнай адукацыяй усіх дзяцей адпаведнага ўзросту. Не адзін год гэта было вельмі балючым пытаннем для аграгарадка. Магчымасці былога садка, які размяшчаўся ў прыстасаваным будынку, не маглі зменшыць чаргу, у якой знаходзіліся звыш паўсотні дзяцей. Цяпер жа ў новым садку могуць выхоўвацца 95 дашк
Министр информации Олег Пролесковский положительно оценил работу газеты «Раённыя будні» и сайта budni.by

Министр информации Олег Пролесковский положительно оценил работу газеты «Раённыя будні» и сайта budni.by

Новости
У рамках рабочай паездкі па Брэсцскай вобласці ў сераду наш раён наведаў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь А.В.Праляскоўскі.  Першым аб'ектам яго наведвання стала ААТ "Пружанскі завод радыёдэталей". Высокага госця сустракаў дырэктар прадпрыемства В.М.Каліх, які расказаў аб гісторыі прадпрыемства і яго сучасным стане. І сёння, па словах Віктара Міхайлавіча, вытворчасць знаходзіцца ў стадыі станаўлення: праводзіцца пастаянная мадэрнізацыя структурных падраздзяленняў, вывучаецца рынак і на якую прадукцыю зараз павялічаны попыт. Побач разглядаюцца экспартныя накірункі. Міністр інфармацыі А.В.Пралескоўскі асабліва звярнуў увагу на тое, што завод радыёдэталей робіць немалы ўклад у выкананне дзяржаўнай праграмы па імпартазамяшчэнні. Падчас наведвання вытворчых цэхаў прадпрыемства Алег Вітоль

Вступило в силу новое постановление Совета Министров: ночная улица не для детей

Молодёжный клуб, Новости
З 5 верасня ў Беларусі ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў, згодна з якой дзецям ва ўзросце да 16 гадоў забараняецца знаходзіцца на вуліцы з 23.00 да 6.00 без суправаджэння дарослых (бацькоў, апекуноў і г.д.). — У дакуменце гаворыцца, што пры затрыманні падлетка, якому няма 16 гадоў, па-за домам без дарослых у абмоўлены час праваахоўнікі павінны на працягу трох гадзін перадаць яго бацькам ці паўналетняй асобе, — тлумачыць начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Андрэй Кунцэвіч. — Калі ж за гэты час не ўдалося знайсці бацькоў, дзіця неабходна дастаўляць у сацыяльна-педагагічны цэнтр. Між іншым, у тэксце ўдакладняецца, што дзеянне палажэння не распаўсюджваецца на непаўналетніх, якія ў выключным парадку надзелены дзеяздольнасцю ў поўным аб’ёме: знаходзяцца ў шлюбе, маюць дзяцей
В Мокром учительница математики растит в школе ананас

В Мокром учительница математики растит в школе ананас

Актуально
Настаўніца матэматыкі і інфарматыкі Алена Іосіфаўна Сцепанюк па сваёй натуры чалавек надзвычай захапляльны. У вольны ад заняткаў у школе час  яна спяшаецца ў кветнік ля свайго дома. Ведае: сузіранне хараства цюльпанаў, бягоній, пятуній, гладыёлусаў,  хрызантэм, іншых разнастайных кветак, пачынаючы  з ранняй вясны да позняй восені, абавязкова падыме настрой! —Гэта ў мяне ад мамы, —  прызнаецца жанчына. — Каля бацькоўскай хаты заўсёды цвілі кветкі. Не магу без іх і я. З задавальненнем займаюся іх развядзеннем,  мяняюся са знаёмымі, не шкадую грошай на набыццё новых сартоў і відаў. Галоўнае, каб кветкі былі прыгожымі, заўсёды цешылі вока, падабаліся людзям. Нават з надыходам халадоў не развітваюцца Сцепанюкі са сваім кветкавым царствам. Шмат якія кветкі перакачоўваюць у дом, дзе працягв
Детский сад «Росинка» отметил 45-летие

Детский сад «Росинка» отметил 45-летие

Актуально
45-годдзе адзначыў дзіцячы садок №4, што на вуліцы Набярэжнай, больш вядомы  малым і дарослым пад прыгожай назвай “Расінка”. На святочны ранішнік, прысвечаны падзеі, да выхаванцаў прыйшлі іх бацькі, супрацоўнікі і ветэраны ўстановы. З падарункамі завіталі на мерапрыемства старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі І.В.Сачэўка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі па дашкольным выхаванні А.М.Імховік, метадыст аддзела адукацыі В.І.Усік. Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас работнікаў садка. Ганаровыя граматы аддзела адукацыі  атрымалі намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Л.М.Бейда і прыбіральшчыца Т.М. Маўрыкава. Па словах загадчыцы садка Галіны Міхайлаўны Аляхновіч, Любоў Мікалаеўна Бейда не проста выдатны намеснік, але і аўтарытэтны настаўнік для ўсіх пачынаючых выхавал
Опасность ртутьсодержащих лампочек до «лампочки»?

Опасность ртутьсодержащих лампочек до «лампочки»?

Экология
У жніўні 2011 года райвыканкамам было прынята рашэнне аб стварэнні пунктаў збору ў насельніцтва і часовага захоўвання ртуцьутрымліваючых адходаў. Згодна з ім, з 1 верасня 2011 года бытавыя люмінесцэнтныя лямпы збірае КУВП “Камунальнік”, усе астатнія небяспечныя адходы – райаддзел па надзвычайных сітуацыях. Прайшоў год. Наколькі бяспечней стала наша жыццё? Тэлефануе сусед: «Іду даведвацца, як прымаюцца нягодныя люмінесцэнтныя лямпы». Я: «Пачакайце, пайду з вамі, у мяне ёсць некалькі такіх,  толькі трэба зняць з гарышча». Ідзем у КУВП “Камунальнік”. У кабінеце на першым паверсе малады чалавек паціскае плячыма: «Без начальства не ведаю, што рабіць з вашымі лямпамі». «А дзе ваша начальства?», — пытаемся. «Цяпер — на аб’екце». Выходзім, я кажу свайму спадарожніку: «І што цяпер рабіць?»

Цифровое телевидение: мачта в Куплино будет установлена до конца года

Актуально
Перыядычна ў рэдакцыю тэлефануюць жыхары раёна са скаргамі на якасць трансляцыі тэлеканалаў, недаступнасць прыёму некаторых тэлепраграм. Людзей цікавіць, калі ж нарэшце на тэрыторыі Пружаншчыны з’явіцца лічбавае тэлебачанне. Спяшаемся абрадаваць: прагрэс не прымушае сябе чакаць,  і ўжо ў канцы бягучага года нарэшце можна будзе далучыцца да лічбавага тэлебачання. Пра будаўніцтва тэлевізійнай станцыі нашаму карэспандэнту расказаў дырэктар філіяла «Брэсцкі абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання» В.В.Караблёў. — Да 2015 года Беларусь цалкам пяройдзе на лічбавае вяшчанне — такая задача пастаўлена ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы ўкаранення лічбавага тэлебачання і радыёвяшчання, — кажа Віктар Веніямінавіч. — З уводам новага абсталявання вырашыцца адразу некалькі задач: у насельніцтва

Жанна Бурдюк: «Я влюбилась в виноград еще в детстве»

Актуально
Беларускі вінаград... Згадзіцеся, з кожным годам гэта словасзлучэнне ўсё менш і менш рэжа слых. Ды і сама паўднёвая культура з дзіковінкі паступова пераўтвараецца ў такую ж звычайную для нашай мясцовасці, як яблыня і груша. Шмат садаводаў-аматараў займаюцца вырошчваннем вінаграду і на Пружаншчыне. Сярод іх і Жанна Аляксандроўна Бурдзюк. Можна сказаць, што ў вінаградную лазу я ўлюбілася ў дзяцінстве. Мяне ў вінаградзе прываблівае ўсё: колер, духмянасць і смак ягад. Пад вінаграднай лазой можна адпачыць у сонечны летні дзень. Вельмі люблю назіраць за тым, як вінагарад пачынае развівацца вясной пасля працяглай зімы. Вось набрынялі пупышкі, з’явіліся першыя лісцікі, а вось і даўгачаканая кветачка — будучая гронка. Калі цвіце ўвесь вінаграднік, паветра напаўняецца тонкім прыемным пахам.

Новый учебный год пройдет под знаком иностранных языков

Актуально
Традыцыйная нарада работнікаў сістэмы адукацыі раёна, якая адбылася ў сераду ў гарадскім Палацы культуры, стала чарговай падставай для падвядзення вынікаў мінулага навучальнага года і  вызначэння задач надыходзячага. Гэта ў сваёй прамове зазначыла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама І.А.Казарэз. — Нашым педагогам многім можна пахваліцца: летась восем выпускнікоў атрымалі залатыя медалі, 130 — пахвальныя лісты, 288 дзяцей прайшлі навучанне розным прафесіям, што дапаможа ім у далейшай сацыялізацыі,— расказала Ірына Анатольеўна.— І самае галоўнае, што школа захавала свой аўтарытэт у грамадстве: амаль палова нашых выпускнікоў сёлета паступілі ў ВНУ. Для дасягнення гэтага давялося прыкласці нямала намаганняў, бліжэйшы прыклад — падрыхтоўка вучэбных устаноў да чарговага навучальнага
О готовности школ и учителей к новому учебному рассказала начальник отдела образования

О готовности школ и учителей к новому учебному рассказала начальник отдела образования

Актуально
Падчас «прамой лініі» з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Ірынай Анатольеўнай Казарэз паступіла шмат тэлефанаванняў ад чытачоў «раёнкі». Пераважная большасць насіла прыватны характар, але былі і больш маштабныя.  Найбольш актуальныя з іх мы сёння публікуем. ÉА.М.Саўко, в.Калядзічы: —Да пачатку новага навучальнага года зусім мала часу, а ў нашай школе яшчэ ідзе рамонт. Ходзяць чуткі, што пачаткоўцаў будуць вазіць у Хараву... — Не трэба верыць усім чуткам. Сапраўды, у Калядзіцкім вучэбна-педагагічным комплексе «Дзіцячы сад-пачатковая школа» сёлета мы праводзім рамонт, які, дарэчы, быў даўно неабходны. Але да пачатку навучальнага года ён будзе закончаны, і дзетак прыме абноўленая ўстанова. Такая ж сітуацыя ў Магілявецкай СШ, дзе ў выніку рэарганізацыі дзіцячы садок быў перанесен

Как попасть на прием к пружанскому врачу?

Актуально, Здоровье
Нярэдка людзі скардзяцца на арганізацыю работы паліклінікі: даводзіцца чуць пра недахоп «вузкіх» спецыялістаў, вялікія чэргі, адсутнасць талонаў і, як вынік, мінімальную верагоднасць таго, што можна трапіць на прыём да ўрача, не згубіўшы шмат часу. Аднак у кіраўніцтва раённай установы аховы здароўя сваё бачанне некаторых аспектаў гэтай праблемы... — Пацыенты часам самі ствараюць сабе многія нязручнасці, — выказвае свой пункт гледжання на гэты конт загадчыца паліклінікі В.В.Грышкевіч. — Галоўная прычына бачыцца ў тым, што наплыў людзей — толькі раніцай, да абеду. Затое ў вячэрні час жадаючых трапіць на прыём да ўрача практычна няма. — І што Вы, Валянціна Васільеўна, параіце пацыентам, каб сітуацыю неяк можна было памяняць? — Дакладней сказаць, звярнуся з просьбай да людзей: каб паліклі

Райпотребсоюз: сентябрь ближе — цены ниже!

Актуально
Да пачатку чарговага навучальнага года застаўся толькі тыдзень. Зразумела, некаторыя бацькі паспелі да гэтага часу падрыхтаваць сваіх дзяцей да школы, але натоўпы каля прылаўкаў з вучнёўскімі прыладамі і адзеннем не меншаюць. Што ж сёлета падрыхтаваў нам гандаль і ці ўзняўся на чарговы ўзровень сэрвіс у магазінах? Пра гэта гутарка нашага карэспандэнта з намеснікам старшыні райспажыўтаварыства па гандлі Л.М.Жуковіч. — Ларыса Мікалаеўна, яшчэ на пачатку лета кіраўніцтва «Белкаапсаюза» абяцала, што недахопу            адзення для школьнікаў, вучнёўскіх прылад не бу-дзе ні ў гарадах, ні ў сельскай мясцовасці. Наколькі гэта спраўдзілася ў нашым раёне? — Так, напачатку лета пачала дзейнічаць распрацаваная намі праграма па задавальненні попыту на гэту прадукцыю. Але ажыятаж пачынаецца, ві

В Пружанах чествовали участницу Олимпийских игр Анну Ташпулатову

Новости, Спорт
У мінулы панядзелак у пружанскай ДЮСШ №1 ушаноўвалі ўдзельніцу ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане майстра спорту міжнароднага класса Ганну Ташпулатаву. Свае першыя крокі ў вялікі спорт дзяўчына рабіла тут пад кіраўніцтвам трэнера С.А.Чайкоўскага. Нагадаем, што на Алімпійскіх гульнях наша зямлячка была ў складзе жаночай лёгкаатлетычнай каманды ў эстафеце 4х400 метраў. Падчас сустрэчы ў сценах спартыўнай школы са словамі прывітання і пажадання далейшых поспехаў на бегавых дарожках стадыёнаў да спартсменкі звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук і начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама С.М.Шчыпанаў. Яны падкрэслілі, што Ганна Ташпулатава ўпісала сваё прозвішча ў спартыўны летапіс нашага раёна, паколькі першая заваявала права выступаць на Алімп