Глабальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця
Напрыканцы тыдня дэпутацкі корпус раёна работаў разам з выканаўчай уладай. Прайшло пасяджэнне райвыканкама з правядзеннем 7 сесіі раённага Савета дэпутатаў 29 склікання.
Старшыня райсавета дэпутатаў Мікалай Кудравец агучыў павестку дня сесіі, удзел у якой прынялі старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч.
Са справаздачай райвыканкама аб выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2024 год выступіла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Ханавец.
З дакладамі аб выкананні паказчыкаў у падначаленых структурных падраз-дзяленнях, арганізацыях выступілі намеснікі старшыні райвыканкама: Сяргей Глушко — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, а таксама Сяргей Гук і Русл













