
Сапраўдных патрыётаў, якія змогуць стаць на абарону сваёй Айчыны, выхоўваюць з дзяцінства.
Такое патрыятычнае выхаванне ажыццяўляе начальнік 210-га авіяцыйнага палігона палкоўнік Мікалай Іваноў. Непасрэдна сам камандзір разам з падначаленымі праводзіць урокі мужнасці ў школах раёна. Адзін з такіх урокаў напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь быў праведзены з вучнямі Варанілавіцкай школы. Мікалай Барысавіч у сваім звароце да школьнікаў даў высокую адзнаку гатоўнасці беларускай арміі да абароны сваіх рубяжоў, таксама паведаміў пра асаблівасці службы на 210 авіяцыйным палігоне.
Яфрэйтар тэрміновай ваеннай службы Ягор Якуш расказаў, якой зброяй і амуніцыяй аснашчаны палігон, даў магчымасць прымераць бронежылеты, каскі, патрымаць у руках аўтаматы.
Не сумняваюся, што такога кшталту ўрокі паслужаць добрым арыенцірам на будучыню нашых навучэнцаў.
Дарэчы, нядаўна вучні Варанілавіцкай і Ружанскай школ мелі магчымасць назіраць вучэбныя палёты авіятараў палігона.
Віктар Ільюшчанка
Фота прадастаўлена 210 авіяцыйным палігонам
