Суббота, 18 апреля 2026

У нас пытаюць, а мы адказваем

576

Чытачы пытаюцца, калі заканчваецца арэнда вадаёмаў у вёсках Магілёўцы і Ляхі?

Ці будзе працягвацца? Арандатарамі вадаёма ў в. Магілёўцы з’яўляецца ААТ «Радзіма». Тэрмін арэнды практычна заканчваецца праз чатыры месяцы — 4 чэрвеня 2025 года. Як растлумачылі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні, за тры месяцы да заканчэння дагавора арэнды арандатар павінен звярнуцца з заявай на падаўжэнне тэрміну або аб’явіць аб яго заканчэнні. У дадзеным выпадку гаспадаркай зроблены ўсе дзеянні, у тым ліку і зарыбленне вадаёма для падаўжэння арэнды. Таму далейшыя рашэнні лёгка прагназуюцца.

Што да вадаёма ў в. Ляхі, арандатарам якога з’яўляецца ІП Дарашкевіч, дагавор арэнды заканчваецца толькі 25 снежня 2026 года. У гэтым выпадку аматары рыбнай лоўлі таксама могуць не клапаціцца: да сканчэння тэрміна амаль два гады.

Таксама чытачоў хвалюе пытанне аб павышэнні цаны на колатыя дровы з 1 лютага. Ці так гэта на самой справе?

Рашэннем аблвыканкама ад 29.10.2024 года № 833 былі ўстаноўлены новыя нормы на рэалізацыю цвёрдых відаў паліва па фіксаваных рознічных цэнах. Гэта значыць, адпускаць насельніцтву дроў, брыкету сталі больш, а кошт застаўся ранейшы, што таксама зацверджана аблвыканкамам ад 12.02.2024 года № 113, паколькі гэта сацыяльна-значныя тавары.

Прыводзім прыклад:
паліўныя брыкеты за тону каштуюць — 28 р. 33 кап., а чатырохметровыя дровы за шчыльны метр кубічны — 9 р. 17 кап.

Звяртаем увагу, што цана на дровы засталася ранейшай, а павысіўся менавіта кошт на паслугі, паколькі колатыя дровы — гэта дадатковы від паслуг, адзін куб якіх каштуе 55 р. 13 кап. На сённяшні дзень чарга на колатыя дровы — 296 чалавек, а на ўчастку палівазабеспячэння ўсяго два станкі, якія не спраўляюцца з такім аб’ёмам заявак. Таму колатых дроў давядзецца чакаць некаторы час, а вось на доўгія дровы за 9 р.17 кап. чаргі няма, іх можна набыць у дзень звароту і пасекчы самастойна.

Падрыхтавала Ірына Велясевіч