Яна прайшла на тэму «Асаблівасці правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага».

Старшыня пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» ААТ «Ружаны-Агра» Наталля Юрэня паведаміла, што ўдзел у мерапрыемстве бярэ член Мала-дзёжнага савета пры Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Марыя Паўловіч.

Марыя пазнаёміла прадстаўнікоў пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь», працуючай моладзі і работнікаў ААТ «Ружаны-Агра» са змяненнямі ў Выбарчым кодэксе і асаблівасцямі правядзення адзінага дня галасавання. Таксама звярнула ўвагу на тое, што абноўленым выбарчым заканадаўствам была ўстаноўлена забарона на ажыццяўленне фота- і відэаздымкі запоўненага бюлетэня з мэтай забеспячэння выканання прынцыпу тайнага галасавання.
Па інфармацыі раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»
