Валерый Міцкевіч будзе кіраваць сакратарыятам Усебеларускага народнага сходу. Такое кадравае рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Пытанне дваякага характару. Па-першае, больш шырокае — не хацелася б страціць прафесіяналаў нашага парламента. І вас я, вядома, адношу да такіх людзей — высокапрафесійных, вопытных, якія прайшлі ў якасці юрыста многія ступені. Ды і зрабіў нямала. І водгукі людзей у гэтых адносінах вельмі высокія», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2024/02/000019_1706875475_127545_big.jpg)
«Па-другое, я прыцягваю ўсіх вопытных людзей, каб у гэты складаны перыяд нам дзесьці не зрабіць памылку. Напэўна, сам адчуваеш, што ідзе такая перабудова, пературбацыя органаў улады ў сувязі з наданнем Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйных паўнамоцтваў — становіцца канстытуцыйным органам І, вядома ж, трэба гэтыя гады (год-два, можа, тры) са з’яўленнем УНС і пэўных (у яго. — Заўвага БЕЛТА) сур’ёзных уладных канстытуцыйных паўнамоцтваў, нам у гэты час не стварыць бы нейкі хаос ва ўладзе. Таму што сам ведаеш, хаос ва ўладзе — імгненна пераносіцца гэта ў грамадства», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт прапанаваў Валерыю Міцкевічу ўзначаліць сакратарыят УНС: «Я падумаў, што на гэтым этапе на пасадзе, калі, вядома, ты згодны (я ні з кім не раіўся), кіраўніка апарату Усебеларускага народнага сходу (сакратарыят ён будзе называцца і называецца) ты змог бы ўнесці дастойны ўклад у развіццё абстаноўкі тут наверсе. Калі ўжо зусім адкрыта гаварыць».
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, што работы наперадзе шмат: трэба арганізавана правесці першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу, выпрацаваць рэгламент. «Трэба зрабіць усё, што мы павінны зрабіць на першым пасяджэнні. А гэта і кадравыя пэўныя пытанні вельмі сур’ёзныя. І мне прапанавалі праект указа па сакратарыяце: паўнамоцтвы і іншае, функцыянал і персанальны (склад. — Заўвага БЕЛТА). Я пакуль яго не падпісаў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Як чалавек вопытны трэба падцягнуць сабе адпаведныя кадры і паглядзець сур’ёзна. Магчыма, унясеш якія-небудзь прапановы. Думаю, тыдня дастаткова для таго, каб унесці. Ну а далей будзе відаць. У цябе вопыт вялікі не толькі апаратны, але ты ж суддзя сам — карані твае ідуць у судзейства».
«Так, пачынаў», — пацвердзіў Валерый Міцкевіч.
«Гэта заўсёды памятаецца — тое, адкуль пачынаў. Таму ўсе потым мы вызначымся, якім чынам дзейнічаць. А пакуль, калі ты не супраць, я ўсё ж такі прапанаваў бы табе ўзначаліць на гэтым этапе (і сфарміраваць) сакратарыят УНС. І заняцца работай па падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу. Аргкамітэт створаны, узначальвае яго прэм’ер-міністр. Няхай узначальвае — урад. Але якую пасаду ні займаў бы, табе давядзецца руліць і разрульваць усе гэтыя пытанні», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.