Среда, 22 марта 2023

Молодёжный клуб

Як бухгалтар з Пружан Галіна Вайтуховіч сяброўства з камп’ютарам на трэнажорную залу, бег і фітбокс замяніла

Як бухгалтар з Пружан Галіна Вайтуховіч сяброўства з камп’ютарам на трэнажорную залу, бег і фітбокс замяніла

Здароўе з’яўляецца адным з галоўных складнікаў нашага шчаслівага жыцця. Бо калі нешта баліць, то і свет не мілы. Спорт — цудоўная магчымасць папярэдзіць розныя захворванні, а фізічная актыўнасць дапаможа пазбавіцца непрыемных адчуванняў у целе. З гэтымі тэзісамі згодна і Галіна Вайтуховіч, якая пачала займацца спортам праз цяжкасці са спінай і ўжо не ўяўляе жыцця без трэнажорнай залы. З нядаўняга часу Галіна Вайтуховіч займае пасаду намесніка начальніка бухгалтарскага аддзела Пружанскага камбіната кааператыўнай прамысловасці. Дагэтуль працавала бухгалтарам на розных прыватных прадпрыемствах. — Прычынай таго, што я пачала займацца спортам, стала мая спіна. Як вы разумееце, бухгалтары не адрозніваюцца асаблівай рухавай актыўнасцю на рабочым месцы. З-за пастаяннага сядзячага ладу ж
Свой галоўны дакумент з рук старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча ў Дзень Канстытуцыі атрымалі 19 лепшых школьнікаў Пружаншчыны (+фота)

Свой галоўны дакумент з рук старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча ў Дзень Канстытуцыі атрымалі 19 лепшых школьнікаў Пружаншчыны (+фота)

15 сакавіка краіна адзначыла Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны Закон нашай дзяржавы ўвасобіў у сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азнаменаваў першы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. У сераду ў гарадскім Палацы культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да ўсебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» далучыліся прадстаўнікі вучнёўскай моладзі і кіраўніцтва раёна. Вучань Шаняўской школы Сяргей Пекун атрымлівае пашпарт з рук старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча. Напэўна, для кожнага маладога чалавека момант атрымання пашпарта з’яўляецца ўрачыстым і запамінальным. 19-ці лепшым старшакласнікам устаноў адукацыі раёна выпаў гонар атрымаць пуцёўку ў дарослае жыццё
Старшакласнікі раёна напярэдадні Дня Канстытуцыі пазмагаліся ў інтэлектуальнай гульні ад БРСМ (+многа фота)

Старшакласнікі раёна напярэдадні Дня Канстытуцыі пазмагаліся ў інтэлектуальнай гульні ад БРСМ (+многа фота)

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь раённая арганізацыя ГА «БРСМ» сабрала старшакласнікаў са школ раёна ў малой зале гарадскога Палаца культуры. Нагодай для сустрэчы стала інтэлектуальная гульня «Канстытуцыя — наш Асноўны Закон». Удзел у мерапрыемстве прыняло 15 каманд з устаноў адукацыі раёна. Падлеткі спаборнічалі ў шасці турах. Пытанні былі звязаны з культурай і нацыянальнымі традыцыямі, асноўнымі датамі беларускай дзяржаўнасці і, канечне, Канстытуцыяй. Таксама ўдзельнікаў чакаў беларускамоўны бліц. Каманда-пераможца з СШ № 3 г. Пружаны. Па выніках інтэлектуальнага квізу лепшай была названа каманда «Тутэйшыя», якая прадстаўляла СШ № 3. Другое месца заваявала каманда гімназістаў «Вітамікс», а трэцяе дасталася камандзе з Кляпацкай школы. Лепшыя гульцы атрымалі па
Як выпускніку набыць першы працоўны вопыт? Падрабязна расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Нічыпаровіч

Як выпускніку набыць першы працоўны вопыт? Падрабязна расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Нічыпаровіч

Нярэдка людзі, якія толькі скончылі навучанне і атрымалі прафесію, сутыкаюцца з праблемай працаўладкавання: далёка не кожны наймальнік жадае браць на працу работніка, у якога зусім няма вопыту. Чалавек адчувае пэўную несправядлівасць у адносінах да сябе: ён жа не вінаваты ў падобнай сітуацыі. Як можна вырвацца з замкнёнага кола і набыць свой першы практычны вопыт працы, расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Нічыпаровіч. — Набыццё вопыту патрэбна найперш для таго, каб чалавек мог атрымаць прафесійныя веды, уменні і навыкі практычнай работы па сваёй спецыяльнасці, — расказвае Іна Аляксееўна. — Але наяўнасць працоўнага вопыту — гэта і павышэнне ўласнай канкурэнтаздольнасці на рынку працы, атрыманне большых магчымасцей для
14-гадовы жыхар Пружан пашкодзіў восем палімерных сядзенняў на стадыёне «Мухавец». Расказваем усе падрабязнасці (+відэакаментарый)

14-гадовы жыхар Пружан пашкодзіў восем палімерных сядзенняў на стадыёне «Мухавец». Расказваем усе падрабязнасці (+відэакаментарый)

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы. Не сваё — не шкада. Сумнеўнае сцвярджэнне. Заўсёды трэба памятаць, што за ўсім, што нас акружае, стаіць праца іншых людзей, а яна ў любым выпадку заслугоўвае павагі. Але ж сярод нас усё роўна знаходзяцца тыя, каму нашкодзіць — значыць выявіць сваю перавагу над астатнімі, выказаць непавагу да грамадства. https://www.youtube.com/watch?v=C8GsTeHGucc Відэакаментарый супрацоўніка аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама Давіда Гузарэвіча. Вось і непаўналетні жыхар г. Пружаны не знайшоў прымянення сваёй фізічнай сіле ў правільным рэчышчы, таму пашкодзіў на тэрыторыі стадыёна «Мухавец» восем палімерных сядзенняў на глядзельных т
Вучні гімназіі  напярэдадні Дня Канстытуцыі далучыліся да ўсебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» (+многа фота)

Вучні гімназіі напярэдадні Дня Канстытуцыі далучыліся да ўсебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» (+многа фота)

У рамках усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі», якая стартавала 13 сакавіка, у гімназіі адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Беларусь — мой гонар і слава». Навучэнцы, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, атрымалі з рук дырэктара гімназіі Алы Сомавай падарункавыя выданні «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Таксама кіраўнік навучальнай установы павіншавала маладых грамадзян нашай краіны і пажадала ім быць годнымі беларусамі — сынамі сваёй Бацькаўшчыны, а таксама дасягнення самых смелых мэт. Падчас мерапрыемства прайшло ўрачыстае развітанне членаў БРПА з піянерскім гальштукам і ўступленне ў шэрагі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. — Упершыню цырымонія развітання з піянерскім гальштукам адбылася ў Мінску восенню мінулага года. А сёння мы далі старт новаму ры
Дзіцячы хакейны турнір «JUNIOR BULLDOGS»: чэмпіёнства бярозаўскага «Собаля», годная гульня пружанцаў і «Фенікс» з Калінінграда (+фота)

Дзіцячы хакейны турнір «JUNIOR BULLDOGS»: чэмпіёнства бярозаўскага «Собаля», годная гульня пружанцаў і «Фенікс» з Калінінграда (+фота)

У разгар спартыўнага сезона ў Лядовым палацы нашага горада сапраўды ёсць на каго і на што паглядзець. Тым больш у выхадныя дні. Мінулыя не сталі выключэннем: тут прайшоў дзіцячы хакейны турнір «JUNIOR BULLDOGS». Каманда "Фенікс" з Калінінграда. На гэты раз спаборніцтвы сабралі шэсць каманд 2012 г.н. і ўпершыню выйшлі на міжнародны ўзровень. Усё таму, што пазмагацца са зборнымі з раёнаў вобласці на гэты раз прыехала каманда «Фенікс» з Калінінграда. І прыехала не адна, а з даволі ўнушальным клубам балельшчыкаў. Карэспандэнту пашчасціла пагутарыць з трэнерам зборнай Юрыем Ботвіным. Высветлілася, што сваю прыгожую назву «Фенікс» каманда атрымала ад назвы лядовай пляцоўкі, дзе трэніруюцца хлопцы. І падчас турніру хакеісты даказалі, што яны гатовы змагацца. — Усяго ў нашым горадзе тры
Подведены итоги районного этапа конкурса «Спасатели глазами детей — 2023». Поздравляем победителей!

Подведены итоги районного этапа конкурса «Спасатели глазами детей — 2023». Поздравляем победителей!

В Пружанах состоялся региональный этап конкурса «Спасатели глазами детей – 2023». В конкурсе приняли участие ребята из общеобразовательных школ, а также из учреждений дополнительного образования г. Пружаны и г.п. Ружаны. Итоги подводились жюри в составе: Зубко Елены, педагога-организатора ГУДО «Центра творчества детей и молодёжи г.Пружаны», Омельянчука Юрия, председателя ОСВОД Пружанского района, Карпило Инны, специалиста СПиВО Пружанского РОЧС. По итогам конкурса следующие результаты: Номинация «Поделка»     1. «170 лет пожарной службы Республики Беларусь», Жур Ангелина, ГУО «Хоревская средняя школа».    «Портрет мужества славы и отваги», Баранчук Маргарита, ГУДО «Ружанский многопрофильный центр по работе с детьми и молодёжью». 2.
Пружанскі «Мухавец» заняў чацвёртае месца на рэспубліканскай «Залатой шайбе»!

Пружанскі «Мухавец» заняў чацвёртае месца на рэспубліканскай «Залатой шайбе»!

Даволі паспяховым стала выступленне пружанскай каманды «Мухавец» на рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі «Залатая шайба» ў дывізіёне «А». Нагадаем, што права прадстаўляць Брэстчыну на рэспубліканскім этапе хакейных баталій аматарская каманда 2009 года нараджэння заваявала ў выніку пераможнага выступлення на абласным этапе «Залатой шайбы» ў Івацэвічах. Там зборнай, якая дзейнічае пры РФСК «Мухавец» і трэніруе якую Дзмітрый Клімавец, не было роўных. На мінулым тыдні на малой арэне сталічнага спарткомплексу «Чыжоўка-арэна» змагаліся мацнейшыя каманды з усіх рэгіёнаў краіны. Усяго скрыжавалі клюшкі восем каманд: шэсць з іх прадстаўлялі вобласці Беларусі, яшчэ дзве — горад Мінск. Наш «Мухавец» стартаваў на рэспубліканскай «Залатой шайбе» з перамогі. У першы дзень каманда абы
Не «Чабурашкам» адзіным: кінатэатр «Спадарожнік» ідзе ў нагу з часам і запрашае пружанцаў акунуцца ў свет кіно

Не «Чабурашкам» адзіным: кінатэатр «Спадарожнік» ідзе ў нагу з часам і запрашае пружанцаў акунуцца ў свет кіно

Магчымасць апынуцца разам з героямі ў неверагодных прыгодах, неблагі варыянт правесці вольны час дае нам кіно. Цудоўна, што цікавае і карыснае баўленне часу можна лёгка раздзяліць з сям’ёй і сябрамі, і пры гэтым не выязджаць за межы роднага горада, бо добрае абслугоўванне, разнастайныя кінастужкі, вялікі экран і якасны гук прапануе кінатэатр «Спадарожнік». Дырэктар кінатэатра Таццяна Ланінская. Як расказвае дырэктар кінатэатра Таццяна Ланінская, згодна з дадзенымі інтэрнэт-сервісу «Кінапошук», па выніках сямі тыдняў 2023 года першае месца ў рэйтынгу самых касавых і папулярных фільмаў упэўнена заняла сямейная кінастужка «Чабурашка». Ажыятаж адбыўся і ў Пружанах. — Нарэшце, фільм «Чабурашка» рэжысёра Дзмітрыя Дзячэнкі вярнуў гледачоў у кінатэатры пасля пандэміі, — падзялілася назір
Фотафакт. У Пружанах разгарнуліся кропкі па продажы жывых кветак

Фотафакт. У Пружанах разгарнуліся кропкі па продажы жывых кветак

Каб парадаваць дарагіх і любімых жанчын, неабавязкова чакаць 8 Сакавіка. На вуліцах горада з’явіліся кропкі па продажы жывых кветак. Напрыклад, на Савецкай палаткі пачалі работу яшчэ напярэдадні. Тут прадстаўлены цюльпаны, ружы, мноства іншых кветак, сувеніры. Працаваць кропкі па продажы кветак будуць як сёння, так і заўтра. Вялікі асартымент прадстаўлены таксама ў спецыялізаваных кветкавых магазінах райцэнтра. Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік
Даниилу Белякову с диагнозом «детский аутизм» нужна помощь в лечении

Даниилу Белякову с диагнозом «детский аутизм» нужна помощь в лечении

Моему сыну Белякову Даниилу сейчас 12 лет. Даник родился  9 октября 2009 года. В возрасте 3-х лет ему поставили диагноз детский аутизм и с тех пор он считается инвалидом с детства. Он не общается, практически не разговаривает, не отвечает на вопросы. Мой сын очень жизнерадостный. Как и все дети, он любит мультфильмы, игрушки, свою собаку (черного американского кокер-спаниеля по кличке Рик). В 2017 году мы с женой решили использовать новый препарат GcMaf goleic, Calcium folinate и другие, которые помогли значительно улучшить состояние нашего сына. А также кетодиету. Сын произнес свои первые осмысленные слова, начал учиться общаться. Но сегодня ему необходимы другие курсы. К сожалению, данные терапии очень дорогостоящие, и мы не в состоянии сами оплатить сле
Калонка галоўнага рэдактара. ПВК «Рёдан»: уладары дзіцячых душ?

Калонка галоўнага рэдактара. ПВК «Рёдан»: уладары дзіцячых душ?

Дзіцячая душа. Яна такая пластычная, мякчэй за пластылін. Ляпі з яе, што хочаш. Але калі скульптар мае злачынныя намеры, то і вылепіць з яе такога ж злачынцу. Пацверджаннем маёй думкі з’яўляюцца недаўнія падзеі, якія хваляй паімкнуліся пракаціцца па Беларусі. Але папярэдзілі гэтае своеасаблівае цунамі праваахоўныя органы, якія дзень і ноч ахоўваюць правапарадак, спакой законапаслухмяных грамадзян. А перадгісторыя такая. У інтэрнэт-прасторы Украіны, Расіі, а потым і Беларусі пачала распаўсюджвацца новая маладзёжная субкультура, якая мае назву ПВК «Рёдан» (яна з’явілася ў якасці пераймання японскай мультыплікацыі аб злачыннай групоўцы «Геней Рёдан»). На першы погляд здавалася, што спачатку ўдзельнікі субкультуры пазіцыянавалі сябе як барацьбіты за мір. Такое вось новае пакаленне п
Што такое «ПВК Рёдан» і як выявіць, што ваша дзіця «трапіла ў сеткі»? Расказаў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Віктар Клімашэвіч

Што такое «ПВК Рёдан» і як выявіць, што ваша дзіця «трапіла ў сеткі»? Расказаў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Віктар Клімашэвіч

З нядаўняга часу дэструктыўная субкультура «ПВК Рёдан» небяспечна набірае прыхільнікаў на тэрыторыі нашай краіны. Што гэта за суполка і як зберагчы дзіця ад яе ўплыву, мы спыталі ў начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Віктара Клімашэвіча. – Нефармальны анімэ-рух «ПВК Рёдан» прапагандуе насілле і правакуе масавыя бойкі сярод падлеткаў. Праз адпаведныя суполкі ў сацыяльных сетках куратары назначаюць падпісчыкам час і месца збору з мэтай «палявання» на прадстаўнікоў іншых субкультур, часцей за ўсё – каляфутбольшчыкаў. Арганізатары руху мэтанакіравана распальваюць у дзецях варожасць і агрэсію, заклікаюць да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Да слова, усіх удзельнікаў такіх «сходак» чакае адказнасць, усталяваная заканадаўствам. – Як зразумець, што падлетак ма
Перамогу ў традыцыйным раённым конкурсе «Ану, хлопцы!» сёлета святкавала каманда СШ №5 (+многа фота)

Перамогу ў традыцыйным раённым конкурсе «Ану, хлопцы!» сёлета святкавала каманда СШ №5 (+многа фота)

Традыцыйна напярэдадні Дня абаронцаў Айчынны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь юнакі са школ раёна і горада прымаюць удзел у спартыўных спаборніцтвах. 22 лютага на базе СДЮШАР г. Пружаны адбыўся раённы конкурс «Ану, хлопцы!». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел па адукацыі райвыканкама,  РФСК «Мухавец», раённыя арганізацыі ГА «БРСМ», «Белая Русь», ДТСААФ. Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў моладзі грамадзянскасці і патрыятызму, здаровага ладу жыцця, выхавання ў падлеткаў неабходных фізічных, маральных якасцяў, для падрыхтоўкі іх да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе спартыўныя выпрабаванні праходзілі пад дэвізам: «Спорт супраць шкодных звычак!». 14 устаноў адукацыі падалі заяўкі для ўдзелу ў турніры, і трэба адзначыць, шт