Узнагароджанне самых актыўных і размова па актуальных пытаннях: адбылося пасяджэнне Пружанскага райвыканкама
Чарговае пасяджэнне Пружанскага райвыканкама пачалося з прыемнай місіі — узнагароджання Граматамі райвыканкама і Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў тых, хто прымаў непасрэдны ўдзел у арганізацыі і правядзенні Адзінага дня галасавання.
Узнагароды ўручылі старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня райсавета дэпутатаў Мікалай Кудравец.
Было адзначана, што Адзіны дзень галасавання ў Пружанскім раёне прайшоў на высокім арганізацыйным узроўні.
Далей на разгляд пасяджэння райвыканкама было вынесена тры наступныя пытанні: «Аб выніках работы Пружанскага раённага звяна Брэсцкай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у 2023 годзе і задачах на 2024 год», «Аб стане аховы працы, прафілактыцы вытворчага тра










