

Да сустрэчы абодва бакі рыхтаваліся старанна: госці прывезлі садавіну, прысмакі, сокі, канцылярскія прыналежнасці да пачатку навучальнага года, новенькі камп’ютарны манітор, летні шацёр і многае іншае, неабходнае для прытулку. Дзеці ж у сваю чаргу размалявалі асфальт перад будынкам, напісалі словы прывітання дэсантнікам і з радасцю прынялі сваіх гасцей. Зносіны аказаліся цёплымі і натхняльнымі: гаварылі пра сяброўства, выбары шляху, а таксама як важна знайсці сваё месца ў жыцці.
Напрыканцы сустрэчы дзеці падарылі гасцям плакат, які быў падрыхтаваны загадзя.
Аксана Собаль, намеснік дырэктара