Суббота, 23 сентября 2023

Фотофакт

Каб горад зноў не застаўся без зручнасцей, пружанскія камунальшчыкі вядуць работы па замене напорнага калектара

Каб горад зноў не застаўся без зручнасцей, пружанскія камунальшчыкі вядуць работы па замене напорнага калектара

Напрыканцы студзеня гэтага года райцэнтр перажыў некалькі «некамфортных» дзён з-за аварыі на галоўнай каналізацыйна-помпавай станцыі. Пасля ўхілення наступстваў паломкі абсталявання для ўтылізацыі сцёкаў гарадской сістэмы быў праведзены аналіз прычын аварыі. Ён засведчыў неабходнасць неадкладнай замены састарэлых механізмаў і ўвогуле правядзення мадэрнізацыі існуючай сеткі. Пра планы і крыніцы фінансавання «раёнка» падрабязна расказала літаральна «па слядах» аварыі. Аднак мінуў час, і чытачы газеты пацікавіліся, ці зрушылася справа з месца. З гэтым пытаннем мы звярнуліся ў камунальную службу. Пайку трубаправода вядуць мантажнік Юрый Плеска і слесар-рамонтнік Аляксандр Ляўчук. Як паведаміў намеснік дырэктара КУВП «Камунальнік» Віталій Казлоў, для замены напорнага калектара з абла
Дамова аб супрацоўніцтве, «дарожная карта»…

Дамова аб супрацоўніцтве, «дарожная карта»…

На мінулым тыдні прадстаўнічая дэлегацыя Пружанскага раёна пабывала з візітам у Мяшчоўскім раёне Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Нагадаем нашым чытачам, што 15 ліпеня, у дзень святкавання 590-годдзя Пружан, у райвыканкаме было падпісана Пагадненне аб устанаўленні партнёрскіх адносін паміж Пружанскім і Мяшчоўскім раёнамі, у якім было прапісана, што ў рабоце вялікае значэнне будзе нададзена стварэнню ўмоў для адкрытага дыялогу, узаемавыгадных кантактаў, абмену вопытам і рэалізацыі сумесных праектаў у інтарэсах жыхароў двух раёнаў. Гэтыя ўмовы пачалі рэалізоўвацца. Дэлегацыя прадстаўнікоў Пружаншчыны на чале са старшынёй Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Кудраўцом прыехала ў Мяшчоўскі раён, дзе была абмеркавана і падпісана «дарожная карта» супрацоўніцтва двух р
Гадаваць лес нялёгка, але пачэсна

Гадаваць лес нялёгка, але пачэсна

Пружанскі лясгас — адна з буйнейшых арганізацый раёна, і не толькі з-за колькасці структур, якія ахопліваюць усю Пружаншчыну, але і колькасці работнікаў, якіх у гаспадарцы працуе нямала. А яшчэ ўражвае той аб’ём задач, што павінен вырашаць калектыў установы. Напярэдадні прафесійнага свята мы сустрэліся з дырэктарам ДЛГУ «Пружанскі лясгас» Віктарам Карніенкам і даведаліся, што ўдалося дасягнуць на працягу гэтага года, якія пытанні набылі актуальнасць і з якімі перспектывамі арганізацыя будзе жыць далей. — Як вядома, лясная галіна нашай краіны ўжо больш за год працуе ва ўмовах санкцый з боку былых бізнес-партнёраў, — зазначае Віктар Віктаравіч. — У выніку сталі незапатрабаванымі ні наладжаныя шляхі супрацоўніцтва, ні шэраг вытворчых тэхналогій, што папярэдне асвойвалі. Давялося мяняц
Памяць пра школу — у сэрцы

Памяць пра школу — у сэрцы

Прадпрымальнік з Баранавіч зрабіў падарунак Варанілавіцкай сярэдняй школе У адзін з дзён у рэдакцыю «Раённых будняў» паступіў званок. Тэлефанаваў Мікалай Курыльчык, намеснік дырэктара прыватнага прадпрыемства «Еланва», якое знаходзіцца ў Баранавічах. Ён запрасіў нас у… Варанілавіцкую сярэднюю школу: дырэктар згаданага прадпрыемства меркаваў аказаць спонсарскую дапамогу гэтай установе адукацыі. Нам стала цікава: чаму арганізацыя з Баранавіч аказвае дапамогу школе з нашага раёна? Адказ на гэтае пытанне дала сустрэча. Па прыездзе на месца добразычліва і ветліва нас сустрэла дырэктар школы Святлана Бурвіна. Пакуль усе былі ў чаканні галоўнага госця, дырэктар правяла міні-экскурсію па школе. — Паглядзіце, як прыгожа выглядаюць абноўленыя прыступкі нашага ганка. Яны цудоўныя! Г
Адкрыць свет — разам з кнігай

Адкрыць свет — разам з кнігай

Якімі галоўнымі якасцямі павінен валодаць бібліятэкар? Нехта скажа: арганізаванасцю, педантычнасцю, уседлівасцю — і акажацца недалёка ад ісціны, бо ў абавязкі бібліятэкара ўваходзіць выдача кніг чытачам і кантроль за вяртаннем іх назад на паліцы, дакладнае запаўненне фармуляраў. Іншыя назавуць выдатную памяць і ўласную начытанасць. І таксама будуць мець рацыю: трэба добра арыентавацца ў шматтысячным кніжным фондзе, ведаць, якія кнігі параіць чытачам. Але сёння на першы план, на маю думку, усё ж выходзяць такія рысы, як ініцыятыўнасць, уменне зацікавіць і здзівіць. Паступова бібліятэкі становяцца своеасаблівымі клубамі па інтарэсах, дзе ў аматараў друкаванага слова ёсць магчымасць сабрацца разам, абмеркаваць надзённыя праблемы, паўдзельнічаць у розных творчых праектах. Пра гэта мы размаўля
Свята хлеба і музыкі

Свята хлеба і музыкі

Амаль чвэрць стагоддзя ў Беларусі праводзіцца свята хлебаробаў. У свой час і Пружаны, і Ружаны прымалі гасцей. А ў 2023 годзе 9 верасня сталіцай абласных «Дажынак» сталі Ганцавічы. На працягу двух месяцаў гэты раённы цэнтр рыхтаваўся да святкавання завяршэння ўборкі зерневых культур. Горад абнавіўся: гэта было відаць па яркіх фарбах фасадаў дамоў, новых пешаходных тратуарах і дарогах. Амаль у цэнтры горада размясціўся кантактны фантан. Што ж, сталіца «Дажынак» і павінна быць прыгожай. Паколькі Брэсцкая вобласць першай завяршыла ўборку, то і «Дажынкі» святкавала першай. У сталіцу свята прыбылі госці з усіх раёнаў вобласці. Прадстаўнічую дэлегацыю Пружанскага раёна сустракалі на мяжы з Ганцавіччынай. Старшыні Пружанскага райвыканкама Міхаілу Грышкевічу быў уручаны карав
Калі кветкі — хобі сямейнае! Ларыса Панасевіч з Пружан пра сваё прыгожае захапленне

Калі кветкі — хобі сямейнае! Ларыса Панасевіч з Пружан пра сваё прыгожае захапленне

На Пружаншчыне жыве нямала дбайных, руплівых гаспадароў, якія надаюць увагу не толькі ўраджаю, але і добраўпарадкаванню свайго ўчастка. Адзін з такіх утульных домікаў стаіць на вуліцы Альшэўскага ў райцэнтры, дзе прыгажосць наводзіць Ларыса Панасевіч. Ветлівая жанчына з абаяльнай усмешкай родам з Бярозаўскага раёна. У бацькоўскай хаце, што знаходзіцца ў невялікай вёсцы Вясневічы, заўсёды было шмат кветак. — Мама захаплялася кветкамі. Гледзячы ў дзяцінстве на яе запал, я яшчэ зусім маленькай пачала цікавіцца гэтай справай. Шчырую маміну любоў да прыроды заўважыў і родны брат, які таксама вырошчвае кветкі. Таму можна сцвярджаць, што гэта наша сямейнае хобі, — усміхаецца Ларыса Мікалаеўна. Да любімага занятку жанчыны з прыхільнасцю ставіцца і ўласная сям’я: муж, двое сыноў,
Работнікі «Камунальніка» да абласных «Дажынак» у Ганцавічах стварылі кампазіцыю ў выглядзе пчаліных сотаў і атрымалі ўзнагароду

Работнікі «Камунальніка» да абласных «Дажынак» у Ганцавічах стварылі кампазіцыю ў выглядзе пчаліных сотаў і атрымалі ўзнагароду

Гасцінныя Ганцавічы ўжо ў гэтую суботу будуць сустракаць шчырых працаўнікоў вёскі з усяго першага рэгіёна на абласным фестывалі «Дажынкі». Па добрай традыцыі населены пункт, у якім праводзяць такое свята, актыўна добраўпарадкоўваюць. Прыклалі руку да стварэння прыгажосці ў Ганцавічах і работнікі Пружанскага КУВП «Камунальнік» у рамках удзелу ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва. Сёлета паўдзельнічалі ў ім 17 арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі з розных раёнаў Брэстчыны. Мэта для ўсіх была адзіная — стварыць прыгожую малую архітэктурную форму або кветкавую кампазіцыю, якая стане ўпрыгажэннем вуліцы Кастрычніцкай у Ганцавічах. Пружанскія камунальшчыкі, як і ў мінулыя гады, падышлі да задачы арыгінальна. Калі раней стваралі кампазіц
А вы ўжо ацанілі «Ружанскі пачастунак»? Такі чаканы гараджанамі магазін адкрыўся ў Пружанах! (+многа фота)

А вы ўжо ацанілі «Ружанскі пачастунак»? Такі чаканы гараджанамі магазін адкрыўся ў Пружанах! (+многа фота)

У апошні час нашаму раённаму цэнтру вельмі ж ужо шанцуе ў плане адкрыцця новых мясных магазінаў. Не паспеў расчыніць дзверы «Новы мясны» ад ААТ «Жураўлінае», як ужо ў мінулы аўторак у горадзе па вуліцы Тармасава, 2 адкрылася гандлёвая кропка «Ружанскі пачастунак» ад ААТ «Ружаны-Агра». Нехта можа сказаць: і таго, што было, хапіла б. Ды не! Кожная крама мае свой адметны асартымент. Падчас святочнага мерапрыемства намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Святлана Ханавец падзякавала кіраўніцтву ААТ «Ружаны-Агра» за тое, што пайшло насустрач у павышэнні ахопу гандлем сваёй прадукцыяй жыхароў раёна. Гэта ў грашовым плане выгадна і гаспадарцы. І вельмі хацелася б, каб гэтая гандлёвая кропка заўсёды была запатрабаваная, мела сваіх адданых пакупнікоў, а можа, стала і візітнай карт
Фотафакт. Самім добра, іншым — як прыйдзецца

Фотафакт. Самім добра, іншым — як прыйдзецца

Напярэдадні юбілею горада Пружаны сталі яшчэ больш прыгожымі. Было зроблена многае. Адно з такіх многіх -- замена вулічных сметніц. Некаторыя грамадзяне чамусьці ўспрынялі іх як месца збору цвёрдых бытавых адыходаў. Мала таго, што запаўняюць сметніцы рознымі бутэлькамі немалых памераў, дык яшчэ спрабуюць прыстасаваць да збору пустазелля. Некаторыя лянуюцца даісці да баку, пакет са смеццем пакінуць тут жа. Сумленне ад гэтага не непакоіць? Ці вы жывяце па прынцыпе: абы было добра тут і зараз, астатняе не турбуе?! Вось такі малюнак мы ўбачылі па вуліцы Рыгора Шырмы. Якраз у гэты момант работнік камунальнай службы прыбіраў чарговую кучу смецця. На пытанне, ці шмат такіх выпадкаў, адказаў, што хапае. Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара
Фотафакт. Свята Успення Прасвятой Багародзіцы ў навазасімавіцкім храме іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць»

Фотафакт. Свята Успення Прасвятой Багародзіцы ў навазасімавіцкім храме іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць»

Свята Успення Прасвятой Багародзіцы -- адно з 12-ці самых значных у праваслаўным царкоўным календары -- адзначаюць сёння праваслаўныя хрысціяне. Малітвы і цудоўныя спевы ў гонар Божай Маці гучаць і ва ўсіх цэрквах Пружаншчыны. Нямала прыхаджан сабралася ў храме іконы Божай Маці "Неспадзяваная радасць" у вёсцы Новыя Засімавічы. Прыходзілі і цэлымі сем'ямі, прыводзілі дзяцей, падыходзілі да плашчаніцы, запальвалі свечкі… Літургія, якую правёў настаяцель іерэй Сергій Сысаляцін, кранала да глыбіні душы, а галасы пеўчых, кіруе якімі рэгент Наталля Данцова, нагадвалі пра спевы анёлаў. Шмат вернікаў напярэдадні рыхтаваліся да свята, трымалі двухтыднёвы пост, а ў святочны дзень паспавядаліся і прычасціліся. Па традыцыі ў гэты дзень асвячаюць кветкі і зёлкі, таму мног
Усе па мяса і каўбасы — у «Новы мясны» ад ААТ «Жураўлінае»! (+многа фота і відэарэпартаж)

Усе па мяса і каўбасы — у «Новы мясны» ад ААТ «Жураўлінае»! (+многа фота і відэарэпартаж)

Як кажа адзін мой знаёмы, у яго любімыя стравы тыя, у якіх ёсць мяса. Цяжка з ім паспрачацца, бо з дзяцінства памятаю матуліны смачныя катлеты, дамашнія каўбасы, мясныя рулеты і паляндвіцы. І ў нашым раёне прыхільнікаў мясной прадукцыі даволі многа. Пацвярджэннем гэтаму можа быць вялікая колькасць пакупнікоў, што сабраліся ў раённым цэнтры на адкрыццё магазіна «Новы мясны» ААТ «Жураўлінае». Адбылася ўрачыстасць у сераду бягучага тыдня. Новая гандлёвая кропка — шостая па ліку ў сельгаставарыстве, і размясцілася яна ў горадзе па вуліцы Юбілейнай, 2Г. Гаспадарка абнавіла размешчаны тут будынак, цяпер ён выглядае стыльна, прыгожа, прыцягвае вока і як бы запрашае прахожых не праходзіць міма. Забягаючы наперад, скажу, што мясны асартымент парадуе любога гурмана. https://youtu.be/ldW0rhE7
ААТ «Ружаны-Агра». Уборка збожжавых скончана, але да адпачынку яшчэ далёка…

ААТ «Ружаны-Агра». Уборка збожжавых скончана, але да адпачынку яшчэ далёка…

Здаецца, толькі вось-вось скончылі ўборку збожжавых, дарэчы, наш раён намалаціў 137026 тон зерня. Падзякавалі непасрэдным удзельнікам жніва за іх цяжкую, але такую важную для ўсіх беларусаў працу. Можна было б даць ім адпачынак, каб хлебаробы аднавілі сілы, якіх было патрачана падчас уборкі ой як многа. Але спакой нам толькі сніўся — прыкладна так могуць на гэта адказаць сельскія працаўнікі. А хто ж тады будзе займацца ўзворваннем, падрыхтоўкай глебы, непасрэдна азімай сяўбой, так сказаць, закладваць будучы ўраджай? Вось і атрымліваецца: не паспеў змыць пот ад сёлетняга жніва, як пачынаецца падрыхтоўка да будучага. Кругазварот, якога хлебаробам не пазбавіцца ніколі, іншага выйсця ў іх няма, таго патрабуе родная зямелька. Заўзята ўзяліся за азімую сяўбу і ў ААТ «Ружаны-Агра». Па раёне п
Наш рэйд: ці стараюцца адпачывальнікі захаваць створаную на пляжах інфраструктуру

Наш рэйд: ці стараюцца адпачывальнікі захаваць створаную на пляжах інфраструктуру

Нягледзячы на тое, што каляндар паказвае на канец лета і варта ўжо чакаць першага подыху восені, сонца на мінулым тыдні пякло так, нібыта мы знаходзімся на адной шыраце з турэцкімі курортамі. У выніку на вадаёмах раёна, дзе створаны адпаведныя зоны адпачынку, ставіліся рэкорды па наведванні. У прыватнасці, па самых сціплых падліках толькі за мінулыя выхадныя на возеры Паперня пабывала амаль тысяча адпачывальнікаў. На гарадскім вадасховішчы, якое цяпер прынята называць возерам Лебядзіным, амаль столькі ж. Увогуле, за купальны сезон загаралі на пляжах або купаліся ў адведзеных акваторыях дзясяткі тысяч чалавек. Таму не здзіўляе той узровень падрыхтоўкі, якую праводзяць замацаваныя за вадаёмамі арганізацыі напярэдадні купальнага сезона. Пра гэта мы расказвалі яшчэ на пачатку лета. А зараз
На экскурсіі ў Палацы Незалежнасці пабывалі 15 актывістак «Беларускага саюза жанчын» з Пружанскага раёна

На экскурсіі ў Палацы Незалежнасці пабывалі 15 актывістак «Беларускага саюза жанчын» з Пружанскага раёна

Гэтую экскурсію яны запомняць на ўсё жыццё! Актывісткі Беларускага саюза жанчын з Пружанскага раёна ў гэты аўторак пабывалі ў знакавым будынку нашай краіны — Палацы Незалежнасці. Будынак-сімвал беларускай дзяржаўнасці, дзе адбываюцца лёсавызначальныя для краіны і не толькі падзеі і дзе працуе Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, наведала дэлегацыя, у складзе якой было больш за 100 чалавек. Гэта прадстаўніцы самых розных сфер, а таксама пераможцы конкурсу «Жанчына года» за розныя гады. У склад дэлегацыі ўвайшлі і 15 актывістаў Пружанскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». У гэты дзень увасобіліся мары многіх з іх. Раней жанчыны маглі бачыць Палац Незалежнасці толькі па тэлевізары ці ў інтэрнэце, а падчас экскурсіі атрымалі магчымасць пабываць там. Экскурсантк