Воскресенье, 20 апреля 2025

Милосердие

Вечна пра добрае

Вечна пра добрае

Гарадскі пасёлак Шарашэва актыўна падключыўся да рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы». На мінулым тыдні ў пасялковым Доме культуры прайшло цудоўнае свята «Яркае святло каляднай зоркі», арганізаванае для людзей пажылога ўзросту. На вуліцы падаў лёгкі сняжок, а тут, у актавай зале Дома культуры, было цёпла і ўтульна ад прыветных усмешак і сардэчных слоў. Са сцэны прысутных шчыра віталі протаерэй Шарашэўскага Свята-Мікалаеўскага храма айцец Мікалай, старшыня мясцовага савета ветэранаў Надзея Антановіч, старшыня пярвічнай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Раіса Бульчук. Выконваючы абавязкі старшыні Шарашэўскага сельвыканкама Генадзь Фасевіч, сардэчна павіншаваўшы ўсіх з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам, адзначыў, што ў зале сёння прысутнічае і юбіляр. Пад гарачыя апладысменты Г
Свята для ўсіх

Свята для ўсіх

Рэспубліканская акцыя «Ад усёй душы» працягвае ланцужок добрых спраў, якія былі распачатыя 26 снежня. Гэта адна з кранальных ініцыятыў Кіраўніка дзяржавы, якую трэці год запар ахвотна падтрымліваюць арганізацыі, прафсаюзы, моладзь. Штогод у марафоне добрых спраў прымае ўдзел і прафактыў Пружанскай ЦРБ. Намеснік галоўнага ўрача Вольга Барысюк, старшыня прафкама Ірына Шэйка разам з маладымі спецыялістамі пабывалі ў Сухопальскай бальніцы сястрынскага догляду, Шарашоўскай і Ружанскай гарадскіх бальніцах, а таксама ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў аг. Лыскава. Так за кошт добраахвотна сабраных сродкаў супрацоўнікамі ЦРБ былі набыты неабходныя ўстановам прадметы асабістай гігіены, крэслы, шторы і, вядома ж, салодкія падарункі. Акра
У Пружанах далі старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» (+фота)

У Пружанах далі старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» (+фота)

Акцыя «Нашы дзеці» стартавала ў Беларусі. У Пружанах гэта адбылося ў Лядовым палацы. Яркае, незабыўнае шоу для дзяцей прадставілі юныя фігурысты і выхаванцы вакальных студый гарадскога Палаца культуры. З добрымі словамі прывітання да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. «Самая чароўная навагодняя акцыя аздоблена добрымі справамі», — сказаў Руслан Васільевіч. — «Нам, дарослым, вельмі важна ў гэтыя моманты адчуваць сябе чараўнікамі, якія прыносяць дабро, выконваюць пажаданні дзяцей, дораць ім казку і любоў. Мы вельмі хочам, каб вашы вочы заўсёды свяціліся радасцю, каб вы адчулі ўсю нашу любоў, атмасферу свята і ўсеагульнай дабрыні. Каб кожны дзень гэтай акцыі спаўняліся вашы самыя запаветныя мары і жаданні». На лёдзе спартыўнага комплексу зм
Старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ўрачыста дадуць у Пружанах 16 снежня

Старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ўрачыста дадуць у Пружанах 16 снежня

Падчас мерапрыемства запланавана мастацкая праграма з паказальнымі выступленнямі навучэнцаў-спартсменаў аддзялення фігурнага катання СДЮШАР № 2.
Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка скіраваў ліст да вернікаў з нагоды святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, якое пачнецца ў Ружанах 28 верасня

Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка скіраваў ліст да вернікаў з нагоды святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, якое пачнецца ў Ружанах 28 верасня

Пінская рымска-каталіцкая дыяцэзія была заснавана Папам Рымскім Піем ХІ 28 кастрычніка 1925 г. «Рыхтуючыся да гэтай юбілейнай даты ўсёй супольнасцю мясцовага Касцёла, мы распачынаем год падзякі Міласэрнаму Богу за ўсе Яго ласкі, якія нашая дыяцэзія атрымлівала на працягу гэтых ста гадоў. 28 верасня а 11-й гадзіне ў мястэчку Ружаны жадаем распачаць святкаванне 100-й гадавіны з часу заснавання Пінскай дыяцэзіі. Божы Провід дазволіў аднавіць там велічную капліцу святога Казіміра, якая была ўзведзеная ў XVIII стагоддзі ў памяць пра перанясенне і захаванне ў Ружанах рэліквій гэтага святога», – адзначыў біскуп. Антоні Дзям’янка запрасіў усіх прыняць удзел у святой Імшы ў капліцы святога Казіміра 28 верасня. Падчас літургіі адбудуцца асвячэнне адноўленай святыні і сумесная малітв
Дабрачынная акцыя БРСМ «У школу з Добрым Сэрцам» ахапіла ўвесь Пружанскі раён

Дабрачынная акцыя БРСМ «У школу з Добрым Сэрцам» ахапіла ўвесь Пружанскі раён

Дабрачынная акцыя "У школу з Добрым Сэрцам" стартавала ў нашай краіне яшчэ напачатку жніўня, а яе ўдзельнікамі сталі многія пярвічкі БРСМ з розных арганізацый Пружанскага раёна. На мінулым тыдні першы сакратар Пружанскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Ульяна Апаляйчук сумесна з сакратаром пярвічнай арганізацыі ААТ «Ружаны-Агра» Юліяй Чыжык наведалі восем сем’яў і павіншавалі іх з новым навучальным годам. У кожнай сям’і дзецям уручылі прыемныя падарункі, якія спатрэбяцца ім у школьным жыцці. Вучні маглі пагутарыць са сваімі гасцямі і задаць ім хвалюючыя пытанні, на кожнае з якіх атрымалі адказ. Вядома, не абышлося і без прыемных пажаданняў з боку прадстаўніц ГА «БРСМ». Ну а напрыканцы сустрэчы ўсіх чакала сумеснае фота, якое захавае памяць пра гэту выдатную падзею. А ўжо
Мотааматары  падарылі сапраўднае свята дзецям з сацыяльна-педагагічнага цэнтра

Мотааматары падарылі сапраўднае свята дзецям з сацыяльна-педагагічнага цэнтра

У мінулую суботу мотааматары з нашага горада сумесна з кобрынскімі «калегамі па цэху» і мотаклубамі «Iron brothers MCС», «Motorcycle community Route P98», «Пасека MCC», «West Region MCC» і «Джива» пабывалі ў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Пружанскага раёна» і зладзілі дзецям сапраўднае свята. Гэта ўжо не першая падобная акцыя з боку матацыклістаў. Навучэнцы цэнтра, які размешчаны ў пасёлку Сонечны, ужо добра знаёмыя з аматарамі язды «на жалезных конях», таму сустракалі гасцей з радасцю. Матацыклісты прыехалі не адны, а з аніматарамі, якія былі пераапрануты ў зайчыка і мішку, што вельмі спадабалася дзецям. Вясёлыя танцы, музыка і прыемны настрой — усім гэтым радавала мерапрыемства. Вядома, не абышлося і без сумеснага фота і вялікай колькасці падарункаў, сярод якіх знайшлося
Напярэдадні новага навучальнага года з аркестрам і падарункамі завіталі ў СПЦ брэсцкія пагранічнікі

Напярэдадні новага навучальнага года з аркестрам і падарункамі завіталі ў СПЦ брэсцкія пагранічнікі

Па добрай традыцыі ў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Сабяры дзіця ў школу!» прынялі ўдзел і брэсцкія пагранічнікі, якія разам з карыснымі падарункамі наведалі Пружанскі сацыяльна-педагагічны цэнтр. Для дзяўчынак і хлопчыкаў вартавыя граніцы прывезлі ваенны аркестр, салісты якога выканалі папулярныя эстрадныя кампазіцыі. Затым намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы Брэсцкай пагрангрупы падпалкоўнік Вадзім Галушка павіншаваў малых з новым навучальным годам і ўручыў кожнаму наборы прыналежнасцей, якія спатрэбяцца падчас вучобы. Выхаванцы цэнтра правялі для гасцей экскурсію па ўстанове і паабяцалі самі прыехаць да пагранічнікаў у бліжэйшы час. Сяргей Дзмітрыеў, афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай пагранічнай групы. Фота аўтара
Беларускі Чырвоны Крыж запрашае далучыцца да дабрачыннай кампаніі «Збяром дзяцей у школу»

Беларускі Чырвоны Крыж запрашае далучыцца да дабрачыннай кампаніі «Збяром дзяцей у школу»

Па 16 верасня Беларускі Чырвоны Крыж праводзіць штогадовую дабрачынную кампанію «Збяром дзяцей у школу». Кожны жадаючы можа далучыцца да нашай кампаніі і зрабіць свой унёсак у шчаслівую будучыню дзяцей. Прыняць удзел у ёй можна некалькімі спосабамі: — прадаставіць любыя канцылярскія тавары, школьную форму, спартыўныя касцюмы, рукзакі ў офіс раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа (г. Пружаны, вул. Лазо, 6, кантактныя тэлефоны: 2-12-09, +37529-201-57-32); — зрабіць грашовае ахвяраванне праз АРІП. Для правядзення дабрачыннага плацяжу неабходна: у сістэме «Разлік» (АРІП) выбраць наступныя пункты: «Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні» — «Дапамога дзецям, дарослым» — «Беларускі Чырвоны Крыж» — (Брэсцкая абласная арганізацыя) — «Дабрачынныя ўзносы» — увесці нумар дабрачынн
Шматдзетная сям’я Вакульскіх прымала падарункі ў рамках акцыі «У школу — з «Белай Руссю»

Шматдзетная сям’я Вакульскіх прымала падарункі ў рамках акцыі «У школу — з «Белай Руссю»

Працягваецца маштабная дабрачынная акцыя «Збяры дзіця ў школу». Яе галоўная мэта — сабраць усё неабходнае для вучобы дзецям са шматдзетных і асабліва маючых патрэбу сем‘яў. Актыўную работу ў гэтым напрамку таксама праводзяць грамадскія аб’яднанні. На мінулым тыдні ў рамках акцыі «У школу — з «Белай Руссю» актывісты раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання ўручылі шматдзетнай сям’і Вакульскіх падарункі да школы. У сям’і выхоўваецца шасцёра дзяцей, трое з якіх школьнікі. Дзеці атрымалі адзенне, канцылярскія прыналежнасці, развіваючыя гульні, пазлы і розныя прысмакі, чым былі вельмі задаволеныя. Па словах старшыні Пружанскай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяны Кашкан, яшчэ запланавана ўручэнне падарункаў пяці шматдзетным сем’ям, а таксама карысных школьных рэчаў першакласнікам, бацькі
Не замяніць сям’ю, а стаць ёй. Пазнаёміліся з Сафіяй Прэдка і даведаліся ўсё пра замяшчаючую сям’ю

Не замяніць сям’ю, а стаць ёй. Пазнаёміліся з Сафіяй Прэдка і даведаліся ўсё пра замяшчаючую сям’ю

Для кожнага чалавека сям’я іграе выключную ролю. Гэта той самы трывалы падмурак, на якім выбудоўваецца яго лінія жыцця. Ад таго, у якім асяроддзі расце і развіваецца маленькі чалавечак, залежыць яго будучыня. Становячыся дарослымі, мы пускаем свае карані, ствараем свой уласны тыл, каб працягнуць род і трывала стаяць на зямлі. У любым узросце нам патрэбна падтрымка і апора, і вельмі важна, калі родныя людзі заўсёды побач. Побач з Сафіяй Міхайлаўнай Прэдка з г.п. Ружаны, на шчасце, таксама блізкія людзі. Шэсць гадоў таму пляменніца, Таццяна Аркадзьеўна, узяла родную цётку пад сваю апеку і з таго часу ў сям’і Новікаў на аднаго роднага чалавека стала больш. Каб пазнаёміцца з гэтымі дзіўнымі людзьмі, мы накіраваліся ў аг. Харава, што ў 15 км ад Пружан. Каля дома нас гасцінна сустрэла
Бежмаванне, віншаванні ад біскупа Казіміра Велікасельца і шчырая малітва: пружанскі касцёл адзначыў парафіяльнае свята (+многа фота)

Бежмаванне, віншаванні ад біскупа Казіміра Велікасельца і шчырая малітва: пружанскі касцёл адзначыў парафіяльнае свята (+многа фота)

Сэрца чалавека б’ецца, пакуль ён жывы. Сэрца ж святыні — яе вернікі. І б’ецца яно толькі тады, калі ў сценах храма з іх вуснаў гучыць малітва. Пружанскаму касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — амаль паўтара стагоддзя. За сваю гісторыю ён перажываў рознае, у тым ліку перыяд, калі сюды прыходзілі не каб памаліцца, а каб патанцаваць — у Дом культуры. Сёння касцёл адкрыты для вернікаў. Ні ў адным храме Беларусі няма столькі ўнікальных хрысціянскіх рэліквій. А вечарам у чацвер каталіцкая святыня была напоўнена вернікамі. Тут адбылася ўрачыстая Святая Імша з нагоды свята прыхода. Дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў сэрцы кожнага пружанскага каталіка пазначаны чырвонымі літарамі. У гонар Нябеснай Апякункі асвечаны храм, таму менавіта на сярэдзіну апошняга летняга
Гід для бацькоў па зборы дзяцей у школу: акцыі, прапановы ад «Дзіцячага свету» і даты школьных кірмашоў у Пружанах

Гід для бацькоў па зборы дзяцей у школу: акцыі, прапановы ад «Дзіцячага свету» і даты школьных кірмашоў у Пружанах

Чым бліжэй да восені, тым больш клопатаў у бацькоў. Кожны жадае, каб у новым навучальным годзе іх дзіця выглядала бездакорна. Падстаў для хвалявання не павінна быць, праблемы з набыццём усяго неабходнага даўно адышлі ў мінулае, але жнівеньскую мітусню на школьных кірмашах ніхто не адмяняў. Каб з усёй адказнасцю падысці да гэтага пытання, пачынаць рыхтавацца трэба ўжо зараз. Канікулы — самы час, каб прадумаць усе дэталі і нічога не ўпусціць. За апошняе дзесяцігоддзе школьная форма зведала мноства пераўтварэнняў. Штораз прадукцыя канцэрна «Беллегпрам» становіцца ўсё больш папулярнай. Шырокі асартымент тавараў, навінкі, поўны памерны шэраг цешаць пакупнікоў. Бацькі могуць быць упэўненымі: з улікам дзяржпадтрымкі школьны бум і сёлета пройдзе паспяхова. Дзяржаўная праграма набіра
Як байкеры з «Routе Р98» спаўняюць дзіцячыя мары

Як байкеры з «Routе Р98» спаўняюць дзіцячыя мары

Гэтыя хлопцы і дзяўчаты на «жалезных конях» ламаюць устойлівыя стэрэатыпы: чамусьці ўсе прывыклі думаць, што байкеры — проста брутальныя мота-аматары ў скураных куртках з заклёпкамі, гучнай музыкай з дынамікаў, без вызначаных мэт і сур’ёзных інтарэсаў. Але пагутарыш з імі, як кажуць, адзін на адзін, і адразу разумееш: гэта цікавыя людзі, захопленыя агульнай ідэяй, якім далёка не ўсё роўна, што адбываецца вакол. А яшчэ яны ціха і спакойна, без лішняга пафасу, выконваюць мары іншых. У апошнюю чэрвеньскую пятніцу размеранае жыццё пасёлка Сонечны парушыў роў матораў. Дабрачынную акцыю для дзяцей, якія часова засталіся без апекі бацькоў, арганізавалі ўдзельнікі мотасуполкі «Routе Р98». Яшчэ пяць гадоў таму мясцовыя байкеры ўзялі шэфства над сацыяльна-педагагічным цэнтрам і два разы на г
Еда для жизни. Пациентам паллиативных палат необходимо специализированное питание

Еда для жизни. Пациентам паллиативных палат необходимо специализированное питание

Такие дети, прикованы к постели, а иногда и к специальной медицинской аппаратуре, поддерживающей в них жизнь, дыхание, питание. Это маленькие пациенты паллиативных палат, которых невозможно вылечить и подарить им яркое детство. Они вряд ли когда-то почувствуют запах родного дома и вкус маминой еды.   В силу тяжести болезни, невозможности самостоятельно поглощать и переваривать пищу, такие дети нуждаются в специализированном питании – медицинских смесях, обогащенных специальным составом витамин и микроэлементов, пробиотиков, питательных веществ. Стоимость такого питания немаленькая. Только одна баночка смеси стоит порядка 80 рублей. Только одному ребенку в месяц на специализированное питание необходимо более 1000 рублей. В среднем в каждом таком отделении находится от 10 до