
Ён нарадзіўся ў 1975 годзе ў г. Пружаны. Тут жа скончыў школу. Пасля чаго паступіў у Брэсцкі політэхнічны інстытут, які паспяхова скончыў па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» ў 1997 годзе.
Сваю працоўную дзейнасць пачаў у ліпені таго ж года, уладкаваўшыся на работу ва УП «Пружанская ПМК-22» на пасаду майстра. У хуткім часе быў адпраўлены на праходжанне тэрміновай вайсковай службы, якая працягвалася да лістапада 1998 года.
Затым вярнуўся на ранейшае месца працы. З 2000 па 2003 год рабіў на пасадзе прараба ў гэтым жа унітарным прадпрыемстве. У перыяд з 2004 па 2005 гады працаваў у ТАА «Гранд-Ландрэс». Пасля чаго быў працаўладкаваны ў КУП «Пружаны РайУКБ» (цяперашняе «УКБ Пружанскага раёна»). Да гэтага часу Віталій Аляксандравіч займаў наступныя пасады: вядучы спецыяліст па тэхнічным наглядзе, інжынер па тэхнічным наглядзе, вядучы інжынер па тэхнічным наглядзе і галоўны інжынер.
Жанаты, мае двух дзяцей.
Руслан Басак. Фота Кацярыны Масік
