Воскресенье, 19 апреля 2026

Міліцыя падвяла вынікі

596

Мінулы тыдзень для пружанскай міліцыі закончыўся даволі насычана. Райаддзел унутраных спраў наведаў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Алег Шулякоўскі, каб, згодна з намечанымі планамі, падвесці вынікі мінулага года.

У рамках пратакола пасяджэння начальнік абласной міліцыі ўважліва заслухаў усіх дакладчыкаў, у прыватнасці, начальнік РАУС Сяргей Паўлюковіч прааналізаваў аператыўную абстаноўку ў раёне, са справаздачамі аб праблемах і шляхах іх вырашэння выступілі яго намеснікі.

Алег Шулякоўскі вызначыў, дзе неабходна ўзмацніць работу, адзначыў і дасягнутыя пружанскімі праваахоўнікамі поспехі. Без увагі не застаўся ніводны накірунак службовай дзейнасці, вызначаны прыярытэтныя задачы на першае паўгоддзе 2025 года.

Акрамя таго, падводзячы вынікі пасяджэння, начальнік міліцыі Брэстчыны адзначыў, што супрацоўнікі Пружанскага РАУС выконвалі свае функцыі на годным узроўні. За добрую работу па забеспячэнні аховы правапарадку на ўчастках пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алег Шулякоўскі перадаў шчырыя словы падзякі ад міністра ўнутраных спраў і ад сябе асабіста кожнаму супрацоўніку, які выконваў службовыя абавязкі ў гэты перыяд.

Нязменна прыемным момантам стала ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых міліцыянераў, якім начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама ўручыў граматы, падзячныя лісты, юбілейныя медалі «85 год міліцыі Брэсцкай вобласці» і заслужаныя чарговыя спецыяльныя званні.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік