Четверг, 23 октября 2025

«Ліноўскі гасцінец» стаў традыцыяй

570

Кожны год у жніўні аграгарадок Лінова ператвараецца ў цэнтр святкавання — тут праходзіць свята вёскі «Ліноўскі гасцінец». Яно ўжо стала добрай традыцыяй, з нецярпеннем якога чакаюць усе жыхары — ад малога да вялікага.

Дзень пачаўся са спартыўных баталій на школьным стадыёне, дзе футбольныя каманды змагаліся за званне лепшых. А ўжо пасля абеду на плошчы каля Дома культуры разгарнуўся сапраўдны кірмаш: гандлёвыя рады, атракцыёны, горкі, батуты — кожны мог знайсці забаву па душы.

Урачыстая частка свята была прысвечана жыхарам Лінова і Аранчыц, якія сваёй працай і талентам праслаўляюць родную зямлю. Са сцэны гучалі словы віншаванняў і падзякі, а мясцовыя артысты дарылі свае музычныя нумары.

Сапраўдным падарункам для гасцей стаў канцэрт народнага калектыву «ЛАД» з Брэста, а запальны майстар-клас па зумбе ад дзяўчат з гурту «Нічога лішняга» падарыў зарад энергіі і добры настрой. Кульмінацыяй стала выступленне брэсцкага кавер-бэнда «СЛАЙДЫ», якія зрабілі свята незабыўным! Завяршыўся дзень дыскатэкай, якая доўжылася да самай ночы.

«Ліноўскі гасцінец» — гэта не проста свята, а магчымасць сустрэцца з сябрамі і знаёмымі, успомніць добрыя традыцыі і цудоўна правесці час. Таму і чакаюць яго кожны год з такой нецярплівасцю.


Крысціна Асіпчук
Фота аўтара