Суббота, 18 апреля 2026

Президент

Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў

Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў суайчыннікам зварот з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Сёння ўся Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. На досвітку вайна вераломна ўварвалася ў наш дом, бязлітасна разбурыўшы лёсы, сем'і, гарады і вёскі. Больш як тры гады беларуская зямля літаральна стагнала ад зверстваў нацыстаў. У разбуральным пажары вайны загінуў кожны трэці жыхар краіны", - гаворыцца ў звароце. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нечалавечая бязлітаснасць не зламала волю нашага народа: "Абарона роднай зямлі з'яднала ўсё грамадзянскае насельніцтва рэспублікі ва ўсеагульным супраціўленні фашызму. Нашы дзяды і прадзеды зведалі
Умацаванне даверу, істэрыкі Захаду і план дзеянняў у эканоміцы. Аб чым гаварыў Лукашэнка з кіраўнікамі МЗС АДКБ?

Умацаванне даверу, істэрыкі Захаду і план дзеянняў у эканоміцы. Аб чым гаварыў Лукашэнка з кіраўнікамі МЗС АДКБ?

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня сустрэўся з міністрамі замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ. Лейтматывам выступлення кіраўніка дзяржавы стаў пасыл да ўмацавання інтэграцыі паміж краінамі - удзельніцамі арганізацыі, якім цяпер як ніколі важна трымацца разам. Важныя заявы для ўплывовых людзей Гэта ўжо трэцяя за апошнія некалькі тыдняў сустрэча Прэзідэнта з кіраўнікамі дзяржаўных структур розных інтэграцыйных аб'яднанняў: 1 чэрвеня ён сустракаўся з кіраўнікамі спецслужбаў СНД, 8 чэрвеня - з сакратарамі саветаў бяспекі АДКБ. І тады, і цяпер Аляксандр Лукашэнка падкрэсліваў важнасць захавання гэтых міждзяржаўных структур, звяртаючыся да тых людзей, хто ў сваіх краінах мае пэўны ўплыў на прыняцце палітычных рашэнняў. "Нікому мы не патрэбны, акрамя той постсавецкай
Структура, задачы і метады дзейнасці АСВОД зменены ўказам Прэзідэнта

Структура, задачы і метады дзейнасці АСВОД зменены ўказам Прэзідэнта

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 175, які датычыцца дзейнасці Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (АСВОД). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакументам зацвярджаецца новая рэдакцыя Статута АСВОД, удасканальваецца структура аб'яднання, актуалізуюцца яго дзяржаўна значныя задачы і метады дзейнасці. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях надзяляецца паўнамоцтвамі па прадстаўленні дзяржавы ў АСВОД. У новай структуры аб'яднання ствараецца наглядальны савет пад кіраўніцтвам МНС. У адпаведнасці з указам пераразмяркоўваюцца функцыі паміж органамі АСВОД, змяняецца парадак выбрання і перавыбрання старшыні таварыства - прадугледжваецца ўзгадненне яго кандыдатуры з Прэзідэнтам Беларусі. БЕЛТА
Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі МЗС АДКБ заклікаў не пазбягаць праблем, а вырашаць іх, як бы ні было цяжка

Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі МЗС АДКБ заклікаў не пазбягаць праблем, а вырашаць іх, як бы ні было цяжка

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня на сустрэчы з міністрамі замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ заклікаў не пазбягаць праблем, а вырашаць іх, як бы ні было цяжка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што час для арганізацыі цяпер вельмі няпросты і патрабуе максімальнай мабілізацыі сіл, вопыту і рэсурсаў для захавання міру. І пры падрыхтоўцы да сустрэчы ён задумаўся аб тым, што сказаць галоўнага, паколькі за апошні час шмат ужо было агучана на сустрэчах з кіраўнікамі спецслужбаў СНД, сакратароў саветаў бяспекі АДКБ. Даючы ацэнку дзейнасці АДКБ, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што арганізацыю часам правільна крытыкуюць за недахоп у вырашэнні канкрэтных праблем. Напрыклад, Кыргызстан даўно просіць дапамагчы ва ўрэгуляванні канфлікту на граніцы з Тад
Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком ЦВК падрыхтоўку да электаральнай кампаніі 2024 года

Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком ЦВК падрыхтоўку да электаральнай кампаніі 2024 года

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй ЦВК Ігарам Карпенкам абмеркаваў падрыхтоўку да электаральнай кампаніі 2024 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У Беларусі ў 2024 годзе ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання, які прадугледжаны ў абноўленай Канстытуцыі. Будзе не толькі фарміравацца склад парламента, але грамадзяне таксама выберуць дэпутатаў мясцовых саветаў розных узроўняў. Прадугледжана, што адзіны дзень галасавання праводзіцца ў апошнюю нядзелю лютага. У 2024 годзе - гэта 25 лютага. Яшчэ адна асаблівасць - гэта фарміраванне складу Усебеларускага народнага сходу - органа, які па выніках рэферэндуму набыў у Беларусі канстытуцыйны статус. У Канстытуцыі закладзена, што пасля адзінага дня галасавання не пазней як праз 60 дзён павінна адбыцца першае пас
Лукашэнка: адносіны з Казахстанам знаходзяцца на вельмі высокім узроўні, але ёсць над чым працаваць

Лукашэнка: адносіны з Казахстанам знаходзяцца на вельмі высокім узроўні, але ёсць над чым працаваць

Актуально, Новости, Президент
Адносіны Беларусі з Казахстанам знаходзяцца на вельмі высокім узроўні, але ёсць над чым працаваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Казахстана Муратам Нуртлеу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты візіт будзе садзейнічаць умацаванню двухбаковых адносін. "Мы можам канстатаваць сёння, што адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам знаходзяцца на вельмі высокім узроўні, але, як кажуць спартсмены, ёсць над чым працаваць", - сказаў Прэзідэнт. У Беларусі, паводле слоў Прэзідэнта, вельмі ўважліва назіраюць за працэсам трансфармацыі інстытутаў кіравання і грамадства ў Казахстане і, як кажуць, многае бяруць на карандаш. "Вельмі правільна вы робіце, умацоўваючы тым самым і не
Лукашэнка: галоўны крытэрый у ацэнцы кадраў — вынік

Лукашэнка: галоўны крытэрый у ацэнцы кадраў — вынік

Актуально, Новости, Президент
Галоўны крытэрый у ацэнцы кадраў - вынік. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па ўдасканаленні работы з кадрамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Гэта наш, дарэчы, вялікі недахоп (і мой таксама). Мы ўсякую размазню пачынаем слухаць. Калі Адміністрацыя недзе недапрацоўвае або не працуе, то ва ўрада з'явіўся, на мой пункт гледжання, крэн - прыгожа расказаць, растлумачыць, упакаваць мудрагеліста і паспрабаваць мне даказаць, што гэта немагчыма", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён прывёў у прыклад работу па стварэнні вытворчасці новых боепрыпасаў. Першапачаткова Прэзідэнту дакладвалі, што арганізаваць гэта будзе вельмі складана. Але кіраўнік дзяржавы даручыў сур'ёзна заняцца гэтым пытаннем, і ў выніку пастаўленыя ім задачы былі выкананы. "Вы проста не раз
Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці замежных дзяржаў

Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці замежных дзяржаў

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі паслы Рэспублікі Гана (па сумяшчальніцтве), Ісламскай Рэспублікі Іран, Рэспублікі Карэя, Ісламскай Рэспублікі Маўрытанія (па сумяшчальніцтве), Мексіканскіх Злучаных Штатаў (па сумяшчальніцтве), Рэспублікі Панама (па сумяшчальніцтве), Рэспублікі Таджыкістан, Каралеўства Тайланд (па сумяшчальніцтве), Рэспублікі Эквадор (па сумяшчальніцтве). Па традыцыі Прэзідэнт Беларусі коратка спыніўся на супрацоўніцтве з кожнай з краін, якія прадстаўляюць дыпламаты. Пра Таджыкістан Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь мае даўнія дружалюбныя ўзаемаадносіны з дзяржавамі Азіі. Аляксандр Лукашэ
Лукашэнка даў інтэрв’ю тэлеканалу «Расія 1»

Лукашэнка даў інтэрв’ю тэлеканалу «Расія 1»

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 1". Фрагмент паказалі 13 чэрвеня ў вячэрнім выпуску праграмы "Весткі", паведамляе БЕЛТА. У якасці інтэрв'юера выступіла тэлевядучая Вольга Скабеева. Яна сустрэлася з кіраўніком дзяржавы пасля наведвання ім аднаго з прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу ў Мінскай вобласці. У першую чаргу Вольга Скабеева падзялілася сваімі ўражаннямі ад наведвання беларускай граніцы, дзе размешчаны зенітна-ракетныя комплексы C-400. "Мы ўчора былі на граніцы. Нам усё паказалі. Мы прыйшлі да высновы, што граніца на замку і вораг дакладна не пройдзе", - адзначыла тэлевядучая. "Абсалютна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Яшчэ адной тэмай інтэрв'ю стала размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Кіраўнік дзярж
Лукашэнка падпісаў указ аб прыняцці мер у галіне цэнаўтварэння

Лукашэнка падпісаў указ аб прыняцці мер у галіне цэнаўтварэння

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня падпісаў указ нумар 171 "Аб прыняцці мер у галіне цэнаўтварэння", якім карэкціруюцца асобныя ўказы кіраўніка дзяржавы. Дакумент накіраваны на забеспячэнне адзіных падыходаў у галіне цэнаўтварэння і ўстанаўленне найбольш празрыстага механізма фарміравання экспартных цэн на асобныя тавары. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Так, унесены змяненні ва ўказ ад 5 снежня 2013 года нумар 550, якімі прадугледжана, што максімальна дапушчальны рост плацяжоў насельніцтва за жыллёва-камунальныя паслугі не павінен перавышаць 0,5 базавай велічыні (замест раней устаноўленага доларавага эквіваленту). З улікам існуючай практыкі па рэгуляванні цэн (тарыфаў) унесены змяненні ва ўказ ад 25 лютага 2011 года нумар 72 "Аб некатор
Лукашэнка назваў умовы выкарыстання ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі

Лукашэнка назваў умовы выкарыстання ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць назваў умовы магчымага выкарыстання ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле версіі заходніх СМІ, Расія імкнецца размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю да саміту НАТА, які пройдзе ў Вільнюсе 11-12 ліпеня, і гэтыя дзеянні трактуюцца як спроба ядзернага шантажу. Прэзідэнта папрасілі расставіць кропкі над "i", спытаўшы, навошта ў Беларусі ядзерная зброя і якія ўмовы яе захоўвання і выкарыстання. "Расія ні да чаго не імкнецца. Не ў Расіі справа", - адказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі было яго просьбай і настойлівым патрабаваннем да расійскага боку, каб гарантаваць бяспеку нашай краіны. "Спачатку я прасіў Пуціна.
Сустрэчы з Пуціным і губернатарамі, стратэгія для АДКБ і ўступная кампанія. Падрабязнасці інтэнсіўнага тыдня Прэзідэнта

Сустрэчы з Пуціным і губернатарамі, стратэгія для АДКБ і ўступная кампанія. Падрабязнасці інтэнсіўнага тыдня Прэзідэнта

Актуально, Новости, Президент
Рабочы графік Прэзідэнта Беларусі заўсёды вельмі насычаны падзеямі. Аляксандр Лукашэнка праводзіць нарады і рабочыя сустрэчы па найбольш актуальных пытаннях развіцця краіны, рэгулярна бывае ў рэгіёнах, робіць замежныя візіты і сам прымае замежных гасцей, размаўляе з журналістамі, падпісвае ўказы і законы. І нават калі публічных мерапрыемстваў няма, гэта зусім не значыць, што кіраўнік дзяржавы не працуе. Дарэчы, і падчас адпачынку, хакейная трэніроўка гэта ці рубка дроў, Аляксандр Лукашэнка не-не ды і знойдзе падставу для чарговага даручэння. Як ён любіць гаварыць, трэба ва ўсім ісці ад жыцця. Праект "Тыдзень Прэзідэнта" для тых, хто хоча ісці ў нагу з кіраўніком дзяржавы, быць у курсе самых актуальных заяў і рашэнняў беларускага лідара. Што цікавіць Беларусь у такіх далёкіх расі
Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём Расіі

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём Расіі

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Днём Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Гэта свята стала для ўсіх расіян сімвалам народнага адзінства і гонару, веры ў лепшую будучыню сваёй вялікай краіны, якая мае багатую гісторыю і ўнікальную культурную спадчыну, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння Расійская Федэрацыя цвёрда адстойвае нацыянальныя інтарэсы, стварае ўмовы для суверэннага развіцця, паслядоўна ўмацоўвае пазіцыі на міжнароднай арэне. Вашы прыхільнасць да ідэалаў справядлівасці, высокая адказнасць за лёс дзяржавы, імкненне да забеспячэння бяспекі атрымалі ўсеагульную падтрымку розных пакаленняў расійскіх грамадзян. Упэўнены, адносіны Мінска і Масквы, змацаваныя векавымі вузамі дружбы і братэрства, на
Лукашэнка: Беларусі і Расіі трэба выпрацаваць план дзеянняў і яшчэ больш умацаваць ЕАЭС

Лукашэнка: Беларусі і Расіі трэба выпрацаваць план дзеянняў і яшчэ больш умацаваць ЕАЭС

Актуально, Президент
Беларусі і Расіі трэба выпрацаваць план дзеянняў і яшчэ больш умацаваць ЕАЭС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Самае галоўнае, мы ведаем, што рабіць і ў якім напрамку рухацца", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. "І атрымліваецца. Дзякуй богу, атрымліваецца", - заўважыў Уладзімір Пуцін. "Мы думалі, будзе горш. Але пакуль крыху лепш, чым мы думалі. І дзякуй богу. І так пакрыху мы адбудуем нашы адносіны. Я публічна ўжо сказаў на сходзе ў нас сакратароў саветаў бяспекі: мы з Расіяй прадумаем план дзеянняў у гэтай сітуацыі. Спадзявацца на тое, што санкцыі адменяць, яшчэ нешта - нам пра гэта нават гаварыць не трэба. Нам трэба арыентавацца на свае сілы і на сябе. І калі мы в
Лукашэнка паставіў задачу ў 2024 годзе жалезабетонна вызначыцца з сістэмай паступлення

Лукашэнка паставіў задачу ў 2024 годзе жалезабетонна вызначыцца з сістэмай паступлення

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па бягучых пытаннях уступнай кампаніі паставіў задачу ў 2024 годзе жалезабетонна вызначыцца з сістэмай паступлення, перадае карэспандэнт БЕЛТА. https://www.youtube.com/watch?v=YlkONEmLTIk "Нам трэба вызначыцца, як будзем вынікі сярэдняй адукацыі падводзіць у школах? Якія будзем наогул здаваць экзамены?" - сказаў кіраўнік дзяржавы. https://www.youtube.com/watch?v=TIm6_5hSsGs Пры гэтым Прэзідэнт задаўся пытаннем мэтазгоднасці адмены экзаменаў пасля заканчэння школы: "Навошта мы знялі ў школах экзамены? Я як былы настаўнік разумею, што экзамен у школе - гэта вянец усяму. Ішлі як на свята, настаўнікі задаволеныя. І я прымаў экзамены. Нічога дрэннага там не было". "Мы пачалі спрашчацца: чатыры, тры, два экзамены... Дайшлі да