Калі з душой да абранай справы
З 1987 года на карысць роднай старонкі працуе выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры ў Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы Лідзія Рэпіха.
Калі чалавек гарыць працай, тады хочацца па іскрынцы перадаць кожнаму свайго запалу, каб мова Беларусі не губляла сваёй актуальнасці і ўслаўляла родную старонку.
Гэта ж як трэба любіць сваю працу, каб, будучы 15 гадоў на пенсіі, і нават думкі не дапускаць, што ўжо хопіць, пара спачыць, час пажыць для сябе. А Лідзія Мікалаеўна яшчэ поўная сіл і энергіі, з якім запалам у вачах яна расказвае аб сваіх працоўных буднях, колькі радасці гучыць у голасе, калі дзеліцца пра сваіх навучэнцаў. І гэтая непадробная шчырасць у размове адразу выклікае прыхільнасць да жанчыны. Прыходзіць усведамленне, што з такімі адказнымі працаўніка









