Суббота, 17 января 2026

Экономика

Новорожденная Дарья получила коляску от ПМК-21

Актуально, Молодёжный клуб, Экономика
Гэты дом — знакавая падзея для нашага горада, гаварылі на ўрачыстасці, якая ладзілася ў мінулагоднім кастрычніку з нагоды здачы кааператыўнага дома па вуліцы Інтэрнацыянальнай. За прайшоўшы час большасць сем’яў ваеннаслужачых Пружанскага гарнізона, супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, для якіх і ўзводзілася новабудоўля, ужо абжыліся ў шматпавярхоўцы, і ў вокнах кватэр навасёлаў гарыць радаснае святло. Нагадаем, восенню на ўручэнні ключоў ад кватэр дырэктар ПМК-21 В.С.Лук’янчук паабяцаў, што той сям’і, у якой з’явіцца першы нованароджаны ў новым доме, будзе ўручана дзіцячая каляска. Падарунак чакаў сваіх уладальнікаў больш як паўгода. Яго атрымала сям’я Аляксандра Дубіны. Аляксандр — міліцыянер  ізалятара для часовага ўтрымання.

Пружанский берёзовый сок отправился в Москву

Актуально, Здоровье, Экономика
Першыя тоны бярозавага соку, перапрацаванага на кансервавым заводзе, ужо адпраўлены ў гандлёвыя кропкі рэспублікі. У панядзелак пружанскі бярозавы сок паехаў у Маскву і Санкт-Пецярбург. Усяго прадпрыемства плануе перапрацаваць 1000 тон гэтага спажыўнага напою.

На помощь колхозникам пришли авиаторы

Актуально, Сельское хозяйство, Экономика
Мінулая зіма ў нашай мясцовасці стала самай суровай за апошнія дваццаць гадоў. Вышыня снегавога покрыва дасягнула рэкорднай адзнакі. Усё гэта не магло не аказаць уплыў на стан азімых збожжавых культур. ААТ «Мурава» не з’яўляецца тут выключэннем. — Асабліва аслабленымі выйшлі з зімоўкі пасевы трыцікале і пшаніцы, — гаворыць дырэктар таварыства Пётр Мікалаевіч Білецкі. — Паколькі ўжо пачалася вегетацыя, то неабходна іх хутка падкарміць азотнымі ўгнаеннямі. У гаспадарцы ёсць для ўнясення вадкіх угнаенняў самаходны апырсквальнік французскай вытворчасці «ВОXER-4000». Але ва ўмовах сёлетняга года ён не зусім прыгодны. На пераўвільготненых глебах агрэгат часта правальваецца, а на полі застаюцца глыбокія каляіны. Дарэчы, авіятарам не перешкаджае нават вулкан эйяфьятлайокудль. Каб паско

КБО – социально необходимая служба

Актуально, Экономика
За больш чым паўстагоддзя свайго існавання сфера бытавога абслугоўвання на Пружаншчыне перажыла шмат пераломных момантаў, у тым ліку і ў складаныя 90-я гады мінулага стагоддзя, якія негатыўна адбіліся на «самаадчуванні» прадпрыемства. Як сведчыць дырэктар РКБА А.Ф.ГВОЗДЗІК, нават гаварылася пра закрыццё нерэнтабельнай вытворчасці. — Апошнія пяць гадоў прынеслі аздараўленне камбінату бытавога абслугоўвання,— расказвае Анатоль Фёдаравіч.— Удала мы закончылі і 2009 год. Рэалізавана прадукцыі на суму звыш паўтара мільярда рублёў, або 111,5% да плануемага ў супастаўных цэнах, паслуг аказана пры плане 112,5% на 113,8%. Летась мы атрымалі чысты прыбытак — звыш 50 мільёнаў рублёў. — З якім настроем сустракаеце прафесійнае свята? —Бягучы год таксама надае нам упэўненасці. Хапае работы для

Овощи для пружанцев вырастят китайцы

Новости, Сельское хозяйство, Экономика
Предприятие с китайским капиталом ИООО "СиноБелАгро" планирует приступить к производственной деятельности в Пружанском районе (Брестская область) в 2010 году. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщили в Пружанском райисполкоме. Новое предприятие, зарегистрированное в текущем году, имеет сельскохозяйственную направленность. На начальном этапе китайские аграрии планируют наладить в Пружанском районе производство овощей, в частности белокочанной и пекинской капусты, моркови, в том числе ранних сортов, а также выращивать томаты, перцы, баклажаны, арбузы и дыни. Общий объем заявленных инвестиций по проекту составляет $1 млн. Свою деятельность предприятие начнет с обустройства пленочных теплиц, в перспективе - создание тепличного комплекса. Для осуществления производственной деятельности и соз

Экспорт района завоёвывает новые позиции

Актуально, Экономика
У снежні мінулага года ў нашым горадзе было адкрыта прадстаўніцтва ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Брэсцкае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты». Дарэчы, падобная ўстанова раней мела свой філіял у Пружанах, але з-за скарачэння аб’ёмаў экспарту вырашана было яго закрыць. Такім чынам, леташняе адкрыццё можна лічыць паўтарэннем пройдзенага, але з некаторымі дапаўненнямі. — Вяртанне ў наш горад прадстаўніцтва Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адбылося па просьбе кіраўніцтва СТАА «ЮНІМІЛК Пружаны»: таварыства плануе павялічыць аб’ёмы экспарту прадукцыі з раёна. Для аблягчэння працэсу афармлення неабходнай дакументацыі і адкрыты мясцовы філіял,— расказвае прадстаўнік БГПП эксперт С.У.Гардзіенка.— Дарэчы, можна сказаць, што такім чынам наш райцэнтр узняўся на яшчэ

Пружаны получили 2 тысячи базовых величин за чистоту в городе

Новости, Экономика
Падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2009 год. У ліку лепшых райцэнтраў названы і Пружаны. У якасці прэміі горад атрымаў  2 тысячы базавых велічынь. Грошы пойдуць на набыццё тэхнікі для далейшага падтрымання чысціні і парадку.

«Простоквашино» появится и на пружанских прилавках

Новости, Экономика
Сумесным беларуска-расійскім таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ЮНІМІЛК Пружаны» заключана дамоўленасць з раённым спажывецкім таварыствам аб пастаўках малака ў гандаль раёна. Напачатак быў узяты толькі адзін еўрапалет (630 бутэлек) малака. На наступны раз — намнога больш. Малако паспрабавалі і пачалі раскупляць, як кажуць, «прама з колаў». Хутка быў устаноўлены графік атрымання прадукцыі: па аўторках і пятніцах да цэха прадпрыемства «ЮНІМІЛК Пружаны» пад’язджаюць аўтамашыны райспажыўтаварыства, якія развозяць малако з брэндам «Прастаквашына» па раёне. Дамоўленасці на гандаль малаком «Прастаквашына» заключылі і фірменныя магазіны малочнага камбіната «Верас». Мяркуецца, што ў сакавіку, акрамя магазінаў філіялаў «Колас», «Стымул», «Янтар» райспажыўтаварыства і «Вераса»,  пачнуць ганд