Сумесным беларуска-расійскім таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ЮНІМІЛК Пружаны» заключана дамоўленасць з раённым спажывецкім таварыствам аб пастаўках малака ў гандаль раёна.
Напачатак быў узяты толькі адзін еўрапалет (630 бутэлек) малака. На наступны раз — намнога больш. Малако паспрабавалі і пачалі раскупляць, як кажуць, «прама з колаў». Хутка быў устаноўлены графік атрымання прадукцыі: па аўторках і пятніцах да цэха прадпрыемства «ЮНІМІЛК Пружаны» пад’язджаюць аўтамашыны райспажыўтаварыства, якія развозяць малако з брэндам «Прастаквашына» па раёне.
Дамоўленасці на гандаль малаком «Прастаквашына» заключылі і фірменныя магазіны малочнага камбіната «Верас». Мяркуецца, што ў сакавіку, акрамя магазінаў філіялаў «Колас», «Стымул», «Янтар» райспажыўтаварыства і «Вераса», пачнуць гандляваць ім «Санар» і «Ніва». Дарэчы, каб гандаль быў паспяховым, можна працсцi тренинг продаж.
Водгукі ў спажыўцоў самыя высокія: малако смачнае. Гандлёвы кошт яго 1700 рублёў. Гэта танней, чым адпаведная прадукцыя шэрагу вядомых фірмаў, а таксама пружанскага «Прастаквашына», якое прадаецца ў Расіі.
З дня на дзень малако ў бутэльках атрымае сертыфікацыю для продажу па ўсёй Рэспубліцы Беларусь.
