Воскресенье, 26 октября 2025

80 Победных лет и восстановления страны

Профсоюзы к 80-летию Победы в Великой Отечественной войне проведут ряд масштабных мероприятий

Профсоюзы к 80-летию Победы в Великой Отечественной войне проведут ряд масштабных мероприятий

1 мая, 9 мая, праздник, молодежь, фпб, флаг, К организации и проведению памятных инициатив подключаются профсоюзы всех уровней. Мероприятия будут проходить на протяжении всего года. Одно из самых масштабных – молодежный форум профсоюзных активистов «Наследники Великой Победы». Молодые люди из городов-героев не только Беларуси, но из России таких, как, например, Тула, Волгоград, Мурманск, Москва, Смоленск и других, посетят знаковые и памятные места в республике, а также расскажут о героическом прошлом своих городов. Для участников будет организована тематическая образовательная программа. Еще одно запланированное знаковое мероприятие – международная конференция «Нюрнбергский процесс и современное международное право», главная цель которого не только сохранить память об этом важном
Александр Лукашенко утвердил порядок награждения медалью в честь 80-летия Победы в ВОВ

Александр Лукашенко утвердил порядок награждения медалью в честь 80-летия Победы в ВОВ

Президент Беларуси Александр Лукашенко 27 февраля подписал указ №80 "О юбилейной медали", которым утверждено положение о порядке награждения медалью "80 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 годов".  Документ принят в целях реализации решения Совета глав государств - участников СНГ от 9 сентября 2024 года об учреждении единой юбилейной медали в честь 80-летия Великой Победы. Данная медаль изготавливается из металла золотистого цвета. На ее лицевой стороне изображены фигуры красноармейцев, водружающих над рейхстагом Знамя Победы, и граненая пятиконечная звезда в окаймлении лаврового венка. Юбилейной медалью награждаются ветераны Великой Отечественной войны, бывшие узники фашистских концлагерей, тюрем и гетто, а также лица, внесшие значительный вклад в героико-
У Пружанскім раёне прайшоў аўтапрабег, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (+фота)

У Пружанскім раёне прайшоў аўтапрабег, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (+фота)

Аўтапрабег, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў па тэрыторыях Мокраўскага, Велікасельскага, Сухопальскага і Зеляневіцкага сельсаветаў. Арганізавала гэтую акцыю Брэсцкая абласная арганізацыя рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Патрыёты Беларусі». Посмотреть эту публикацию в Instagram Публикация от Раённыя будні (@budni.by) Старт аўтапрабегу пачаўся ад помніка «Самалёт». Аўтакалона, у склад якой таксама ўвайшлі аўтамабілі з прадстаўнікамі працоўных калектываў: КУВП «Камунальнік», дзяржаўнага лесагаспадарчага прадпрыемства «Пружанскі лясгас», ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў», ААТ «Пружанскі льнозавод», ААТ «Пружанскі малочны камбінат», "Пружаны ТВ", —праследавала да вёскі Мокрае. Тут каля помніка прайшоў
Патрыятычная пошукавая акцыя «Беларусь памятае: эстафета памяці» стартавала на Пружаншчыне (+многа фота)

Патрыятычная пошукавая акцыя «Беларусь памятае: эстафета памяці» стартавала на Пружаншчыне (+многа фота)

52-гі асобны спецыялізаваны пошукавы батальён Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь завяршае чарговы этап пошукавага сезона. Гэта адзінае падраздзяленне краіны, якое займаецца пошукам і ідэнтыфікацыяй астанкаў ваеннаслужачых, загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны і іншых войн, што праходзілі на тэрыторыі Беларусі. На працягу ўсяго сезона палявыя пошукавыя работы праведзены на 27 аб’ектах у 5 абласцях, 11 раёнах Беларусі. У кастрычніку месцам дыслакацыі стаў Пружанскі раён. Па ініцыятыве Міністэрства абароны і пошукавай грамадскасці ваенным ведамствам была запушчана рэспубліканская патрыятычная пошукавая акцыя «Беларусь памятае: эстафета памяці». Гэта сімвалічная эстафета ад усходніх да заходніх рубяжоў нашай краіны па маршрутах вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Пру
Каб памяталі. Мемарыяльную дошку ў гонар падпольнай камсамольскай арганізацыі адкрылі ў Бярэзніцы

Каб памяталі. Мемарыяльную дошку ў гонар падпольнай камсамольскай арганізацыі адкрылі ў Бярэзніцы

У вёсцы Бярэзніца адбылося мерапрыемства па адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў гонар падпольнай камсамольскай арганізацыі, якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Апроч мясцовых жыхароў удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Ружаны-Агра» Таццяна Аўдзейчык і галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце гэтага ж прадпрыемства Наталля Юрэня. З уступнай прамовай у пачатку падзеі выступіў Аляксандр Момлік, які адзначыў, што мерапрыемства носіць важны характар. — У гэтым годзе мы адзначылі 80-годдзе вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта не толькі радасная, але і вельмі смутная дата, яе цана — жыцці мільёнаў людзей. Памяць у першую ч
Раённы савет ветэранаў уручыў родным Івана Алякумава і Рамана Кротава экзэмпляры кнігі «Гісторыя, расказаная народам»

Раённы савет ветэранаў уручыў родным Івана Алякумава і Рамана Кротава экзэмпляры кнігі «Гісторыя, расказаная народам»

Прадстаўнікі раённага савета ветэранаў уручылі сям’і Івана Алякумава і дачцэ Рамана Кротава экзэмпляры кнігі «Гісторыя, расказаная народам». У шматтомным выданні Інстытута эканамічных стратэгій Расійскай акадэміі навук з аповедамі пра лёсы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, фатаграфіямі і дакументамі з сямейных архіваў адзначаны і нашы ветэраны. Вядомая фраза «ўсё ў гэтым жыцці не выпадкова» поўнасцю падыходзіла і да нашай падзеі, бо ў дзень, калі адзін з экзэмпляраў кнігі атрымала сям’я Алякумавых, свой 100-гадовы юбілей павінен быў адзначыць Іван Міхайлавіч, які зусім крыху не дажыў да гэтага моманту. Старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Яцкевіч уручыў кнігу самаму малодшаму нашчадку героя з мэтай перадаць памяць падрастаючаму пакаленню. Усе прысутныя былі рады гэтаму падару
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Бабрук прымала віншаванні са 101-ым днём нараджэння

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Бабрук прымала віншаванні са 101-ым днём нараджэння

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Аляксандраўна Бабрук у панядзелак прымала віншаванні са 101-ым днём нараджэння. Каб павіншаваць жыхарку вёскі Шубічы, да яе ў дом завіталі старшыня Шаняўскога сельвыканкама Ірына Бяляева, старшыня савета ветэранаў Шаняўскога сельвыканкама Ганна Хатэнка, загадчык Шаняўскога СКБ Таццяна Кабрынец і кіраўнік музычнага гуртка Анатоль Гароднік. Ветэрану падзякавалі за нялёгкую працу ў гады ваеннага ліхалецця і за сённяшняе мірнае неба, пажадалі моцнага здароўя, парадавалі прыгожай песняй. Уладзіслаў Шпарла Фота Шаняўскога сельвыканкама
Загінулых ахвяр фашызму ўспомнілі падчас мітынгу каля помніка «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы (+фота)

Загінулых ахвяр фашызму ўспомнілі падчас мітынгу каля помніка «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы (+фота)

У першую нядзелю жніўня каля помніка ахвярам фашызму «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, школьнікі, духавенства. На традыцыйным мітынгу «Будзем памятаць» ушанавалі памяць людзей, жыццё якіх было абарвана фашыстамі ў самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Ціхі, утульны куток Белавежскай пушчы — дзіўнае месца, дзе хочацца доўга блукаць па лясных сцяжынках, удыхаць чыстае паветра, атрымліваючы асалоду ад шэпту соснаў і елак. Але кожны раз, набліжаючыся да манумента «Падаючыя крыжы», пачашчаецца пульс і зводзіць дыханне. Менавіта ў гэтым прыгожым і адначасова жудасным месцы ў апошнія дні ліпеня і ў першыя дні жніўня 1941 года фашысты праводзілі карныя аперацыі, каб мясцовыя жыхары не змаглі дапамагаць партызанам. У вынік
Лукашэнка аб рэканструкцыі Кургана Славы: галоўнае — не сапсаваць першапачатковы выгляд

Лукашэнка аб рэканструкцыі Кургана Славы: галоўнае — не сапсаваць першапачатковы выгляд

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўважліва падыходзіць да рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", каб не сапсаваць яго першапачатковы выгляд, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з рэканструкцыяй верхняй і ніжняй пляцовак мемарыяльнага комплексу. Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын далажыў Прэзідэнту аб этапах фінансавання будаўніча-мантажных работ і планах па іх завяршэнні. "Справа нават не ў грашах. Нельга сапсаваць першапачатковы выгляд, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Празмернасцей тут абсалютна не трэба". Так, адно з рашэнняў, якое абмяркоўвалася, - устаноўка поручняў уздоўж лесвіцы, якая вядзе да вяршыні кургана. З аднаго боку, іх наяўнасць засцерагла б ад небяспекі пры пад'ёме наверх, але з іншага - можа п
Мітынг памяці каля помніка «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы адбудзецца 4 жніўня

Мітынг памяці каля помніка «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы адбудзецца 4 жніўня

4 жніўня 2024 года ў 11.00 гадзін каля Брацкай магілы ў Белавежскай пушчы адбудзецца мітынг-рэквіем у памяць расстраляных у 1941 годзе фашыстамі мірных жыхароў.
Выставы да 80-годдзя вызвалення Пружаншчыны працуюць у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма (+фота)

Выставы да 80-годдзя вызвалення Пружаншчыны працуюць у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма (+фота)

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма прайшла прэзентацыя экспазіцыі «Гарачы ліпень 1944 года. Вызваленне Пружан», а таксама адкрыццё выставы «Шлях да Перамогі», якую перадала ў часовае карыстанне прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва». Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, адкрыццё выстаў супала з юбілейнай 80-й гадавінай вызвалення Пружанскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. — І праз такі працяглы час мы па-ранейшаму памятаем пра тыя страшныя падзеі і шануем памяць пра людзей, якія загінулі за наша мірнае неба. Імкнёмся не проста расказаць, але візуалізаваць памяць. Беларускімі і расійскімі кінематаграфістамі толькі за апошні час створана мноства ўнікальных фільмаў, у якіх паказаны сапраўдныя гісторыі, што адбываліся з нашымі продкамі ў
З любоўю да родных Пружан: прафсаюзная акцыя прайшла ў Дзень горада (+фота)

З любоўю да родных Пружан: прафсаюзная акцыя прайшла ў Дзень горада (+фота)

"Родны мой горад, любоў мая" -- на мінулым тыдні ў Пружанах прайшла прафсаюзная акцыя пад такой назвай. Удзел у ёй прынялі прафсаюзныя актывісты з розных арганізацый і прадпрыемстваў нашага горада. Пачалося мерапрыемства з экскурсіі па горадзе, якую правяла малодшы навуковы супрацоўнік музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Наталля Дзмітрыева. Удзельнікі акцыі наведалі і помнік «Спаленым вёскам», да якога ўсклалі кветкі, тым самым ушанаваўшы памяць людзей, якія аддалі сваё жыццё за наша мірнае неба. Мерапрыемства працягнулася ў сценах музея-сядзібы «Пружанскі палацык». Экскурсію па гэтым гістарычным месцы правёў малодшы навуковы супрацоўнік Дзмітрый Шульга. Потым прафсаюзныя актывісты прадэманстравалі веданне гісторыі роднага краю ў квіз-гульні. Удзел у ёй прынялі каманды
Пружаны адзначылі Дзень вызвалення раёна і 591-ы дзень нараджэння горада святочным канцэртам, зумбай і дыскатэкай (+фота)

Пружаны адзначылі Дзень вызвалення раёна і 591-ы дзень нараджэння горада святочным канцэртам, зумбай і дыскатэкай (+фота)

Утульныя вуліцы і дамы, звонкія дзіцячыя галасы ў парку, на сучаснай гульнёвай пляцоўцы, велічны Пружанскі палацык і мноства кветак навокал. А галоўнае — шчаслівыя людзі, якія вечарам 17 ліпеня рушылі ў цэнтр Пружан, каб разам святкаваць 80-годдзе вызвалення раёна і 591-ы дзень нараджэння райцэнтра. Усё гэта бачыў вакол, калі ішоў вечарам у сераду на Савецкую. Ішоў і думаў: калі б не тыя ліпеньскія дні 1944-га, не мужнасць і адвага воінаў, іх стойкасць і ўпартасць, наўрад ці сёння мы б жылі ў такім прыгожым і ўтульным горадзе, у такой цудоўнай і мірнай краіне. Пацвердзіў мае думкі і канцэрт «Са святам, горад родны!» Арганізатары знарок вырашылі правесці яго ў вячэрні час. Па-першае, каб спала спякота. Па-другое, каб у працоўны дзень як мага больш жыхароў і гасцей Пружан змаглі трап
Мітынг памяці ў Дзень 80-годдзя вызвалення раёна прайшоў у Пружанах

Мітынг памяці ў Дзень 80-годдзя вызвалення раёна прайшоў у Пружанах

17 ліпеня — адначасова радасная і жалобная дата ў гісторыі нашага раёна. У гэты дзень роўна 80 гадоў таму Пружаншчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Цаной перамогі сталі жыцці людзей, якія ахвяравалі сабой дзеля нашчадкаў, дзеля міру на гэтай зямлі. У гонар іх каля брацкай магілы на гарадскіх могілках у Пружанах прайшоў мітынг памяці. Намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч нагадаў пра колькасць загінулых падчас наступальнай аперацыі «Баграціён»: з двух бакоў загінула больш за адзін мільён чалавек. — Гэта трагедыя для ўсіх нас. Кожны кавалак нашай зямлі паліты крывёю. І наша з вамі задача зрабіць усё, каб падобныя падзеі не мелі паўтарэння. Прыходзячы да такіх памятных мясцін, мы заўсёды ўспамінаем сумныя старонкі нашай гісторыі, аддаём д
Адразу некалькі патрыятычных акцый і пакаленняў аб’яднаў мітынг у Рудніках, прысвечаны вызваленню Пружаншчыны і Камянеччыны (+фота)

Адразу некалькі патрыятычных акцый і пакаленняў аб’яднаў мітынг у Рудніках, прысвечаны вызваленню Пружаншчыны і Камянеччыны (+фота)

Шчырым і вельмі шчымлівым атрымаўся мітынг-рэквіем, што правялі 17 ліпеня каля брацкай магілы ў аг. Руднікі. Ён аб‘яднаў адразу некалькі патрыятычных акцый: «Марафон Перамогі», «Захаваем гісторыю», «Лічбавая зорка». А галоўнае — згуртаваў людзей розных пакаленняў. На тэрыторыі Пружанскага раёна — 72 памятныя месцы, дзе ў брацкіх магілах упакоены не толькі салдаты і афіцэры Чырвонай арміі, партызаны і іх актыўныя памочнікі, але і мірныя жыхары: жанчыны, старыя, дзеці. 72 абеліскі ахоўваюць іх вечны сон. Гэтыя месцы даглядаюць, да іх прыносяць кветкі. Амаль кожная сям‘я ў гады Вялікай Айчыннай вайны сутыкнулася з бядой і стратай блізкіх. Таму словы пра захаванне памяці для сённяшніх пакаленняў — не пусты гук. Пра гэта казаў падчас адкрыцця мітынгу-рэквіему загадчык аддзела ідэалаг