Суббота, 11 апреля 2026

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Бабрук прымала віншаванні са 101-ым днём нараджэння

422

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Аляксандраўна Бабрук у панядзелак прымала віншаванні са 101-ым днём нараджэння.

Каб павіншаваць жыхарку вёскі Шубічы, да яе ў дом завіталі старшыня Шаняўскога сельвыканкама Ірына Бяляева, старшыня савета ветэранаў Шаняўскога сельвыканкама Ганна Хатэнка, загадчык Шаняўскога СКБ Таццяна Кабрынец і кіраўнік музычнага гуртка Анатоль Гароднік.

Ветэрану падзякавалі за нялёгкую працу ў гады ваеннага ліхалецця і за сённяшняе мірнае неба, пажадалі моцнага здароўя, парадавалі прыгожай песняй.

Уладзіслаў Шпарла

Фота Шаняўскога сельвыканкама