Воскресенье, 19 апреля 2026

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне

Беражыце мір, каб не паўтарылася вайна!

Беражыце мір, каб не паўтарылася вайна!

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне, Актуально, Новости, Фотофакт
Мне 90 гадоў, але я і сёння добра памятаю, як мой бацька, Іван Сямёнавіч Дубовік, будаваў нашу хату ў вёсцы Аранчыцы. Цікава было назіраць, як уручную пілавалі бярвенні: дрэвы клалі на высокія «казлы», адзін мужчына стаяў наверсе, другі — унізе, і цягалі доўгую пілу. Калі дом нарэшце быў пабудаваны, то шчасцю не было межаў, але вайна разбурыла ўсе планы. Пра тое, што пачалася Вялікая Айчынная вайна, мы даведаліся амаль у той жа дзень: у Аранчыцах з’явіліся фашысты. Напрыканцы чэрвеня адзін з іх прыйшоў у нашу новую хату і загадаў, каб мы ішлі прэч, бо тут будуць жыць варожыя афіцэры. Наша сям’я перабралася ў хлеў, дзе за сцяной жылі свінні, конь і карова. На двары мы зрабілі печку, гатавалі ежу. У малодшай сястры было хворае сэрца, яна часта плакала. Маці вельмі хвалявалася за н
«Кветкі Вялікай Перамогі»

«Кветкі Вялікай Перамогі»

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне, Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Акцыя пад такой назвай стартавала на Брэстчыне 9 красавіка. Днямі яе ўдзельнікі завіталі на Пружанскую зямлю. Ініцыятарамі акцыі выступілі Брэсцкі абласны камітэт БРСМ і 38-я Брэсцкая асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая Венская Чырванасцяжная брыгада. У скверы імя Гудзімава, які паспелі да гэтага дня рэканструяваць, замяніць памятныя знакі на Алеі Славы з выявамі герояў, імёнамі якіх названы вуліцы горада, адбыўся ўрачысты мітынг. З кранальнымі словамі аб значнасці Вялікай Перамогі звярнуўся да прысутных намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. «Наша задача — данесці да ўсіх, асабліва да моладзі, значнасць гераічнага мінулага краіны, яе вялікі ўклад у перамогу над фашысцкай навалай. Гэту святую праўду трэба ведаць усім нашчадкам салдат Вялікай Айчыннай вайны», —
Рэальная праўда пра вайну

Рэальная праўда пра вайну

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне, Актуально, Новости, Фотофакт
Амаль не засталося на гэтым свеце непасрэдных удзельнікаў баёў Вялікай Айчыннай вайны. Але ў архівах раённага савета ветэранаў захоўваюцца аповеды ветэранаў пра асобныя эпізоды таго вогненнага ліхалецця. Асаблівай увагі заслугоўваюць успаміны нашага земляка — Сцяпана Жука (1918-2006). Сцяпан Фаміч прайшоў франтавымі дарогамі з самага пачатку вайны да Вялікай Перамогі. Ваяваў з фашысцкімі захопнікамі ў радах Чырвонай арміі далёка ў Карэліі, дзе яшчэ да вайны праходзіў тэрміновую службу. Вайна заспела Сцяпана ў кавалерыйскім палку ў 12 км ад граніцы з Фінляндыяй, якая была саюзніцай Германіі. Фіны разам з фашыстамі пачалі наступ на Савецкі Саюз. Сцяпан Фаміч на ўсё жыццё запомніў той першы бой, у якім кавалерысты секлі ворагаў шаблямі. Потым полк быў перафарміраваны ў пяхотны,
У гонар герояў-землякоў

У гонар герояў-землякоў

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне, Актуально, Новости, Фотофакт
Новыя арт-аб‘екты штодзень з‘яўляюцца на гарадскіх вуліцах, у аграгарадках. Сустракае пружанцаў і гасцей горада яркімі банерамі аўтастанцыя. А на Заводскай, каля Воднага палаца, устаноўлена Алея памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны. Пад выявамі землякоў, якія змагаліся з гітлераўскімі захопнікамі, кароткія біяграфічныя звесткі. Сімвалічна, што паблізу адсюль, у гэтым жа мікрараёне, знаходзяцца вуліцы, названыя ў гонар савецкіх военачальнікаў.
Праздничное мероприятие, посвящённое 80-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне пройдёт в д. Заречье Пружанского района 26 апреля в 12.00. Приглашаем всех желающих принять участие.

Праздничное мероприятие, посвящённое 80-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне пройдёт в д. Заречье Пружанского района 26 апреля в 12.00. Приглашаем всех желающих принять участие.

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне, Актуально, Новости, Фотофакт
Партызанскія дарогі Паўла Новікава

Партызанскія дарогі Паўла Новікава

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне, Актуально, Новости, Фотофакт
80-годдзе Вялікай Перамогі — гэта не толькі святочныя мерапрыемствы і парады. Гэта нагода перадаць маладому пакаленню праўду пра вайну, цану міра, пра тое, што такое сапраўдны патрыятызм. Мы абавязаны захаваць памяць, каб жахі вайны ніколі не паўтарыліся. Раённым саветам ветэранаў вядзецца вялікая работа па зборы і абагульненні матэрыялаў пра ўдзельнікаў і інвалідаў вайны, якія пражываюць або жылі на тэрыторыі Пружанскага раёна. Нямала нашых землякоў ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, былі прызваны ў дзеючую армію пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Але Вялікая Перамога кавалася не толькі на фронце. Многія мужчыны, жанчыны і нават падлеткі змагаліся з ворагам і падчас акупацыі. Партызанскі рух і падпольная дзейнасць на Пружаншчыне — адна з яркіх старо
На экране — трагическая судьба белорусских деревень

На экране — трагическая судьба белорусских деревень

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне, Актуально, Культура, Новости, Фотофакт
В преддверии 80-летия Великой Победы с 17 апреля 2025 года в кинотеатре «Спутник» будет демонстрироваться документальный фильм-дилогия «Лагеря смерти» и «Сожженные деревни». Фильм, созданный на киностудии «Беларусьфильм» совместно с Генеральной прокуратурой по материалам расследования уголовного дела о геноциде белорусского народа, рассказывает о трагической судьбе белорусских деревень, уничтоженных немецко-фашистскими захватчиками в годы Великой Отечественной войны. Зрителю раскрывается вся та ужасающая правда о политике «выжженной земли», проводимой фашистами на оккупированной территории Беларуси, и ее беспощадных последствиях для мирного населения. Каждое поселение, уничтоженное в огне, становится символом невосполнимых утрат и разрушенных жизней. Фильм акцентирует внимание н
Піліп Райтман, вязень пружанскага гета

Піліп Райтман, вязень пружанскага гета

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне, Актуально, Новости, Фотофакт
80-годдзе Вялікай Перамогі — гэта не проста памятная дата ў календары, але і пасланне ад тых, хто змагаўся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стаў сведкам жудасных падзей таго часу, да нас, нашчадкаў. Адзін з галоўных абавязкаў сучаснага пакалення — захаванне памяці, імкненне данесці да ўсяго чалавецтва той боль, які адчулі людзі ў часы нямецкай акупацыі. Частка гэтага болю — лёсы вязняў яўрэйскага гета, што размяшчалася ў Пружанах з восені 1941 па студзень 1943 года. Колькі чалавек прайшлі праз яго пакуты, загінулі на месцы або трапілі ў газавыя камеры Асвенціма, дакладна невядома: называюцца лічбы ад 10 да 20 тысяч. Сапраўды, у пружанскае гета звозілі і жыхароў іншых мясцовасцей. Выжыць удалося нямногім. Адным з тых, хто прайшоў праз усе кругі пекла і застаўся ў жывых, быў Піліп
Мы ганарымся! Мы памятаем!

Мы ганарымся! Мы памятаем!

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне, Актуально, Новости, Фотофакт
Штодзень на гарадскіх вуліцах заўважаем усё новыя сведчанні карпатлівай падрыхтоўкі да вялікага свята — 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. І гэта не толькі навядзенне парадку, высадка кветак… Напрыклад, на ўездзе ў райцэнтр з боку льнозавода з‘явіўся банэр «Мы ганарымся! Мы памятаем!» На ім — партрэты жыхароў Пружаншчыны: баявых афіцэраў Івана Міхайлавіча Алякумава і Аляксандра Аляксандравіча Міронава, героя партызанскага руху Сямёна Міхайлавіча Дурэйкі, вязня канцлагера Азарычы Соф‘і Сяргееўны Карпей. І ў пасляваенныя гады гэтыя людзі не толькі аддана працавалі на роднай зямлі, але і зрабілі шмат намаганняў для захавання гістарычнай памяці. На вуліцы Чырвонаармейскай поўным ходам ідуць работы па рэканструкцыі алеі «Іх імёнамі названы вуліцы». Тут пакл
Вымпелом «За мужество и стойкость в годы Великой Отечественной войны» награждены шесть городов Беларуси

Вымпелом «За мужество и стойкость в годы Великой Отечественной войны» награждены шесть городов Беларуси

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне, Актуально, Великая Победа, Новости, Президент, Профессия
Президент Беларуси Александр Лукашенко 8 апреля подписал указ №144 "Аб узнагароджанні вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны". Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе главы государства. Лукашенко наградил девять населенных пунктов Беларуси вымпелом за мужество и стойкость в годы войны Вымпелом награждены шесть городов Беларуси, которые являются примером подвига и всенародного сопротивления, проявленных в годы Великой Отечественной войны. В их числе - Кобрин, Речица, Слоним, Сенно, Славгород и Смолевичи. В этих населенных пунктах на всех этапах войны действовали очаги боевого сопротивления немецко-фашистским захватчикам, активное участие в котором принимали местное партийно-комсомольское и патриотическое подполье, партизанские формирования
Кожны чацвёрты? Не, кожны трэці…

Кожны чацвёрты? Не, кожны трэці…

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне, Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Вялікая дэлегацыя Брэсцкай вобласці, у склад якой уваходзілі і прадстаўнікі Пружанскага раёна, прыняла ўдзел у марафоне рэспубліканскага праекта «Кожны трэці», які адбыўся ў Мінску ў Палацы Рэспублікі. Больш за 2,5 тысячы гледачоў з першага рэгіёну сталі сведкамі і ўдзельнікамі канцэрта-рэквіема, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Дэлегацыю ад Брэстчыны ўзначальваў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык. У холе Палаца Рэспублікі нас сустракалі хлопцы ў ваеннай форме. Мелася магчымасць агледзець розныя выставы, якія тычыліся гераічнага мінулага Брэсцкага рэгіёна. Папулярнай была інсталяцыя ў мініяцюры
Франтавік, калгаснік і…звычайны беларус

Франтавік, калгаснік і…звычайны беларус

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне, Актуально, Новости
Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, вёска Навасёлкі. Тут 13 чэрвеня 1924 года нарадзіўся мой прадзядуля, Мікалай Андрэевіч Ліцкевіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Паўгалоднае дзяцінства, шматдзетная сям’я, маленькая халодная хатка з глінянай падлогай. З ранняга ўзросту дзяцей прывучалі да працы: араць, сеяць, жаць, касіць. Так было амаль ва ўсіх сялянскіх сем’ях. Затым юнацкія гады пад прыгнётам панскай Польшчы. Калі пачалася вайна, яму было 17 гадоў. Таму і не трапіў адразу на фронт, а разам з сястрой Антанінай быў прымусова вывезены на працу ў незнаёмую і далёкую Германію. Лёсам было наканавана зведаць усе жахі рабства на ткацкай фабрыцы з раніцы да позняга вечара: пыл выядаў вочы, не даваў дыхаць, бясконцы лязг і шум станкоў, а побач — наглядчыкі з дубінамі, якія не даз