Понедельник, 21 апреля 2025

Мы ганарымся! Мы памятаем!

487

Штодзень на гарадскіх вуліцах заўважаем усё новыя сведчанні карпатлівай падрыхтоўкі да вялікага свята — 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. І гэта не толькі навядзенне парадку, высадка кветак…

Напрыклад, на ўездзе ў райцэнтр з боку льнозавода з‘явіўся банэр «Мы ганарымся! Мы памятаем!» На ім — партрэты жыхароў Пружаншчыны: баявых афіцэраў Івана Міхайлавіча Алякумава і Аляксандра Аляксандравіча Міронава, героя партызанскага руху Сямёна Міхайлавіча Дурэйкі, вязня канцлагера Азарычы Соф‘і Сяргееўны Карпей. І ў пасляваенныя гады гэтыя людзі не толькі аддана працавалі на роднай зямлі, але і зрабілі шмат намаганняў для захавання гістарычнай памяці.

На вуліцы Чырвонаармейскай поўным ходам ідуць работы па рэканструкцыі алеі «Іх імёнамі названы вуліцы». Тут пакладзена тратуарная плітка, выведзены кабелі для падсветкі. Вядзецца рамонт памятнага знака вызваліцелям Пружан каля аграрна-тэхнічнага каледжа, а перад уваходам у будынак з‘явілася яркая кампазіцыя.