Христос Воскрес!
З Велікоднага паслання епіскапа Брэсцкага І Кобрынскага ІААНА
Любыя ў Хрысце Ускросшым увесь святарскі, манаскі і дыяканскі чын, багалюбівыя чады нашай епархіі! Вітаю кожнага з вас і звяртаю да вас поўныя невыказнай радасці словы: Хрыстос Уваскрос!
Найвялікшае свята перажываем мы сёння, урачыстасць з урачыстасцей. «Уваскрос Ісус з мёртвых, як абяцаў, і даў нам жыццё вечнае і вялікую міласць». Цяпер «смерти празднуем умерщвление, адово разрушение, иной вечной жизни начало». Гэтая светлая велікодная радасць, якая напаўняе нашы сэрцы, саграе нас сярод зямных клопатаў, натхняе на жыццё па запаветах, даруе нам прадчуванне ўласнага будучага ўваскрэсення...
...Шлях Хрыстовы, шлях крыжанашэння і распяцця, прыводзіць нас да святла, якое заззяла ад Жываноснай Труны Гасподняй. У гэтым святле ўсё