Адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў актавай зале станцыі хімізацыі з нагоды ўшанавання дырэктара ўстановы Уладзіміра Калымаго
Чалавек на гэтым свеце жыве дзеля таго, каб тварыць дабро, рабіць усё магчымае для шчаслівага жыцця свайго, родных і суайчыннікаў. Сваёй шчырай працай умацоўваць суверэнітэт роднай старонкі. Паказваць прыклад адданасці абранай справе, чалавечнасці.
Як, напрыклад, дырэктар КУСП «Брэсцкая абласная праектна-вышукальная станцыя хімізацыі» Пружанскага раёна Уладзімір Калымаго, які ўзначальвае прадпрыемства з 2010 года. Адказны і справядлівы кіраўнік, сумленны і таварыскі чалавек. Дык чаму ж не адзначыць яго заслугі перад Айчынай, сваімі людзьмі?
Адкрыў мерапрыемства першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, які падкрэсліў, што Уладзімір Георгіевіч многа зрабіў са сваім калектывам для павелічэння ўраджайнасці ў вобласці праз аналіз глебы і пра













