Сваёй дружнасцю заўсёды здзіўляе калектыў з ААТ «Ружаны-Агра»
Тут кожнае падраздзяленне — гэта не асобны індывід, а частка цэлага, дзе пануе лад паміж кіраўніцтвам і падначаленымі, калі кожны хварэе за канчатковы рэзультат. І так павінна быць, а не інакш, узаемаразуменне — вялікая сіла! Аб шчырасці і павазе гаварылі літаральна ўсе, з кім напярэдадні Новага года пагутарылі карэспандэнты «раёнкі».
А ён жа не за гарамі. Хутка-хутка будзем разам загадваць жаданні на 2026-ы. Зразумела, што ў кожнага яны будуць розныя, але з накірункам толькі на лепшае і светлае. Мы адзіныя ў наступным: каб панаваў мір у непаўторнай Беларусі, нараджаліся дзеткі, кожны дзень прыносіў задавальненне і заўсёды радавалі наша вока і гасцей прыгожыя і роўныя палеткі. Вось, дарэчы, аб багатых ураджаях заўсёды дбаюць пружанскія аграрыі. Сельскія працаўнікі з года ў год у думках














