
Пра дзейнасць гэтай арганізацыі, у прыватнасці, яе раённага аддзялення, мы неаднаразова расказвалі. Ішла пра гэта рэч і на справаздачна-выбарчай канферэнцыі БЧК, якая адбылася на мінулым тыдні. Аб гэтым крыху пазней. Пакуль жа былі праведзены арганізацыйныя моманты: агучана павестка дня, праведзены выбары рабочага прэзідыума, сакратарыята, рэдакцыйнай, падліковай і мандатнай камісіі.
У рабоце канферэнцыі прыняў удзел старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БЧК Мікалай Кузьміцкі.
Старшыня прэзідыума раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Віктар Дараневіч вёў работу канферэнцыі.
«Аб выніках дзейнасці Пружанскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа за перыяд з 1 студзеня 2021 па 31 верасня 2025 года» выступіла намеснік старшыні раённай арганізацыі БЧК Алена Дзмітрыева. Як казаў вышэй, аб дзейнасці раённай арганізацыі мы не адзін раз расказвалі на старонках газеты.
Пра дзейнасць пярвічных арганізацый расказалі дырэктар Ружанскай сярэдняй школы імя Казіміра Марача Ала Стасюкевіч, старшыня пярвічнай арганізацыі ААТ «Санаторый «Ружанскі» Вікторыя Макар.
У сваім звароце да прысутных Мікалай Кузьміцкі высока ацаніў дзейнасць раённай арганізацыі БЧК, асабліва Алены Дзмітрыевай. З яе прыходам дзейнасць арганізацыі набыла новыя, перадавыя адценні.
Пасля дакладу старшыняў камісій быў прыняты праект рашэння канферэнцыі, прайшлі выбары прэзідыума і яго рэзерву. Затым прайшлі адкрытыя выбары старшыні прэзідыума і старшыні раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа. Адпаведна на гэтыя пасады былі выбраны Віктар Дараневіч і Алена Дзмітрыева.
Афіцыйная частка канферэнцыі завяршылася выбарамі дэлегатаў на канферэнцыю Брэсцкай абласной арганізацыі БЧК.
Напрыканцы прайшло ўзнагароджанне актывістаў і некаторых кіраўнікоў арганізацый. Узнагароды ўручалі Мікалай Кузьміцкі і Алена Дзмітрыева.
Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік