
Рэцэпт ад Любові Уладзіміраўны Клюкач, удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН».
Інгрэдыенты:
пячэнне пясочнае— 400 гр,
малако згушчанае, варанае — 350 гр,
масла сметанковае (размякчанае) — 200 гр.,
арэхі грэцкія — 100 гр,
малако — 2 ст. лыжкі;
для ўпрыгожання: шакалад белы — 500 гр.
ПРЫГАТАВАННЕ
Падрыхтуйце неабходныя прадукты.Сметанковае масла папярэдне дастаньце з халадзільніка. Пячэнне здрабніце з дапамогай нажа, пакідаючы буйныя кавалачкі.
Грэцкія арэхі падсушыце на сухой патэльні 2-3 мінуты, увесь час памешваючы. Нарэжце арэхі дробнымі кавалачкамі і дадайце да здробненага пячэння.
Злучыце вараную згушчонку і размякчанае сметанковае масла. Узбіце да атрымання максімальна аднастайнай крэмавай масы. Дадайце халоднае малако і яшчэ раз узбіце крэм.
Здробненае пячэнне з арэхамі злучыце з крэмам. Сфармуйце з атрыманай масы невялікія ёлачкі.
Растапіце белы шакалад на паравой лазні. Упрыгожце ёлачкі. Перад падачай астудзіце 2 гадзіны.
Прыемнага апетыту!
