Выставу творчых работ Таццяны Церкасевіч «Вясновы настрой» да 20 сакавіка можна ўбачыць у Ружанскай бібліятэцы
Бібліятэкары Ружанскай гарпасялковай бібліятэкі да Міжнароднага жаночага дня наладзілі выставу творчых работ чытачкі бібліятэкі Таццяны Церкасевіч «Вясновы настрой».
На выставе прадстаўлены аплікацыі з саломкі, сурвэткі, звязаныя кручком, карціны «па нумарах» і шмат розных кветак з атласных стужак.
Таццяна Львоўна нарадзілася ў Пружанах. Атрымала адукацыю агранома. Па спецыяльнасці адпрацавала 40 гадоў. Аднак любімая справа яе — гэта рукадзелле.
З юнацкіх гадоў жанчына займалася вышыўкай, вязаннем і саломапляценнем. Некаторы час працавала ў Доме творчасці ў Пружанах. Цяпер Таццяна Львоўна захапілася вырабам кветак і кветкавых кампазіцый.
Жыве рукадзельніца ў Ружанах. Яна з’яўляецца актыўным чытачом нашай бібліятэкі, удзельнікам хору ветэранаў пры цэнтры культуры і вольнага














