Воскресенье, 26 сентября 2021

Кветкі, спорт і сапраўдныя мужчыны! Жнівеньскі ТОП публікацый на нашым сайце, у сацсетках і месенджарах

1 157

Як бы сумна ні гучала, лета-2021 – гэта ўжо гісторыя. У кожнага яна свая, напоўненая самымі рознымі падзеямі. І ў Пружанскага раёна таксама. Сачыць за гэтай гісторыяй можна на нашым сайце www.budni.by. Што найбольш цікавіла вас у жніўні? Зараз раскажам.

Паколькі лета – час кветак, прыгажосці і яркіх фарбаў, нядзіўна, што першае месца па праглядах заняў матэрыял пра ўдзельнікаў конкурсу «Лепшы падворак». Нагадаем, што абвяшчэнне імёнаў пераможцаў яшчэ наперадзе. Другі радок ТОПа займае нарыс пра матушку Людмілу Якаўлеўну Сысаляціну.

Цікава было наведвальнікам сайта даведацца імёны маладых педагогаў, якія сёлета прыбылі па размеркаванні на Пружаншчыну. Гэты матэрыял заняў трэцяе месца. На чацвёртым – рэпартаж з турзлёту сярод моладзі прадпрыемстваў і арганізацый раёна на возеры Паперня. Замыкае пяцёрку справаздача з традыцыйнай жнівеньскай нарады педработнікаў. Але ж здымкі менавіта з гэтага мерапрыемства набралі найбольшую колькасць падабаек у https://www.instagram.com/budni.by/.

Калі гаварыць пра іншыя сацсеткі, то падпісчыкаў групы https://vk.com/publicbudniby зацікавіў рэцэпт свіной карэйкі ў абрыкосавай глазуры ад Яўгена Валюкевіча. Калі вы таксама хочаце падзяліцца рэцэптам, тэлефануйце ў рэдакцыю!

У групе https://www.facebook.com/budni.by самым папулярным стаў артыкул пра Віктара Алікевіча з вул. Р. Шырмы, які заняўся добраўпарадкаваннем тэрыторыі каля сваёй шматпавярхоўкі. А вось тых, хто падпісаны на https://ok.ru/budni/, зацікавіў рэпартаж са святкавання «Дажынак» у ААТ «Мурава».


Любяць усё прыгожае і незвычайнае і падпісчыкі нашых месенджараў. Ужо каторы месяц вялікую колькасць лайкаў у Viber набіраюць… паведамленні з пажаданнямі добрай раніцы. У жніўні найбольш спадабаліся здымкі птушкі і кактуса, які расцвіў. На другім месцы аказаліся матэрыялы, прысвечаныя Дню будаўніка. Зацікавілі ўдзельнікаў суполкі фота з сустрэчы з Аляксеем Талаем, а таксама відэа ад нашага падпісчыка Паўла, які сустрэў чорнага бусла ў Папялёве.

Крыху па-іншаму размеркаваліся перавагі ў Telegram t.me/budni.by. Тут найбольшую цікавасць выклікала афіша мерапрыемстваў апошніх жнівеньскіх выхадных у раёне. На другім — фотасправаздача з мітынгу ў Белавежскай пушчы (дарэчы, відэарэпартаж з мерапрыемства ёсць на нашым YouTube-канале «Раённыя будні»). Замыкае тройку матэрыял з сустрэчы з Аляксеем Талаем.

Нагадваем, што мы чакаем вашых прапаноў, пытанняў і навін па нумары +375298953745. Напісаць нам у Viber вы можаце кругласутачна, а тэлефанаванні прымаюцца па буднях з 8.00 да 17.00.

Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла