Четверг, 14 ноября 2019

110 юношей получили повестки в военкомат

931

Дзень прызыўніка, які прайшоў у мінулую пятніцу ў Пружанскім райваенкамаце, стаў надзвычай масавым за апошнія гады. Як паведаміў ваенны камісар І.М.Рапейка, павесткі атрымала 110 хлопцаў.

Да параўнання, леташняй восенню, калі была адзначана найбольшая колькасць прызыўнікоў, юнакоў усё-такі было на 20 чалавек менш.


У астатнім мерапрыемства было арганізавана па традыцыйным сцэнарыі. Прызыўнікам у святочнай атмасферы вялікай залы Палаца культуры павесткі, акрамя ваеннага камісара, уручылі старшыня прызыўной камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч, памочнік начальніка аддзела Дэпартамента аховы С.В.Ільяшэвіч, а таксама ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, члены Беларускага саюза афіцэраў К.Р.Барыеў і Л.Я.Лявонава.

Дарэчы, менавіта Лідзія Яўгенаўна, як сяржант запасу, а разам з тым, жонка афіцэра і маці афіцэраў, сказала юнакам самыя пранікнёныя словы на дарогу.


— Жадаю вам вытрымкі і не страціць свой гонар абаронцаў Айчыны. А таксама жадаю, каб у кожнага з вас быў анёл-ахоўнік, які будзе аберагаць нашых пружанскіх хлопцаў.


Служыць большасці юнакоў давядзецца на Брэстчыне, некаторыя паедуць у больш аддаленыя вайсковыя часці Мінскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. А каб і там ім успаміналася іх малая радзіма, падчас мерапрыемства цудоўныя песні прызыўнікам і іх бацькам падарылі самадзейныя артысты.
Алег Сідарэнка, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).