Пятница, 17 января 2025

Сборная девочек выиграла хоккейный турнир в Пружанах

952

З 1 па 3 лістапада на лядовай пляцоўцы ДЮСШ №2 праходзіла адкрытае першынство вобласці па хакеі «Заходняя дзіцячая ліга» сярод гульцоў 2010 года нараджэння. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды юнакоў з Пружан, Брэста, Баранавіч і дзве каманды з Мінска.
Адметнасцю спаборніцтваў стаў удзел у іх зборнай дзяўчат (згодна з палажэннем, да гульні дапускаліся дзяўчынкі 2008 года нараджэння) з розных гарадоў.

І гэта яшчэ не ўсё! Менавіта дзяўчаты і сталі пераможцамі, не прайграўшы ні адной сустрэчы! Па словах спецыялістаў, яны паказалі прыгожую гульню, зладжанасць і дакладнасць пры тым, што не трэніруюцца разам. Каардынавалі гульню дзяўчат бацькі.
За зборную выступіла і пружанская спартсменка Люба Лагада, на яе асабістым рахунку чатыры забітыя шайбы.
Другое месца дасталася адной з мінскіх каманд, на трэцім размясціліся пружанскія хакеісты.

На здымку: дзяўчаты-пераможцы.
Кацярына Пашкевіч.