Среда, 22 мая 2024

Пружанка Анна Гавра стала победительницей Чемпионата Европы по академической гребле в составе женской четверки без рулевого

2 979

ЧЭМПІЯНАТ Еўропы па акадэмічным веславанні, які праходзіў у Партугаліі, вызначыў лепшых спартсменаў у гэтым відзе спорту. Прыемна ўсведамляць, што сярод пераможцаў і ўраджэнка Пружан Ганна Гаўра.
Жаночая чацвёрка без рулявога, у складзе якой і выступала Ганна, амаль на 7 секунд апярэдзіла італьянскую лодку ў фінале.

У панядзелак спартсменку віталі ў Пружанскім райвыканкаме. Намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук выказаў словы ўдзячнасці Ганне за яе дасягненні: гэтая пермога назаўсёды ўпісала яе імя ў гісторыю вяслярнага спорту кантынента, а разам з тым і назву наша горада і краіны. Зразумела, перамога спартсменкі — плён карпатлівай працы і дзяўчыны, і яе трэнераў, якія таксама ўнеслі немалы ўклад у яе спартыўнае станаўленне. У малой зале райвыканкама, дзе віншавалі спартсменку, прысутнічаў і яе першы трэнер Сяргей Міхайлавіч Вялічка, пад кіраўніцтвам якога з 13 гадоў яна займалася лёгкай атлетыкай у ДЮСШ. Варта адзначыць, што шлях у вялікі спорт дзяўчыне адкрылі У.В. Сінельшчыкаў і В.І.Ільін — трэнеры нацыянальнай зборнай, якія вылучылі яе сярод іншых, калі дзяўчына займалася ў Брэсцкім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Сёння Ганна — студэнтка другога курса факультэта  масавых відаў спорту Беларускага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і турызму. Яна выступала за зборную Беларусі па акадэмічным веславанні ў Швейцарыі, Чэхіі. Дарэчы, апартаменты в чехии вельмі ўтульныя. 

Як адзначыў Сяргей Міхайлавіч, на Пружаншчыне заўсёды ўдзялялася ўвага спорту, і сведчанне таму — шматлікія спартыўныя аб’екты, сярод якіх Лядовы і Водны палацы, плавальныя басейны і трэнажорныя залы ў некаторых школах раёна. Веласпорт, лёгкая атлетыка, а цяпер і веславанне — тыя віды спорту, у якіх нашы землякі заявілі пра сябе на міжнароднай арэне.

— Не за гарамі той час, калі перамогі прыйдуць да нашых спартсменаў у хакеі і фігурным катанні, — выказаў упэўненасць намеснік старшыні райвыканкама.

Ганне Гаўра пажадалі, вядома ж, не спыняцца на дасягнутым і заявіць пра сябе яшчэ і на сусветным узроўні. А пасля заканчэння спартыўнай кар’еры зямлячку будуць рады бачыць на Пружаншчыне ў якасці трэнера. У знак удзячнасці за дасягненні ў спорце Ганне ўручылі каштоўны падарунак — халадзільнік.
Марына Вакульская, Аляксандр Мелеш (фота).

  • Роман

    Как грустно наблюдать наших чинуш. Один в траурном костюме, второй с лицом «хозяина жизни». Неприятное зрелище.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Приятно за земляков! МОЛОДЕЦ!!! 🙂 🙂 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    За земляков приятно,это точно. А вот что подарили девушке и из каких источников.Это интересно.Потому что у нас часто власть идет в народ,дайте то,дайте это,вы сами это вручите,в газете красиво про вас напишут………..А потом и вы не у дел и подарок ваш уплыл….Всякое видывали……….Просто врать некрасиво, но только не там.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Люда

    Подарили холодильник :). А вы не давайте в следующий раз как придут. А то вот нараздаёте, а потом плачете :))).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Margo

    Алекс, так подарок ваш что-ли или ваших знакомых? Если так, то действительно нехорошо как-то получается: холодильник — не шарик воздушный всё-таки…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Уж не владелец ли этого магазина бытовой техники это пишет, скрытая реклама которого вызвала в комментах целый сыр-бор? 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *