Среда, 22 марта 2023

Спорт

Лукашэнка прыняў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі

Лукашэнка прыняў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктара Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, аб стане спраў у сферы спорту ўнутры Беларусі ён добра інфармаваны. Таму асноўнай тэмай размовы стала сітуацыя з беларускім спортам на міжнароднай арэне, у тым ліку пытанні маючай адбыцца ў 2024 годзе Алімпіяды. У адпаведную дзейнасць актыўна ўключаны як дзяржаўныя органы, так і грамадскія арганізацыі. Прэзідэнта цікавіла, як тут арганізавана работа і ўзаемадзеянне з Нацыянальным алімпійскім камітэтам. Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўваліся падрыхтоўка і правядзенне ІІ Гульняў краін СНД, якія ў жніўні гэтага года прыме Мінск. Раней Прэзідэнт Беларусі падкрэсліваў, што гэтыя міжнародныя спаб
Як бухгалтар з Пружан Галіна Вайтуховіч сяброўства з камп’ютарам на трэнажорную залу, бег і фітбокс замяніла

Як бухгалтар з Пружан Галіна Вайтуховіч сяброўства з камп’ютарам на трэнажорную залу, бег і фітбокс замяніла

Здароўе з’яўляецца адным з галоўных складнікаў нашага шчаслівага жыцця. Бо калі нешта баліць, то і свет не мілы. Спорт — цудоўная магчымасць папярэдзіць розныя захворванні, а фізічная актыўнасць дапаможа пазбавіцца непрыемных адчуванняў у целе. З гэтымі тэзісамі згодна і Галіна Вайтуховіч, якая пачала займацца спортам праз цяжкасці са спінай і ўжо не ўяўляе жыцця без трэнажорнай залы. З нядаўняга часу Галіна Вайтуховіч займае пасаду намесніка начальніка бухгалтарскага аддзела Пружанскага камбіната кааператыўнай прамысловасці. Дагэтуль працавала бухгалтарам на розных прыватных прадпрыемствах. — Прычынай таго, што я пачала займацца спортам, стала мая спіна. Як вы разумееце, бухгалтары не адрозніваюцца асаблівай рухавай актыўнасцю на рабочым месцы. З-за пастаяннага сядзячага ладу ж
14-гадовы жыхар Пружан пашкодзіў восем палімерных сядзенняў на стадыёне «Мухавец». Расказваем усе падрабязнасці (+відэакаментарый)

14-гадовы жыхар Пружан пашкодзіў восем палімерных сядзенняў на стадыёне «Мухавец». Расказваем усе падрабязнасці (+відэакаментарый)

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы. Не сваё — не шкада. Сумнеўнае сцвярджэнне. Заўсёды трэба памятаць, што за ўсім, што нас акружае, стаіць праца іншых людзей, а яна ў любым выпадку заслугоўвае павагі. Але ж сярод нас усё роўна знаходзяцца тыя, каму нашкодзіць — значыць выявіць сваю перавагу над астатнімі, выказаць непавагу да грамадства. https://www.youtube.com/watch?v=C8GsTeHGucc Відэакаментарый супрацоўніка аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама Давіда Гузарэвіча. Вось і непаўналетні жыхар г. Пружаны не знайшоў прымянення сваёй фізічнай сіле ў правільным рэчышчы, таму пашкодзіў на тэрыторыі стадыёна «Мухавец» восем палімерных сядзенняў на глядзельных т
Дзіцячы хакейны турнір «JUNIOR BULLDOGS»: чэмпіёнства бярозаўскага «Собаля», годная гульня пружанцаў і «Фенікс» з Калінінграда (+фота)

Дзіцячы хакейны турнір «JUNIOR BULLDOGS»: чэмпіёнства бярозаўскага «Собаля», годная гульня пружанцаў і «Фенікс» з Калінінграда (+фота)

У разгар спартыўнага сезона ў Лядовым палацы нашага горада сапраўды ёсць на каго і на што паглядзець. Тым больш у выхадныя дні. Мінулыя не сталі выключэннем: тут прайшоў дзіцячы хакейны турнір «JUNIOR BULLDOGS». Каманда "Фенікс" з Калінінграда. На гэты раз спаборніцтвы сабралі шэсць каманд 2012 г.н. і ўпершыню выйшлі на міжнародны ўзровень. Усё таму, што пазмагацца са зборнымі з раёнаў вобласці на гэты раз прыехала каманда «Фенікс» з Калінінграда. І прыехала не адна, а з даволі ўнушальным клубам балельшчыкаў. Карэспандэнту пашчасціла пагутарыць з трэнерам зборнай Юрыем Ботвіным. Высветлілася, што сваю прыгожую назву «Фенікс» каманда атрымала ад назвы лядовай пляцоўкі, дзе трэніруюцца хлопцы. І падчас турніру хакеісты даказалі, што яны гатовы змагацца. — Усяго ў нашым горадзе тры
Пружанскі «Мухавец» заняў чацвёртае месца на рэспубліканскай «Залатой шайбе»!

Пружанскі «Мухавец» заняў чацвёртае месца на рэспубліканскай «Залатой шайбе»!

Даволі паспяховым стала выступленне пружанскай каманды «Мухавец» на рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі «Залатая шайба» ў дывізіёне «А». Нагадаем, што права прадстаўляць Брэстчыну на рэспубліканскім этапе хакейных баталій аматарская каманда 2009 года нараджэння заваявала ў выніку пераможнага выступлення на абласным этапе «Залатой шайбы» ў Івацэвічах. Там зборнай, якая дзейнічае пры РФСК «Мухавец» і трэніруе якую Дзмітрый Клімавец, не было роўных. На мінулым тыдні на малой арэне сталічнага спарткомплексу «Чыжоўка-арэна» змагаліся мацнейшыя каманды з усіх рэгіёнаў краіны. Усяго скрыжавалі клюшкі восем каманд: шэсць з іх прадстаўлялі вобласці Беларусі, яшчэ дзве — горад Мінск. Наш «Мухавец» стартаваў на рэспубліканскай «Залатой шайбе» з перамогі. У першы дзень каманда абы
Пружанскія хакеісты-аматары перамаглі ў абласной «Залатой шайбе» і прадставяць Брэстчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах

Пружанскія хакеісты-аматары перамаглі ў абласной «Залатой шайбе» і прадставяць Брэстчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах

Каманда пружанскіх хакеістаў-аматараў вырвала перамогу на абласных спаборніцтвах «Залатая шайба» і едзе на рэспубліку! Абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» ў мінулую пятніцу і суботу прымаў Лядовы палац суседніх Івацэвіч. Каб вызначыць каманду, якая прадставіць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах, сюды з’ехаліся аматарскія зборныя з Брэста, Пінска, Кобрынскага і Пружанскага раёнаў. Прыняла ўдзел у турніры і каманда Івацэвіцкага раёна. На працягу двух дзён на лёдзе спаборнічала больш за 100 хакеістаў 2008–2009 гадоў нараджэння ў дывізіёне «А». Трэба сказаць, што нароўні з хлопцамі гулялі дзяўчаты. Яны змагаліся якраз у складзе івацэвіцкай каманды. Калі ж казаць увогуле пра турнір, то ён аказаўся даволі напружаным, а барацьба бы
Пяць дзён у рытме фігурнага катання: некалькі буйных рэспубліканскіх спаборніцтваў прыняў Лядовы палац (+ многа фота і відэарэпартаж)

Пяць дзён у рытме фігурнага катання: некалькі буйных рэспубліканскіх спаборніцтваў прыняў Лядовы палац (+ многа фота і відэарэпартаж)

Адразу чатыры рэспубліканскія турніры па фігурным катанні прымаў на мінулым тыдні Лядовы палац. У аматараў прыгожага і грацыёзнага віду спорту на працягу пяці дзён была выдатная магчымасць сачыць за выступленнямі фігурыстаў. І калі спаборніцтвы адзіночнікаў у Пружанах праводзяцца рэгулярна, то танцы на лёдзе ў нашым горадзе можна было ўбачыць упершыню. https://www.youtube.com/watch?v=N9u9qXekHuQ Той, хто ў гэты час хаця б адзін вечар не прысвяціў паходу ў Лядовы, на мой погляд, многа страціў у плане эмоцый. Так, «Беларускі саюз канькабежцаў» арганізаваў прамую трансляцыю ўсіх дзён спаборніцтваў на сваім YouTube-канале, але ніякі экран не перадасць захаплення ад прагляду выступленняў ужывую. Ды і дзе яшчэ ў Пружанах убачыш удзельніцу зімовай Алімпіяды-2022 у Пекіне Вікторыю Сафонав
Сустрэліся з гульцамі пружанскіх «Кітоў» і даведаліся, як пачыналіся іх love story

Сустрэліся з гульцамі пружанскіх «Кітоў» і даведаліся, як пачыналіся іх love story

У хакей гуляюць сапраўдныя мужчыны — усім даўно вядомы факт. Таксама бясспрэчнай ісцінай з’яўляецца сцвярджэнне, што за спінай сапраўднага мужчыны часцей за ўсё стаіць клапатлівая, верная, надзейная жанчына. Напярэдадні Дня ўсіх закаханых мы сустрэліся з гульцамі пружанскіх «Кітоў» і даведаліся, як пачыналіся іх love story. Валянцін і Алёна Сіцянковы: «Адносіны будуем спакойна і ўпэўнена» 14 лютага для гэтай пары з’яўляецца сапраўды асаблівым днём і змяшчае ў сабе ажно тры нагоды для святкавання: дзень нараджэння Валянціна, Дзень усіх закаханых і дзень, калі мужчына адважыўся зрабіць прапанову рукі і сэрца Алёне. Пара пазнаёмілася ў бары. Валянцін прызнаецца, што ў яго амаль адразу ўзніклі пачуцці да дзяўчыны: — Мяне быццам бы маланкай працяла, успыхнула іскра: не
«Аднойчы вырашыла разаслаць дыванок…» Чаму Марыя Ляонава так захапілася ёгай

«Аднойчы вырашыла разаслаць дыванок…» Чаму Марыя Ляонава так захапілася ёгай

Шлях да спорту не заўсёды бывае простым не толькі з пункту гледжання самадысцыпліны, але і з-за шматлікай разнастайнасці спартыўных накірункаў. Сучаснае стагоддзе прапануе агромністы выбар відаў фізічнай актыўнасці, і метадам спроб і памылак можна знайсці той від спорту, які будзе адпавядаць менавіта вашым патрэбам. Гераіня нашага артыкула Марыя Ляонава пасля даволі працяглых блуканняў спынілася на ёзе — незвычайным для многіх з нас відзе фізічнай актыўнасці, які прыводзіць не толькі да змен у целе, але і да трансфармацый у галаве. Слухаць сваё цела У юнацтве Марыя Ляонава хацела звязаць жыццё з творчасцю. Не атрымаўшы бацькоўскага блаславення на «заручыны» з культурай, яна пэўны час знаходзілася ў пошуку іншага жыццёвага арыенціра. У выніку ўсё роўна прыйшла да сваёй мары і зар
Адразу некалькі рэспубліканскіх спаборніцтваў прымае Лядовы палац 8-12 лютага. РАСКЛАД ВЫСТУПЛЕННЯЎ ФІГУРЫСТАЎ

Адразу некалькі рэспубліканскіх спаборніцтваў прымае Лядовы палац 8-12 лютага. РАСКЛАД ВЫСТУПЛЕННЯЎ ФІГУРЫСТАЎ

З 8 па 12 лютага ў Лядовым палацы пройдуць трэці этап Адкрытага Кубку Беларусі сярод мужчын і жанчын, трэці этап Адкрытага кубку «Беларускага саюза канькабежцаў» сярод юніёраў і юніёрак, чацвёрты этап Адкрытага кубку «Беларускага саюза канькабежцаў» па танцах на лёдзе і трэці этап Першынства Беларусі «Зорачка» сярод юнакоў і дзяўчат. РАСКЛАД ВЫСТУПЛЕННЯЎ ФІГУРЫСТАЎ 8 лютага (серада) 13.00—18.00 адвольныя праграмы фігурыстаў, якія выступаюць у юнацкіх разрадах, 18.15—20.00 кароткая праграма (2 спартыўны разрад, малодшыя дзяўчаты). 9 лютага (чацвер) 08.00—16.00 кароткія і адвольныя праграмы фігурыстаў, якія выступаюць у спартыўных разрадах, 16.15—19.00 кароткія праграмы кандыдатаў у майстры спорту (юніёры і юніёркі). 10 лютага (пятніца) 08.00—15.05
Серабро ў індывідуальнай гонцы і бронзу ў змешанай эстафеце прывезлі пружанскія біятланісты з абласнога «Снежнага снайпера»

Серабро ў індывідуальнай гонцы і бронзу ў змешанай эстафеце прывезлі пружанскія біятланісты з абласнога «Снежнага снайпера»

Абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшоў у Баранавіцкім раёне. Пружанская каманда вярнулася з яго з асабістай і каманднай узнагародамі. Каманда Пружанскага раёна. Турнір традыцыйна праводзіўся на лыжаролернай трасе ў аг. Мір. На працягу трох дзён, з 31 студзеня па 2 лютага, за званне мацнейшых спаборнічалі каля 230 юных біятланістаў 2008—2013 г.н. з розных куткоў вобласці. Калі падчас раённага этапу надвор’е падвяло і не дазволіла хлопчыкам і дзяўчынкам стаць на лыжы, то ўмовы абласнога былі як у сапраўдным біятлоне. Дыстанцыя і колькасць агнявых рубяжоў для трох узроставых груп засталася нязменнай. У спрынтарскіх гонках удзельнікам малодшай групы трэба было пераадолець тры кругі па 600 м, біятланіста
Восем медалёў прывезлі пружанскія таэквандысты з «Каляднага кубка» ў Брэсце

Восем медалёў прывезлі пружанскія таэквандысты з «Каляднага кубка» ў Брэсце

Выніковае выступленне ў Брэсце ў чарговы раз папоўніла скарбонку ўзнагарод пружанскіх таэквандыстаў. У абласным цэнтры прайшло першынство рэгіёна СДЮШАР «Дынама» ў рамках дзіцяча-юнацкага турніру «Калядны кубак». За перамогу змагаліся 7 каманд таэквандыстаў, якія прадстаўлялі Жабінку, Кобрын, Баранавічы, Брэст і Пружаны. Спаборнічалі ў трох узроставых групах: 2010-2011, 2012-2013 і 2014-2015 г.н. У выніку з першынства пружанскія таэквандысты вярнуліся з васьмю ўзнагародамі. Залаты медаль заваяваў Алег Ганчар. На другіх месцах размясціліся Дзмітрый Данілік і Маргарыта Люкевіч. Больш за ўсё — бронзавых узнагарод. Іх па выніках турніру атрымалі Мікіта Корсак, Мікіта Папко, Юлія Гуненка, Арсеній Далгіх і Ілья Пілюцік. Трэнер пружанскіх таэквандыстаў — майстар спорту Віталій Мадзя
Кубак старшыні Камянецкага райвыканкама заваявала каманда валейбалістаў-аматараў з Пружан

Кубак старшыні Камянецкага райвыканкама заваявала каманда валейбалістаў-аматараў з Пружан

Каманда валейбалістаў-аматараў з Пружанскага раёна вярнулася пераможцай з Кубка старшыні Камянецкага райвыканкама па валейболе. Валейбольныя разборкі разгарнуліся на базе спартыўнай залы з басейнам для школ Камянца. Сапернічалі чатыры каманды, якія прадстаўлялі Жабінку, Камянец, Пружаны і Пінск. Па выніках спаборніцтваў Кубак старшыні Камянецкага райвыканкама паехаў у Пружаны. Пра зладжанасць нашай зборнай і яе накіраванасць на перамогу гаворыць той факт, што пружанцы правялі ўсе гульні без замен. Як расказала дырэктар РФСК «Мухавец» Вікторыя Шаманава, у складзе каманды гуляюць спартсмены-аматары з Пружан і аг. Клепачы. Уладзіслаў Шпарла
Выхаванцы студыі «Ружовая пантэра» занялі першае месца на фестывалі «Калядныя зоркі» ў Брэсце

Выхаванцы студыі «Ружовая пантэра» занялі першае месца на фестывалі «Калядныя зоркі» ў Брэсце

Танец — гэта не толькі прыгожыя рухі пад мілагучную музыку, гэта яшчэ і грунтоўная праца, якую для дасягнення поспехаў трэба праводзіць сістэмна і рэгулярна. Пра гэта дакладна ведаюць выхаванцы студыі сучаснага танца «Ружовая пантэра». Пружанскія вучні «Ружовай пантэры» прынялі ўдзел у фестывалі «Калядныя зоркі». Як паведаміла кіраўнік танцавальнай студыі Маргарыта Грынёва, фестываль праходзіў у музычным каледжы горада Брэста, шыкоўная сцэна якога пакарылася пружан-скаму дуэту Веры Крачко і Стэфаніі Тарасевіч. Запальны і яскравы танец дзяўчынак у стылі хіп-хоп выклікаў буру ўражанняў і сапраўдныя авацыі гледачоў. Намаганні юных пружанак не аказаліся дарэмнымі, і старанна падрыхтаваны нумар заняў заслужанае першае месца. Усяго ж ад пружанскай студыі былі прадстаўлены на конкур
Водны палац прымаў спаборніцтвы па плаванні «Старты надзей». Золата — у Арыядны Варыцкай!

Водны палац прымаў спаборніцтвы па плаванні «Старты надзей». Золата — у Арыядны Варыцкай!

У спорце, як і ў жыцці, усё пачынаецца з дзяцінства. Менавіта тады фарміруюцца захапленні і цікавасць да пэўнага спартыўнага кірунку. Вось і ўдзельнікі абласных спаборніцтваў па плаванні «Старты надзей», магчыма, будучыя легенды беларускага плавання, робяць упэўненыя крокі ў абраным відзе спорту. Усяго ў турніры, які прымаў наш Водны палац, паўдзельнічалі больш за 300 спартсменаў з 10 каманд. Яны з’ехаліся ў Пружаны з розных куткоў вобласці і прадстаўлялі Брэст, Лунінец, Пінск, Жабінку, Бярозу, Івацэвічы, Кобрын, Баранавічы і брэсцкі клуб «Аквастарс». Не абышліся «Старты надзей» і без удзелу мясцовых плыўцоў. На дарожках у гэты дзень можна было ўбачыць хлопчыкаў і дзяўчынак 2008—2013-га г.н. Яны змагаліся на дзвюх дыстанцыях: 100 м батэрфляем і 200 — на спіне. Пераможцаў вызнача