11 мая ў г. Брэсце праходзіў чэмпіянат па сучасных танцах «Hype», у якім бралі ўдзел каманды і сольныя танцоры з розных абласцей краіны.
У судзейскім складзе былі наймацнейшыя танцоры і выкладчыкі знакамітых студый, а таксама ўдзельнікі ўсім вядомай праграмы «Танцы на ТНТ».
Студыя сучаснага танца «Ружовая пантэра», філіял якой не адзін год працуе ў Пружанах, і на гэты раз узяла прызавыя месцы. Першае месца заняла шасцігадовая Дар’я Кісляк у вобразе з нашумелага серыяла і TikTok-трэнду «Wednesday» (на здымку). Юніёркі ў складзе Аліны Казлоўскай, Анастасіі Кунда, Стэфаніі Тарасевіч, Дар’і Гілім і Ксеніі Казловай занялі дастойнае другое месца ў намінацыі «Street Show».
Трэба адзначыць, што за гады сваёй працы студыя «Ружовая пантэра» заваявала ўжо каля 100 дыпломаў і ўзнагарод на розных фестывалях і чэмпіянатах краіны.
Маргарыта Грынёва, выкладчык студыі «Ружовая пантэра». Фота аўтара