Воскресенье, 19 мая 2024

День: 14.09.2018

Найти разумный компромисс. В райисполкоме прошли общественные слушания по вопросу строительства свиноводческого комплекса возле Ружан

Найти разумный компромисс. В райисполкоме прошли общественные слушания по вопросу строительства свиноводческого комплекса возле Ружан

У мінулы аўторак у райвыканкаме адбыліся грамадскія слуханні па пытанні будаўніцтва свінагадоўчага комплексу ва ўрочышчы Выгада Ружанскага сельсавета. Магутнасць новага аб’екта разлічана на атрыманне 36600 парасят-ад’ёмышаў у год. У слуханнях бралі ўдзел усе зацікаўленыя бакі: кіраўніцтва райвыканкама і Ружанскага сельвыканкама, прадстаўнікі прыродаахоўных арганізацый, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, інстытута «Брэстбуд-праект», санаторыя «Ружанскі», асобныя грамадзяне. Будаўніцтва свінагадоўчага комплексу больш за ўсё хвалюе прадстаўнікоў санаторыя «Ружанскі» і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, ва ўласнасці якога і знаходзіцца аздараўленчая ўстанова. Кіраўніцтва санаторыя і Нацыянальнага банка лічыць, што з будаўніцтвам свінакомплексу непрыемныя пахі будуць распаўсюджва
У Беларусі з’явілася карта дыялектаў, у якую трапіў і Пружанскі раён

У Беларусі з’явілася карта дыялектаў, у якую трапіў і Пружанскі раён

У пачатку верасня на прасторах інтэрнэту з’явіўся ўнікальны для Беларусі праект — карта дыялектаў. На карту нанесены аўдыязапісы гаворак карэннага насельніцтва многіх беларускіх вёсак і гарадоў, а таксама сумежных з Беларуссю тэрыторый. Інфармацыя, якую прапануе карта, дазваляе даведацца пра тое, наколькі далёка нашы дыялекты распаўсюджваюцца і чым яны падобныя або, наадварот, адрозніваюцца адзін ад аднаго. Дарэчы, зараз на карце можна знайсці і запісы гаворак з вёсак Шані, Шчарбы, Стойлы, Залессе, Лыскава, а таксама гарадскіх пасёлкаў Шарашэва і Ружаны. Запаўняць карту “Dialects” стваральнікі пачалі з Берасцейшчыны. Але, як самі паведамляюць на сайце праекта dialects.natatnik.by, без дапамогі неабыякавых людзей давесці пачатае да завяршэння наўрад ці ўдасца. Дзяніс Трацюк.
Как пружанец кресло знатока «занял»

Как пружанец кресло знатока «занял»

Упэўнена, што многія нашы чытачы з’яўляюцца аматарамі інтэлектуальнай тэлегульні «Што? Дзе? Калі?». Пацверджаннем гэтаму будзе і той факт, што час ад часу ў тэлеперадачы гучаць пытанні ад пружанцаў, больш за тое, пружанскія тэлегледачы нават выйграюць у знаўцаў. Але вось такога, каб пружанец апынуўся па той бок экрана, асабіста я не памятаю. Галоўны спецыяліст аддзела аўтаматызацыі ААТ “Беларусбанк” Сяргей Лапука атрымаў запрашэнне ў Мінск на здымкі адной з гульняў восеньскай серыі ў якасці гледача. Мы папрасілі Сяргея расказаць пра свае ўражанні ад здымак. — Сяргей, напэўна, ты вялікі аматар гульні “Што? Дзе? Калі?”? — “Што? Дзе? Калі?” гляджу са школьных гадоў, недзе з пачатку 90-х. Не тое каб кожную перадачу, але па магчымасці, стараўся іх не прапускаць. Наогул, мне з дзяцінства падаб
До и после. Торговый дом «АСТ»

До и после. Торговый дом «АСТ»

Гандлёвы дом «АСТ» насупраць Белых лавак. Шаноўныя чытачы, калі ў вас ёсць старыя фотаздымкі нашай Пружаншчыны, дасылайце іх, калі ласка, на адрас рэдакцыі (вул.Чырвонаармейская, 78, 225133, г.Пружаны) ці на электронны адрас RRBud22@brest.by, а таксама тэлефануйце нам па нумарах 9-12-36, 9-15-02. Мы па-новаму сфатаграфуем адлюстраваныя на вашых здымках мясціны і разам прасочым за тым, як змянялася наша малая радзіма.
Рэцэпты на Біс: незвычайны пірог

Рэцэпты на Біс: незвычайны пірог

Рэцэпт ад метадыста Палаца культуры Арыны Ро. ІНГРЭДЫЕНТЫ Яйка — 1 шт., цукар — 3/4 шклянкі, сметанковае масла або маргарын — 100 г, какава — 1 ч.л., сода — 1/2 ч.л., мука — 2 шклянкі, кефір —1 шклянка, аўсяныя шматкі (хлопья) (браць толькі тыя, якія трэба варыць!) — 1 шклянка, разынкі, арэхі. ПРЫГАТАВАННЕ Уключыць духавую шафу на разагрэў. У гэты час замясіць цеста. Яйка расцерці з цукрам, дадаць растопленае масла, добра перамяшаць, дадаць соду і какаву, усыпаць арэхі і загадзя замочаныя разынкі. Дадаць муку, перамяшаць. Атрымаецца вельмі густа, але не палохайцеся. Далей трэба ўліць кефір, яшчэ раз перамяшаць і дадаць аўсяныя шматкі. Форму для запякання заслаць фольгай і выкласці цеста. Каля 40 мінут выпякаць пры тэмпературы 220-240 градусаў. Смачна есці!
Пружанец Илья Врублевский принял участие в Международном православном форуме «Прошлое. Настоящее. Будущее»: 40 мастер-классов и 350 часов интерактивных программ!

Пружанец Илья Врублевский принял участие в Международном православном форуме «Прошлое. Настоящее. Будущее»: 40 мастер-классов и 350 часов интерактивных программ!

Бясконцыя службы і пасты... На жаль, менавіта так большасць свецкіх людзей уяўляе жыццё праваслаўных вернікаў. Але сапраўднае праваслаўе зусім не такое безаблічнае. Гэта прыгожы, свабодны, добры свет, дзе ёсць месца не толькі для малітвы і міласэрнасці, але і для творчасці, і самаўдасканалення. Царква не адварочваецца ад сучаснага свету, наадварот, яна стварае ўсе ўмовы для таго, каб і пажылыя, і маладыя людзі маглі рэалізаваць закладзены ў іх Творцам патэнцыял, каб зрабіць гэты свет прыгажэйшым. Вось і нядаўна ў Маскве адбыўся III Міжнародны праваслаўны маладзёжны форум “Мінулае. Сучаснасць. Будучыня”, які сабраў больш за 15 тысяч чалавек — прадстаўнікоў усіх епархій Праваслаўнай Царквы, лідараў грамадскіх маладзёжных арганізацый з многіх краін, у тым ліку і Беларусі. Брэсцкую дэлегацыю
Легко ли быть лидером? На этот и другие вопросы журналиста ответил директор ОАО «Агро-Колядичи» Петр Якимовец

Легко ли быть лидером? На этот и другие вопросы журналиста ответил директор ОАО «Агро-Колядичи» Петр Якимовец

Дырэктар ААТ «Агра-Калядзічы» П.С.Якімавец — чалавек вядомы ў нашым раёне. Аграрый па прызванні, ён на працягу многіх гадоў узначальваў агранамічную службу гаспадаркі, а з пачатку 2007 года заняў пасаду яе кіраўніка. За гэты перыяд зроблена нямала добрых спраў. Сёлетні год асаблівы ў жыцці Пятра Сямёнавіча: ён адсвяткаваў 60-гадовы юбілей і атрымаў ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Акрамя гэтага, па выніках работы за мінулы год П.С.Якімавец стаў прызёрам конкурсу «Лепшы кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства Брэсцкай вобласці», які праводзіць абласны аграпрамысловы саюз. Аб асноўных этапах сваёй працоўнай біяграфіі і асабістым жыцці Пётр Сямёнавіч расказаў нашаму карэспандэнту. — Пётр Сямёнавіч, сельскай гаспадарцы Вы аддалі шмат гадоў.
«Она лучшая мама на свете!». Жительница Поддубно Валентина Грищук отметила 95-летие

«Она лучшая мама на свете!». Жительница Поддубно Валентина Грищук отметила 95-летие

Жыхарка вёскі Паддубна Валянціна Максімаўна Грышчук нядаўна адзначыла сваё 95-годдзе. Аднак, нягледзячы на свой шаноўны ўзрост, у строгай паслядоўнасці ўпэўнена пералічвае ўсіх сваіх унукаў і праўнукаў, не забываючы закончыць пералік прапраўнучкай Ксюшай. І не дзіўна: яны частыя госці любімай бабулі і прабабулі. Жыццё юбіляркі не было лёгкім. Разам з братам Іванам рана засталіся без бацькі. Замест вучобы ў польскай школе давялося дзяўчынцы цяжка працаваць. Дапамагала і араць, і сеяць, даглядала свойскую жывёлу. — Пазычыла мама пастолікі, — успамінае Валянціна Максімаўна, — дала ў рукі кіёк, і я з сямі гадоў пайшла пасвіць кароў. З будучым мужам — Аляксандрам Піліпавічам — знарок не знаёмілася: абое з адной вёскі. Проста, як заўважае Валянціна Максімаўна, на вячорках раз-два пасядзелі і