Суббота, 18 апреля 2026

Вечарам 6 мая на беларуска-польскай граніцы ў Пружанскім раёне знойдзены двое мужчын неславянскай знешнасці

768

Нягледзячы на факты гібелі замежных грамадзян на граніцы, улады сумежных краін ЕС не спыняюць практыку гвалтоўных выцясненняў і пакідання людзей у небяспечнай для жыцця сітуацыі.

Мужчыны, якіх знайшоў пагранічны нарад, аказаліся грамадзянамі Афганістана. Па словах бежанцаў, польскія сілавікі моцна збілі іх пры затрыманні і гвалтоўна выцеснілі праз брамку для жывёл на тэрыторыю Беларусі. Брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла на месца, даставіла замежных грамадзян у бальніцу, дзе былі дыягнаставаны ўдары рознай ступені цяжкасці, а таксама рэзаныя раны.

На месца выбывала следча-аператыўная група. Бежанцы расказалі следчым, што хацелі прайсці праз Польшчу ў Францыю, каб уз’яднацца са сваімі сем’ямі. Але на граніцы былі схоплены польскім патрулём. Шасцёра наёмнікаў у ваеннай форме павалілі бяззбройных замежных грамадзян на зямлю і сталі збіваць дубінкамі, нагамі і рукамі.

– Яны распылілі газ з пярцовага балончыка нам у вочы, разбілі тэлефоны, пасля чаго нанеслі некалькі ўдараў нажамі ў спіну і выкінулі нас праз брамку, – расказаў адзін з мігрантаў.

Грамадзянам Афганістана аказана медыцынская дапамога. Цяпер па гэтым інцыдэнце праводзяцца следчыя дзеянні і назначаны судова-медыцынскія экспертызы. Падобныя парушэнні правоў чалавека, ігнараванне норм маралі з боку еўрапейскіх дзяржаў працягваюць выракаць бежанцаў на верную смерць.

Па інфармацыі Дзяржпагранкамітэта і СК Беларусі