Воскресенье, 26 октября 2025

Прадстаўнікі Пружаншчыны паўдзельнічалі ў Форуме патрыятычных сіл да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі

273

У мінулую суботу адзначалася сапраўды знакавая дата ў сучаснай гісторыі Беларусі. 30 гадоў таму, менавіта 20 ліпеня 1994 года, адбылася першая інаўгурацыя першага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Трыццацігоддзю інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі прысвячаўся і Форум патрыятычных сіл, які прайшоў 20 ліпеня ў сталічным Палацы спорту. Падчас мерапрыемства дзяржаўныя і палітычныя дзеячы ўзгадвалі важныя моманты развіцця нашай дзяржавы і тыя поспехі, якіх Беларусь дасягнула за час прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. Выдатным дапаўненнем праграмы сталі песні беларускіх выканаўцаў, у тым ліку з цытатамі Прэзідэнта.

Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі Пружанскага раёна. Так, ад прафсаюзаў у форуме паўдзельнічалі старшыня раённага аб’яднання Таццяна Гаманчук, а таксама намеснік дырэктара аўтапарка № 11 Дзмітрый Мацяш і старшыня прафсаюзнай пярвічкі гэтай арганізацыі Віталь Смаль. Удзел прыняла і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Пружанскага райвыканкама Наталля Гарэйка.

РГА «Белая Русь» на форуме прадстаўляў намеснік старшыні раённай
арганізацыі гэтага грамадскага аб’яднання, загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Пружанскай ЦРБ Юрый Карповіч.

Уладзіслаў Шпарла