Міжнародны турнір па плаванні «Брэсцкі спрынт» адбыўся ў абласным цэнтры.
На дарожкі Палаца водных відаў спорту выйшлі спартсмены з Беларусі і Расіі. Сярод іх былі выхаванцы аддзялення плавання — падапечныя трэнера СДЮШАР № 2 г. Пружаны Сяргея Каляды.

Двойчы чэмпіёнам турніру стаў пружанец Цімур Дакімовіч. У яго залатыя медалі на дыстанцыях 50 і 100 метраў брасам.
Яшчэ адзін наш спартсмен Ігнат Падгурскі — бронзавы прызёр спаборніцтваў таксама на брасавай пяцідзесяціметроўцы.
Уладзіслаў Шпарла
