Суббота, 18 апреля 2026

Былы адказны сакратар «Раённых будняў», ветэран журналістыкі Ірына Сядова ўзнагароджана Граматай Беларускага саюза журналістаў

544

На мінулым тыдні былы адказны сакратар «Раённых будняў» Ірына Сядова ўзнагароджана Граматай Беларускага саюза журналістаў.

Узнагароджанне адбылося ў Жабінкаўскім раёне, падчас Форуму медыйнай супольнасці Брэсцкай вобласці. У рамках мерапрыемства ўзнагароды атрымалі як лепшыя рэдакцыі газет, тэлебачання і радыё, так і лепшыя журналісты па выніках 2023 года.

Асобна адзначылі ветэранаў журналістыкі вобласці. Сярод іх — і наша Ірына Сядова. Ёй уручана Грамата за шматгадовую плённую працу ў СМІ Брэсцкай вобласці, адданасць журналісцкай прафесіі і ўдзел у дзейнасці ГА «Беларускі саюз журналістаў».

Узнагароду Ірыне Уладзіміраўне ўручыў дырэктар — галоўны рэдактар абласной газеты «Заря», старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускі саюз журналістаў Ігар Гетман (на здымку). Узнагароды ад БСЖ атрымалі і іншыя ветэраны журналістыкі вобласці.

Адзначым, што ў рамках форуму была прадстаўлена фотавыстава «Першы ў #1рэгіёне», прымеркаваная да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва. На фотаздымках адлюстраваны моманты візітаў Аляксандра Лукашэнкі на Брэстчыну. Як стала вядома, экспазіцыя пасля Брэста і Жабінкі пабывае і ў іншых раёнах вобласці.

Мы ж віншуем Ірыну Сядову з узнагародай і высокай адзнакай яе прафесійнай і творчай дзейнасці!

Уладзіслаў Шпарла.

Фота Уладзіслава Джыгіла