Суббота, 12 октября 2024

Футбольны матч у Дзень народнага адзінства

390

17 верасня, у Дзень народнага адзінства, на пляцоўцы ДЮСШ №1 адбыўся таварыскі матч па міні-футболе паміж камандамі РАНС і РАУС.

Хоць сустрэча і мела сяброўскі характар, аднак на футбольным полі ніводная з каманд саступаць не хацела, што рабіла матч яшчэ больш цікавым і напружаным. Кожнаму гледачу было што паглядзець, бо гульня захапляла, а рахунак трымаў у напрузе да канца паядынку.

Адны з самых напружаных момантаў матча былі звязаны з галкіперам РАНС Кірылам Бараем, які здолеў парыраваць удар суперніка з пенальці, а пазней і сам падышоў да кропкі і здолеў прабіць свайго візаві. Аднак гэтага перфоманса варатара раённага аддзела надзвычайных сітуацый не хапіла для таго, каб яго каманда святкавала выніковы поспех у супрацьстаянні. Матч скончыўся з лікам 6:3 на карысць каманды раённага аддзела ўнутраных спраў.

Пасля гульні былі вызначаны лепшыя гульцы футбольнай сустрэчы. У складзе каманды РАУС ім быў прызнаны Уладзіслаў Кавалёў, а ў РАНС — усё той жа Кірыл Барай. Пераможцы матча атрымалі кубак ад РФСК «Мухавец».

Руслан Басак