
Вось так паступова акцыя «Наш жывёлавод» у чарговы раз завітала да сумленных і шчырых працаўнікоў ААТ «Жураўлінае».
Здароўя багатырскага, простага чалавечага шчасця, каб запал у вачах ніколі не знікаў! Такое пажаданне гучала работнікам МТК «Клепачы», «Котра» і «Ляжайка на 1100 галоў» ад старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Вольгі Зубковай, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Таццяны Асіпчук і старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Таццяны Максімовіч. Малайцы, і надоі на ўзроўні, і каровы дагледжаныя, і цяляткі выпеставаныя. За гэта не грэх калектывы адарыць падарункамі, дадаўшы, каб так усе працавалі, бачылі сэнс жыцця не толькі ў грошах, але і ў карысці, якую прыносяць сваёй краіне цяжкай і пачэснай работай.
Як жа прыемна мець зносіны з людзьмі, якія вылучаюцца сваёй душэўнай прастатой і сапраўднай беларускай дабрынёй, прамяністай усмешкай, пачуццём адказнасці за любую справу, няхай самую дробязную. Такія вось нашы жывёлаводы!
На здымку: пажаданні ўсяго найлепшага МТК «Клепачы» ад Вольгі Зубковай (крайняя злева) прымаюць аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных фермаў Ульяна Грынчанка, слесар Іван Сярэбраннікаў і аператар машыннага даення Кацярына Лепчанка.
Фота Кацярыны Масік
Вадзім Раўнейка
