Суббота, 18 апреля 2026

Чаму ўзнікаюць пытанні з добраўпарадкаваннем стадыёна ў Мокрым? «Раёнка» атрымала каментарый

416

Не так часта можна сустрэць дастаткова немалыя спартыўныя збудаванні па-за горадам. Але жыхарам вёскі Мокрае пашанцавала, тут ёсць стадыён, які знаходзіцца на балансе Пружанскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 1. Вось толькі па добраўпарадкаванні стадыёна ўзнікаюць пытанні. Адказаць на іх мы папрасілі дырэктара ДЮСШ № 1 Анастасію Пузанаву.

— У нас няма замацаванага за гэтым стадыёнам чалавека, які сачыў бы за парадкам. Задачу падтрымання спартыўнага збудавання ў належным стане вырашаем, некалькі разоў за сезон запрашаючы часовых работнікаў праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Зараз мы таксама ўжо накіравалі заяўку ва ўпраўленне і ўзгаднілі каштарыс выдаткаў на правядзенне аплатных грамадскіх работ па экалагічным аздараўленні тэрыторыі стадыёна ў вёсцы Мокрае. Цяпер чакаем, калі звернуцца людзі, якія захочуць папрацаваць па дагаворы. Думаю, што работы ў гэтым напрамку павінны пачацца да канца красавіка, — адзначыла Анастасія Уладзіміраўна.

Руслан Басак.

Фота аўтара