Калонка галоўнага рэдактара: Двайныя стандарты, ці Двухаблічныя Янусы
У гэтым маналогу я паспрабую распавесці пра тое, як нашыя неверагодныя змагары за шчасце і дабрабыт Радзімы ўмеюць хутка пераабувацца ў паветры, але робяць выгляд, што ў гэтых чаравіках яны і прыйшлі.
Ужо некалькі месяцаў працягваецца спецыяльная аперацыя па дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі Украіны. Праводзяць гэтую міссію расійскія войскі, якія складаюцца з прафесіяналаў і кантрактнікаў.
Не буду ўдавацца ў развагі пра тое, што місія гэтая высакародная, бо суседняя краіна да таго ўпала ў нацызм, што жахліва робіцца. Тут са мной пагодзяцца многія, што трываць суседа, які займаецца абы чым, буяніць, пагражае, наносіць шкоду, не ўсе змогуць. Звычайна, калі такі пасяліўся на пляцоўцы ў шматкватэрным доме, то каб яго ўціхамірыць, вызываюць сілавыя ведамствы, напрыклад, міліцыю. Вось







