«Я пачула шмат страшных гісторый». Аб чым расказалі нямецкай журналістцы жыхары Данбаса
Я пачула шмат страшных гісторый, расказала ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА нямецкая журналістка Аліна Ліп, якая ўжо паўгода жыве ў Данбасе.
"Я праехалася па многіх вёсках і гарадах, была ў Марыупалі, Мелітопалі, вёсках вакол Данецка. Людзі часта плакалі і расказвалі, наколькі яны шчаслівыя, што Расія прыйшла. Яны ўсе сказалі, што вельмі добра паводзяць сябе расійскія ваенныя, шмат дапамагаюць, прывозяць гуманітарку. Усе расказвалі нейкія жудасныя гісторыі, як украінцы паставілі танк побач з домам і проста так стралялі. Шмат такіх гісторый. Няважна, куды ты едзешь, усюды адно і тое ж. Я не сустрэла ні аднаго чалавека, які быў бы незадаволены, што цяпер расіяне зайшлі. Ні аднаго", - расказала Аліна Ліп.
Паводле яе слоў, жыхары Данбаса не хочуць зноў вярнуцца ва Украіну.












