Суббота, 17 января 2026

Профессия

Научит красить пасхальные яйца народный мастер Республики Беларусь Мария Кулецкая

Культура, Молодёжный клуб, Новости, Профессия
Адно з самых светлых і радасных святаў – Вялікдзень пачнецца заўтра з урачыстага царкоўнага перазвону. У паветры будзе стаяць прывабны пах ванілі ад духмянай «паскі» і прыгажуноў-кулічоў, а на сталах усімі фарбамі вясёлкі пачнуць пералівацца фарбаваныя яйкі. А сёння наведвальнікі клуба роспісу па шкле, які працуе пры гарадскім Палацы культуры, займаюцца роспісам атрыбутаў гэтага хрысціянскага свята – велікодных  яек. Пад кіраўніцтвам народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыі Мікалаеўны Кулецкай дзеці выводзяць на іх разнастайныя ўзоры, малююць вясновыя дрэвы і птушак — усё, што сімвалізуе абнаўленне жыцця. Такія яйкі адрозніваюцца сваёй непаўторнасцю і прыгажосцю. І, бясспрэчна, кожны, хто атрымае іх, прыме падарунак з асаблівай радасцю: “Хрыстос уваскрос!” Галіна Каляда.

Подводник Виктор Лихтарович проплывал через Бермудский треугольник

Актуально, Профессия
У савецкі час тэрміновая служба ў арміі не была абмежавана такімі цеснымі, як цяпер, тэрытарыяльнымі межамі. Многія беларускія хлопцы служылі на сопках Далёкага Усходу, у казахстанскіх стэпах, на мангольскай граніцы. І цяпер з задавальненнем расказваюць пра гэта сваім дзецям і ўнукам. Жыхар Пружан Віктар Ліхтаровіч выконваў свой воінскі абавязак на Паўночным флоце, у якасці падводніка. Хто мог падумаць, што юнак з Жагалоў, дзе адзінай воднай прасторай з’яўлялася невялікая сажалка на ўскрайку вёскі, будзе баразніць акіян? У вучэбным цэнтры горада маракоў Кранштадце Віктар атрымаў спецыяльнасць дазіметрыста. Гэта адбылося ў 1967 годзе. Што такое «атамныя рэактары» і «вымераць дозу» юнак упершыню пачуў менавіта тут, у вучэбцы. Такія звышсакрэтныя ваенныя аб’екты, як атамныя падводныя лодкі,

Водоканал: чистая работа – чистая вода

Актуально, Профессия
Што сабой уяўляе гаспадарка “Водаканала”, мяркуйце самі: на балансе філіяла 73 артсвідравіны, звыш 214 кіламетраў водаправодных і 126 кіламетраў каналізацыйных сетак, 40 каналізацыйных помпавых станцый і 22 ачышчальныя збудаванні... Штодня карыстаючыся чыстай пітной вадой, ці задумваемся мы, хто нас ёю забяспечвае? А між тым работнікі філіяла працягваюць выконваць сваю работу – весці ваду да адміністрацыйных і жылых дамоў. У рамках дзяржаўнай праграмы па абнаўленні і развіцці сяла пабудавана новая артсвідравіна і пракладзены водаправодныя сеткі ў в.Лыскава на агульную суму каля 423 мільёнаў рублёў. У жылых дамах гараджан і вяскоўцаў заменены старыя ўнутраныя водаправодныя і каналізацыйныя сеткі агульнай працягласцю звыш 860 метраў на новыя. І гэта толькі частка работы, якую выканалі раб

Красота города в руках 10 женщин

Актуально, Профессия
Вясна... Хутка зазелянеюць гарадскія газоны, яркімі фарбамі палоняць першыя вясновыя кветкі. Пра гэта ведаюць усе прахожыя, хто замілоўваецца прыгажосцю першацветаў. Але ці задумваюцца, хто стварае людзям гэты добры настрой? Хараством, напрыклад, віёлы, пятуніі, сальвініі, бягоніі, агяратуму, жыхары і госці горада могуць любавацца прама на вуліцах горада. Кветкавая прадукцыя ўчастка зелянгаса карыстаецца попытам сярод арганізацый і ўстаноў горада. Яна выкарыстоўваецца для добраўпарадкавання іх прылягаючых тэрыторый, а таксама прыватных сядзіб гараджан. Напрыклад, за год работніцы ўчастка вырошчваюць каля 120 тысяч штук расады кветак. Дарэчы, букеты, насенне і расаду кветкавых і агародных культур можна купіць не толькі ў цяпліцы, але і ў гандлёвым павільёне “Камунальніка” па вуліцы

Лесничая Михалинского лесничества Людмила Макаревич покорила австрийские Альпы

Актуально, Профессия, Спорт, Экология
ЛЯСНІЧАЯ Міхалінскага лясніцтва Людміла Макарэвіч неаднойчы ўдзельнічала ў рознага рангу лыжных спаборніцтвах. І прывозіла з іх нямала ўзнагарод, чым уславіла родны лясгас далёка за межамі раёна. Таму сёлета тут ніхто не здзівіўся, калі жанчына атрымала запрашэнне на 42-ія еўрапейскія лясныя лыжныя гонкі ў Аўстрыю. Па вяртанні яна ахвотна падзялілася сваімі ўражаннямі з карэспандэнтамі «Раённых будняў». — Людміла Андрэеўна, кажуць, што першыя ўражанні найбольш яркія. Чым вас сустрэла Аўстрыя, як толькі перасяклі граніцу? — Гарамі, пакрытымі снегам, і снегападам. Я глядзела ў акно аўтобуса і думала, што недзе сярод гэтых вяршынь знаходзіцца траса, якую трэба будзе абавязкова пакарыць. — Вы прадстаўлялі беларускую дэлегацыю? — Усяго ў складзе беларускай каманды было 22 чалавекі. Я адна ў

Какой климат у метеоролога дома?

Актуально, Профессия
У шэрагу карысных грамадству навук асаблівае месца займае метэаралогія — навука пра атмасферу Зямлі, фізічныя працэсы і з’явы, якія ў ёй адбываюцца і ствараюць надвор’е і клімат. А ці ведаеце вы, што самастойнай навукай метэаралогія стала ажно ў 18 стагоддзі? У яе важнасці яшчэ ў дзяцінстве пераканалася Марыя Мікалаеўна Несцяровіч. І абрала прафесію метэаролага на ўсё жыццё. — Кажуць, што часта выбар шляху залежыць ад збегу жыццёвых абставін,— успамінае Марыя Мікалаеўна той момант, калі рашылася на будучую прафесію.— Для мяне ж тым штуршком стаў прыклад родных людзей: і маці, і цётка былі метэаролагамі. Таму практычна ўсё дзяцінства я правяла на гэтай станцыі. — І дзе ж набывалі такую рэдкую спецыяльнасць? — Па спецыяльнасці «тэхнік-аграметэаролаг» я навучалася ў Пружанскім саўгас