Выставы да 80-годдзя вызвалення Пружаншчыны працуюць у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма (+фота)
У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма прайшла прэзентацыя экспазіцыі «Гарачы ліпень 1944 года. Вызваленне Пружан», а таксама адкрыццё выставы «Шлях да Перамогі», якую перадала ў часовае карыстанне прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва».
Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, адкрыццё выстаў супала з юбілейнай 80-й гадавінай вызвалення Пружанскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
— І праз такі працяглы час мы па-ранейшаму памятаем пра тыя страшныя падзеі і шануем памяць пра людзей, якія загінулі за наша мірнае неба. Імкнёмся не проста расказаць, але візуалізаваць памяць. Беларускімі і расійскімі кінематаграфістамі толькі за апошні час створана мноства ўнікальных фільмаў, у якіх паказаны сапраўдныя гісторыі, што адбываліся з нашымі продкамі ў










