Юбилейную медаль «70 лет Победы в Великой Отечественной войне» получил участник Сталинградской битвы Николай Глебов
Нягледзячы на паважаны ўзрост і праблемы са здароўем, Мікалай Іванавіч Глебаў у бадзёрым настроі: гасцей, якія прыехалі ўручыць яму юбілейны медаль «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» ён сустрэў з салдацкай выпраўкай і ў поўным ваенным абмундзіраванні. А інакш, лічыць ветэран, яму і нельга.
У ліку тых, хто прыехаў павіншаваць Мікалая Іванавіча Глебава з надыходзячым святам і атрыманнем медаля, былі ваенны камісар раёна І.М.Рапейка, старшыня Ліноўскага сельвыканкама Т.М.Мардань, былыя калегі з Пружанскага ПМС, а таксама ўдзельнікі вакальнага гурта Аранчыцкага Дома фальклору «Спатканне» (на здымку).
Варта адзначыць, што на сённяшні дзень М.І.Глебаў — адзін з нямногіх савецкіх воінаў, якія ўдзельнічалі ў Сталінградскай бітве. Мікалай Іванавіч можа расказаць пра св



