Воскресенье, 26 октября 2025

80 Победных лет и восстановления страны

Сімфонія мужнасці, стварэння і духоўнай стойкасці

Сімфонія мужнасці, стварэння і духоўнай стойкасці

Быць беларусам — гэта не проста мець пашпарт з беларускім гербом на вокладцы, жыць у беларускім горадзе ці аддаваць перавагу нацыянальным стравам. Пад гэтым словам тоіцца куды большае: шматвяковая гісторыя, культура і традыцыі, якія стагоддзямі фармаваў наш народ. Голас продкаў цячэ ў нас у крыві і перадае ў спадчыну багатую самабытнасць і нязломны дух. Давайце акунёмся ў мінулае. Тут нас сустракае гераічная барацьба нашых землякоў, якія аддана змагаліся за свабоды. Мы чуем гул бітваў на землях Беларусі, дзе пагранічнікі заставы, якая цяпер носіць імя Андрэя Кіжаватава, да апошняга патрона стаялі на сваіх межах. Маё сэрца разрываецца ад гонару, калі я бачу, як абаронцы Брэсцкай крэпасці ваююць да апошняга дыхання ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Мне рэхам адгукаецца ў сэрцы гул