Воскресенье, 26 октября 2025

80 Победных лет и восстановления страны

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 11 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 11 ліпеня 1944-га

11.7.44. Атрымаўшы ўдар на ўчастку Слонім-Жыровічы, праціўнік адступае ў паўднёва-заходнім напрамку. Разведкай устаноўлена, што на ўчастку палка праціўнік адступае на м. Ружаны. У 5.00 полк выйшаў па маршруце Падмоша, Ярутычэ, м. Ружаны. Здзейсніўшы марш у 22 км, полк у 19.00 выйшаў у сутыкненне з праціўнікам у раёне в. Кавалі і на ўскрайку лесу ў 1 км паўночней Кавалёў. Аўтаматчыкі капітана Рубашкіна, якія рухаліся на самаходных гарматах, разгарнуліся ў баявы парадак і штурмам авалодалі Кавалямі, замацаваліся і ўтрымлівалі захоплены аб‘ект да падыходу асноўных сіл палка. З «Журнала баявых дзеянняў» 120 стралковага палка 69 стралковай Сеўскай двойчы Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі
Велапрабег, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў праз Пружанскі раён (+многа фота)

Велапрабег, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў праз Пружанскі раён (+многа фота)

У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў кожнае мерапрыемства, звязанае з гэтай падзеяй — знакавае. Такім знакавым стаў і рэспубліканскі велапрабег, які стартаваў ад сцен Брэсцкай крэпасці-героя. Дадам, што ўдзельнікі прабегу, а гэта вернікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, юныя спартсмены і проста неабыякавыя, патрыятычныя людзі, прымеркавалі велапрабег не толькі да юбілею аперацыі «Баграціён», але і да 40-годдзя ўстанаўлення святкавання Сабора Беларускіх святых. Ікону з выявай святых зямлі Беларускай удзельнікі прабегу вязуць з сабой. Каб сустрэць суполку патрыётаў, якія імчаць на двухколавым транспарце па гістарычных мясцінах Беларусі, і далучыцца да іх, даволі вялікая група прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Пружанскага раёна выехала
Шарашоўскай СШ прысвоена імя легендарнага земляка Міхаіла Хацімскага

Шарашоўскай СШ прысвоена імя легендарнага земляка Міхаіла Хацімскага

У Беларусі актыўна ўвекавечваюць памяць выдатных людзей, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё і працвітанне свайго рэгіёна і краіны ў цэлым. Імёнамі вядомых асоб названы вуліцы і скверы, вялікія праспекты і маленькія арганізацыі. З 2016 года Указ Прэзідэнта «Аб увекавечанні памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войнаў» даў дадатковы імпульс для работы ў гэтым напрамку. Толькі ў мінулым годзе прыкладна 20 школам Брэсцкай вобласці быў нададзены статус імянных. Да іх ліку ў аўторак дабавілася Шарашоўская сярэдняя школа. Магчыма, хтосьці скажа, што гэта проста даніна модзе і дадатковыя дывідэнды ў развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. Дазвольце не пагадзіцца. Пабываўшы на такім мерапрыемстве, дакладна разумееш, што ідэалагічны складнік у выхаванн
«Ваверчаняты-экальчаты» навялі парадак на воінскім пахаванні ў Красным і даведаліся пра гераічнае мінулае Беларусі

«Ваверчаняты-экальчаты» навялі парадак на воінскім пахаванні ў Красным і даведаліся пра гераічнае мінулае Беларусі

У мінулую пятніцу работнікі Пружанскага лясгаса сумесна з навучэнцамі дашкольнага лясніцтва «Ваверчаняты-экальчаты», якое функцыянуе на базе дзіцячага сада № 3 г. Пружаны, і старшынёй Мокраўскага сельвыканкама Вольгай Грышкевіч прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў у вёсцы Краснае. Гэта ўжо не першая сумесная работа лесаводаў Пружаншчыны і падрастаючых эколагаў. Кожнае новае мерапрыемства прыносіць дзецям новыя веды, навыкі і адрозніваецца ад папярэдніх. На гэты раз напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзеці «дакрануліся» да гераічнага мінулага нашай краіны. Спачатку была прыбрана тэрыторыя вакол брацкай магілы. Дзеці прымалі ў гэтым непасрэдны ўдзел: узброіўшыс
Вялікі аўтапрабег па памятных мясцінах Пружанскага раёна адбыўся ў Дзень Незалежнасці (+многа фота)

Вялікі аўтапрабег па памятных мясцінах Пружанскага раёна адбыўся ў Дзень Незалежнасці (+многа фота)

Чатыры групы накіраваліся па сваіх намечаных маршрутах. Група, якую ўзначаліў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Момлік і, у якую таксама ўваходзілі першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Ульяна Апаляйчук, старшыня Мокраўскага сельвыканкама Вольга Грышкевіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Жураўлінае» Зінаіда Усік, прадстаўнікі ўстановы аховы здароўя «Пружанская ЦРБ», ДУ «Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», ДУБП «Пружанская ПМК-22», пабывалі на памятных мясцінах, брацкіх пахаваннях, якія знаходзяцца на тэрыторыях Пружанскага, Шаняўскога, Вялікасельскага, Сухопальскага, Мокраўскага і Навазасімавіцкага сельсаветаў. Добра, што дарослыя ўзялі з сабой сваіх дзетак. Малыя ўважліва слухалі расказы аб гісторыі той ці іншай памятнай мясцін
80 гадоў пад мірным небам Беларусі: як у Пружанах адзначылі Дзень Незалежнасці (+многа фота)

80 гадоў пад мірным небам Беларусі: як у Пружанах адзначылі Дзень Незалежнасці (+многа фота)

Краіна адсвяткавала Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 80 гадоў таму, 3 ліпеня 1944 года, сталіца нашай Радзімы горад Мінск, быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта важна і знакава, што Дзень Незалежнасці ў нашай Беларусі святкуецца не з той даты, як развалілі Савецкі Саюз і 15 рэспублік-сясцёр разышліся па сваіх «кватэрах» і пачалі самастойна існаваць, а іменна з даты вызвалення Мінска ад карычневай чумы фашызму. Яшчэ ішлі баі на тэрыторыі краіны, яшчэ гінулі воіны і мірныя грамадзяне, але вызваленчая хваля набірала моц і гнала ворага да яго логава. Святочны дзень пачаўся з малебна на гарадскіх могілках і ўскладання вянкоў і кветак да ўсіх месцаў пахавання воінаў і мірных жыхароў. Пра гады ваеннага ліхалецця і вызваленне гаварылася на мітынгу, які прайшо
Былыя малалетнія вязні і ветэраны Вялікай Айчыннай прымалі віншаванні з Днём Незалежнасці

Былыя малалетнія вязні і ветэраны Вялікай Айчыннай прымалі віншаванні з Днём Незалежнасці

Усё менш застаецца не толькі ветэранаў, але нават сведкаў Вялікай Айчыннай вайны. Час бярэ сваё. Таму неацэнны кожны чалавек, які можа расказаць нашчадкам, асабліва цяперашняму падрастаючаму пакаленню, пра жахі, якія бачылі на свае вочы. Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшло ўшанаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і былых вязняў фашысцкага палону. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Юрый Наркевіч разам са старшынёй Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Кудраўцом і старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццянай Гаманчук пабывалі ў гасцях у ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Паўла Афанасьевіча Новікава. Ветэрану п
Выступленне Лукашэнкі на ваенным парадзе, прысвечаным 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Выступленне Лукашэнкі на ваенным парадзе, прысвечаным 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Выступленне Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі на ваенным парадзе, прысвечаным 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 3 ліпеня 2024 года Паважаныя суайчыннікі і госці Беларусі, ветэраны і абаронцы Айчыны! Сёння наша краіна ўрачыста адзначае сваё галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці. Роўна 80 гадоў таму, 3 ліпеня 1944 года, адгрымелі апошнія баі за сталіцу Беларусі. Але гэтыя залпы і цяпер адгукаюцца рэхам у нашай гістарычнай памяці. І мы ведаем, што павінны зрабіць усё, каб пранесці гэту памяць праз стагоддзі. У ёй шмат болю і пакут, цярпення і мужнасці, подзвігаў і перамогі справядлівасці. У ёй сотні тысяч імёнаў герояў. У ёй сіла нацыі наследнікаў пераможцаў. Тут, на беларускай зямлі, вырашалася будучыня многіх народаў.
Віншаванне з Днём Незалежнасці Беларусі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Юрыя Наркевіча

Віншаванне з Днём Незалежнасці Беларусі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Юрыя Наркевіча

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Гэтае свята сімвалізуе адзінства і нязломнасць духу нашага народа, нагадвае пра гісторыю, багацце культуры і традыцый краіны, пра гераізм і адданасць справе нашых продкаў. Аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй Радзімай і адчувае асабістую адказнасць за яе сучаснасць і будучыню. Дзякуючы нашай працы і актыўнай грамадзянскай пазіцыі, Рэспубліка Беларусь набыла статус моцнай, незалежнай дзяржавы. Сёння, калі штодня нам даводзіцца адстойваць права на самастойны шлях развіцця, мы з гонарам аддаём даніну павагі тым, хто падарыў незалежнасць і суверэнітэт нашай любімай Беларусі. Жадаю здароўя, шчасця, дабрабыту і паспяховай працы ў імя жыцця
З Днём Незалежнасці Беларусі і 80-годдзем вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў віншуе кіраўніцтва Пружаншчыны

З Днём Незалежнасці Беларусі і 80-годдзем вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў віншуе кіраўніцтва Пружаншчыны

Віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і вялікай гістарычнай датай — 80-годдзем вызвалення нашай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Восем дзесяцігоддзяў мы жывём пад мірным небам, тры дзесяцігоддзі паспяхова будуецца ўласная суверэнная дзяржава. Нас натхняюць прыклады гераічных продкаў, шматвяковая гісторыя, багатая культура і разуменне таго, што магчымасць вольна распараджацца сваім лёсам — найвышэйшая каштоўнасць для любога народа. Адстойваючы нацыянальныя інтарэсы, развіваючы эканоміку і сацыяльную сферу, нават у самыя складаныя часы мы разлічвалі толькі на сябе, будавалі дабрабыт на руплівай працы, калектывізме і ўзаемадапамозе. І сёння, калі на нашу краіну аказваецца беспрэцэдэнтны эканамічны і інфармацыйны ціск, гэты цяжкі в
Лукашэнка пра галоўную каштоўнасць Беларусі: наша золата — гэта людзі

Лукашэнка пра галоўную каштоўнасць Беларусі: наша золата — гэта людзі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, назваў галоўную каштоўнасць і прыярытэт краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь, пераадолеўшы многія цяжкасці, паспяхова развіваецца і будуе велізарныя планы на будучыню. "Нашы мэты - найвышэйшыя тэхналогіі, работа для людзей, продаж за межы краіны (палову мы прадаём на экспарт), інвестыцыі. Гэта асновы нацыянальнай бяспекі любой дзяржавы, - заявіў Прэзідэнт. - Наш прыярытэт - людзі. Мы прадоўжым рабіць усё, каб у кожным кутку краіны паляпшаліся ўмовы для стварэння сям'і і нараджэння дзяцей, для працы і адпачынку, для дасягнення жаданых вышынь у навуцы, творчасці, культуры і спорце". https://www.youtube.com/watch?v=PfAVgU6ga04 Поспех па ўсіх напра
Праграма правядзення Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Пружанах

Праграма правядзення Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Пружанах

2 ліпеня 2024 года10.00 — малебен аб Айчыне і беларускім народзе.10.00 — урачыстае мерапрыемства, прысвечанае прысваенню дзяржаўнай установе адукацыі «Шарашоўская сярэдняя школа» імя Героя Савецкага Саюза палкоўніка Хацімскага Міхаіла Васільевіча. 3 ліпеня 2024 года9.00-9.30 — ускладанне кветак і вянкоў ад працоўных калектываў да помнікаў і абеліскаў горада,10.00-10.40 — мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (на плошчы каля райвыканкама),11.00-16.00 — аўтапрабег «Дарогамі вызвалення». Гарадскі стадыён12.00-13.00 — спаборніцтвы сярод аматараў па ролер-спорце «Kick freestyle». Гарадская плошча18.00-21.00 — работа інтэрактыўных пляцовак, ваенна-палявая кухня,19.00-20.00 — канцэртная праграма Зэльвенскага цэнтра культуры і народнай творчасці народнай эстраднай с
3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (праграма)

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (праграма)

📌 У гэты дзень у нашым горадзе пройдзе шмат мерапрыемстваў. 👍 Анонс усіх падзей вы можаце ўбачыць у праграме святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (на фота).
ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ. 23 ЧЭРВЕНЯ 1944 ГОДА ПАЧАЛАСЯ АПЕРАЦЫЯ «БАГРАЦІЁН»

ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ. 23 ЧЭРВЕНЯ 1944 ГОДА ПАЧАЛАСЯ АПЕРАЦЫЯ «БАГРАЦІЁН»

Беларуская наступальная аперацыя пад кодавай назвай «Баграціён» пачалася 23 чэрвеня, завяршылася 29 жніўня 1944 года. Вынікам аперацыі стала вызваленне Беларусі і спыненне генацыду беларускага народа. Чырвоная армія прадэманстравала ўсяму свету ўзрослыя магчымасці, высокія маральныя якасці савецкіх салдат і афіцэраў, партызан і падпольшчыкаў. Цікавасць да гэтай найвялікшай у гісторыі аперацыі не слабее і праз дзесяцігоддзі. 🇧🇾#БЕЛАРУСЬ_ПАМЯТАЕ БЕЛТА
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Павел Васільевіч Бальцэвіч

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Павел Васільевіч Бальцэвіч

Першае, на што ўпаў позірк, калі ўвайшлі ў дом, дзе пражывае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Павел Васільевіч Бальцэвіч, — свежы нумар раённай газеты. — Так, «раёнку» выпісваем, — у адказ на пытанне ківае галавой дачка Валянціна Паўлаўна. — Хоць бацька і страціў зрок, гады два, як зусім не бачыць, але навінамі цікавіцца, я яму пастаянна чытаю. Нямала расказана і напісана, у тым ліку і ў пружанскай газеце, пра пакаленне, на дзяцінства і юнацтва якога выпалі выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны. І кожны раз, калі гутарыш з тымі, хто перажыў іх, адчуваеш жах і боль ваенных гадоў, а яшчэ — удзячнасць за Перамогу, атрыманую неймаверна цяжкай цаной. Адзін з такіх людзей — жыхар Аранчыц Павел Васільевіч Бальцэвіч. Ва ўтульным доме 22 чэрвеня традыцыйна збіраюцца дзеці са сваімі сем‘ям